Шва́бскі сельсаве́т (да 2008 года Чырванашвабаўскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёнаМінскай вобласціБеларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Швабы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёнаБарысаўскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Швабаўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Лагойскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе Швабаўка перайменавана ў Чырвоную Швабаўку, сельсавет перайменаваны ў Чырванашвабаўскі сельсавет. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юркавіцкага сельсавета[1]. 11 снежня 2007 года вёска Чырвоная Швабаўка перайменаваная ў Швабы[2]. 3 красавіка 2008 года сельсавет перайменаваны з Чырванашвабаўскага ў Швабскі[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 963 чалавекі[4], з іх 96,0 % — беларусы, 2,4 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 847 чалавек[6].
Эканоміка
Сельгаспрадпрыемствы:
ААТ «Косіна».
Зноскі
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.