12 лютага 1935 года Халопеніцкі раён утвораны зноў, уключаў 13 сельсаветаў: Кашчынскі, Красналуцкі і Латыгаліцкі — Лепельскага раёна; Баранскі і Жортайскі — Барысаўскага раёна; Вялікахальнявіцкі (Хальнявіцкі), Грыцкавіцкі, Дубоўскі, Заборскі, Траянаўскі, Узнацкі, Халопеніцкі і Хацюхоўскі — Крупскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Халопенічы атрымалі статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Латыгаліцкі і Узнацкі сельсаветы, Грыцкавіцкі сельсавет перайменаваны ў Слабадскі. 26 жніўня 1959 года скасаваны Баранскі, Дубоўскі, Жортайскі і Слабадскі сельсаветы, Траянаўскі сельсавет перайменаваны ў Маісееўшчынскі. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Кашчынскі і Красналуцкі сельсаветы перададзены Лепельскаму раёну Віцебскай вобласці, Маісееўшчынскі сельсавет — Барысаўскаму раёну Мінскай вобласці, Вялікахальнявіцкі, Заборскі, Хацюхоўскі, Халопеніцкі сельсаветы і гарадскі пасёлак Халопенічы — Крупскаму раёну той жа вобласці.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.