У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) пад Плешчаніцамі дзейнічаў партызанскі аддзел Дзяніса Мурашкі[6]. Мурашкаўцы нападалі на двары той шляхты, якая перайшла на бок маскоўскіх захопнікаў, ставілі залогі на дарогах, перашкаджалі збіраць і вывозіць збожжа, а мясцовае насельніцтва не пускалі ехаць у акупаваны Мінск[7].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Плешчаніцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці. У гэты час паселішча ўжо мела статус мястэчка. У вайну 1812 года пры адступленні французскага войска тут адбылася бітва, у выніку якой аддзел расійскай арміі генерала Чапліца разбіў авангард 9-га французскага корпуса маршала Віктора.
У 1817 уладальнікі Плешчаніцаў Тышкевічы збудавалі ў мястэчку царкву, у 1825 — заснавалі тэатр (дзейнічаў да 1835). У XIX ст. дзейнічалі царква і сінагога; працавалі школа, бровар, 5 крамаў, 2 піцейныя двары, праводзіліся кірмашы. У 1882 у мястэчку заснавалі фабрыку шавецкіх капылоў, пазней — фабрыку шавецкіх гваздоў. У 1910 г. называлася «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 г. працавала 106 чалавек. У 1900 г. выпушчана 10 тысяч пудоў драўляных гваздоў. У другой палове XIX ст. — 50 двароў і 425 жыхароў[8]. Паводле вынікаў перапісу (1897) працавалі народнае вучылішча і паштова-тэлеграфная кантора.
Прадпрыемствы паліўнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. На паўднёва-заходнім беразе Плешчаніцкага вадасховішча паляўніча-рыбалоўная база (гасцініца на 60 месцаў)[16]. Геафізічная абсерваторыя «Плешчаніцы»[17].
Культура
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасці, дом культуры.
Адукацыя
У Плешчаніцах працуюць 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 3 дашкольныя ўстановы.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Пле́шчаніцы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 586. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.