Вядомыя з 1451 года, невялікае мястэчка ў Аршанскім павецеВялікага Княства Літоўскага. Належалі Ф. Далгадовічу, Кезгайлам, Нонгартам, Храптовічам і інш. У 1669 годзе дзейнічаў манастыр дамініканцаў, у 1708 годзе пабудаваны касцёл, у 1712 годзе — царква. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, калі Орша апынулася ў Расійскай імперыі, Халопенічы выконвалі ролю адміністрацыйнага цэнтра рэшты Аршанскага павета. У 1775 годзе адкрыта школа. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Барысаўскага павета.
Халопенічы. Маёнтак Лапаў, 1903 год.
З 1920 года ў Мінскай губерні БССР. У 1924—1931 і 1935—1960 гадах цэнтр Халопеніцкага раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут гета і лагер смерці (знішчылі 1600 чалавек); дзейнічала патрыятычнае падполле.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑Кляштар кармелітаў // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 465. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.