Гервя́тка, Гарвежка — рака ў Беларусі, на тэрыторыі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Оксна (басейн Віліі).
Даўжыня раки 13 кіламетраў. Плошча вадазбору 40 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,3 м/км. Вадазбор пераважна на паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша. У сутоках Гервяткі і Оксны знаходзіцца горад Смаргонь, каля яго 2 плаціны.
Назва
Назва балцкага паходжання і звязаная з літ.: gervė «жораў». Такога ж паходжання і назва Гервяты.
Зноскі
Літаратура