Вялікая частка раёна размешчаная на Мінскім узвышшы, паўднёва-ўсходняя частка на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Паверхня раёна ўзвышаная, 92 % яе ляжыць на вышынях 180—250 м над узроўнем мора, максімальная вышыня — гара Лысая (342 м).
Маюцца радовішчы мінеральнай вады, цагляная сыравіна, пямкова-жвіровы матэрыял і будаўнічы пясок.
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў — 698 мм. Вегетацыйны перыяд — 186 дзён.
16 ліпеня 1954 года скасаваны Замастоцкі сельсавет, Бараўскі сельсавет перайменаваны ў Ждановіцкі. 8 красавіка 1957 года Падгайскі сельсавет перайменаваны ў Шчомысліцкі. 5 сакавіка 1959 года скасаваны Гатаўскі і Каралішчавіцкі сельсаветы. 25 ліпеня 1959 года Сляпянскі сельсавет перайменаваны ў Зеленалужскі. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Заслаўе, Анусінскі, Гаранскі, Гатовінскі, Рагаўскі, Сёмкаў-Гарадоцкі, Слабадскі, Старасельскі, Шаршунскі сельсаветы скасаванага Заслаўскага раёна. 20 студзеня 1960 года ўтвораны Заслаўскі сельсавет, скасаваны Мядзвежынскі, Ратамскі, Сёмкаў-Гарадоцкі, Строчыцкі, Трасцянецкі, Шаршунскі сельсаветы. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Смалявічы, Верхменскі, Драчкаўскі, Емяльянаўскі, Забалоцкі, Курганскі, Пліскі, Пятровіцкі, Слабадскі сельсаветы скасаванага Смалявіцкага раёна. 23 снежня 1963 года Слабадскі сельсавет перайменаваны ў Азярыцка-Слабадскі. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Смалявічы, Азярыцка-Слабадскі, Верхменскі, Драчкаўскі, Емяльянаўскі, Забалоцкі, Курганскі, Пліскі, Пятровіцкі сельсаветы перададзены адноўленаму Смалявіцкаму раёну. 28 лютага 1974 года Старасельскі сельсавет перайменаваны ў Хацежынскі, 19 сакавіка 1974 года Анусінскі сельсавет — у Пятрышкаўскі, Гатовінскі сельсавет — у Юзуфоўскі. 9 жніўня 1979 года скасаваны Заслаўскі сельсавет, утвораны Бараўлянскі сельсавет. 8 чэрвеня 1981 года Абчацкі сельсавет перайменаваны ў Лугаваслабадскі, Кайкаўскі сельсавет — у Міханавіцкі, Слабадскі сельсавет — у Лашанскі. 14 снежня 1981 года Зеленалужскі сельсавет перайменаваны ў Цнянскі. 5 кастрычніка 1982 года пасёлак Сосны, які знаходзіўся ў падпарадкаванні Мінскага гарсавета, аднесены да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў і перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Заводскага раёна горада Мінска. 14 жніўня 1985 года гарадскі пасёлак Заслаўе атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 15 верасня 1986 года пасёлак Сокал перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Кастрычніцкаму раёну горада Мінска. 26 студзеня 1987 года горад Заслаўе аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. 16 лютага 1988 года пасёлак Сокал аднесены да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. 10 лютага 1997 года пасёлак Мачулішчы аднесены да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў з вылучэннем у самастойную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. 10 лістапада 1997 года пасёлак Усходні ўключаны ў склад Першамайскага раёна горада Мінска, а гарадскі пасёлак Сосны — у склад Заводскага раёна горада Мінска. 13 лютага 2000 года гарадскі пасёлак Сокал уключаны ў гарадскую рысу Мінска. 28 красавіка 2004 года скасаваны Цнянскі сельсавет, яго населеныя пункты перададзены ў склад Мінска[5]. 3 кастрычніка 2006 года горад Заслаўе ўключаны ў склад Мінскага раёна. 28 мая 2013 года Рагаўскі сельсавет перайменаваны ў Шаршунскі[6].
Насельніцтва
Насельніцтва на 1 студзеня 2018 года складала 225 684 чалавека.
Мінскі раён налічвае 361 населены пункт, у якіх пражывае 215 404 чалавек (на 1 студзеня2018)[7].
Малочна-мясная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Вырошчваюцца зерневыя і кармавыя культуры, бульба, гародніна. Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, мэблевай, машынабудаўнічай прамысловасці.
За 1 паўгоддзе 2009 года аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 692 млрд.руб. Удзельная вага Мінскага раёна — 11,6 % у агульным аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі Мінскай вобласці. Найбольшая ўдзельная вага прамысловай вытворчасці раёна займаюць такія галіны, як харчовая (28,9 %), машынабудаванне і металаапрацоўка (23,3 %), чорная металургія (11,2 %), каляровая металургія (9,6 %), лёгкая прамысловасць (6,0 %).
Да валаўтваральных прамысловым прадпрыемствам у Мінскім раёне належаць:
ЗПУП «Кока-Кола Беўрыджыз-Беларусь» — удзельная вага ў раёне 9,3 %; СТАА «АлюмінТэхна» — 10,6 %; РУВП «Мінскдругмет» ДА «Белдругмет» — 6,5 %; СООО «Завод вінаградных вінаў „Дыяніс“» — 5,3 %; СООО «Дарыда» — 6,7 %; ООО «Тарасава МПК» — 4,3 %.
На тэрыторыі раёна размешчаны спартыўныя базы «Стайкі» і «Раўбічы». У пасёлку Ратамка дзейнічае коннаспартыўны комплекс, у вёсцы Воўкавічы — воднаспартыўны.
Захаванне навакольнага асяроддзя
На тэрыторыі Мінскага раёна размешчаныя наступныя заказнікі рэспубліканскага значэння:
Мінскі раён мае шмат помнікаў прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння, сярод якіх геалагічнае агаленне "Заслаўе", дубрава Шчамысліцкая, Валун Кахання, парк "Ігнацічы", Рагоўскія крыніцы.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.