Вёска
Ключаткі
Ключаткі на карце Беларусі ±
|
Ключа́ткі[1] (трансліт.: Kliučatki, руск.: Ключатки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 г. існавалі 2 вёскі Ключаткі — у Свірскай воласці (5 двароў, 43 жыхары) і ў Шэметаўскай воласці (2 двары, 19 жыхароў) Свянцянскага павета Віленскай губерні. У 1904 г. адпаведна 75 і 55 жыхароў, ў 1908 г. 8 двароў, 54 жыхара і 8 двароў, 59 жыхароў. З 12.10.1940 г вёска ў Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым савеце. У 1949 г. жыхары вёскі аб'ядналіся ў калгас «Перамога». З 1960 вёска ў складзе саўгаса «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), з 04.09.1991 г. — калгаса «Свір».
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Ключаткі ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[2].
Населньіцтва
- 88 жыхароў (1960)
- 13 двароў, 25 жыхароў (1997)
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|