Беларуская Рада Культуры

Беларуская Рада Культуры
Краіна
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 2020
byculture.org

Беларуская Рада Культуры — аб’яднанне дзеячаў культуры для падтрымкі актуальнай творчых праектаў і спрыянню зменаў у грамадстве праз культуру. Створаная ўвосень 2020 года, выступае супраць узурпацыі ўлады ў Беларусі.

Гісторыя

У кастрычніку 2020 года быў створаны Беларускі фонд культурнай салідарнасці з мэтай аказання падтрымкі прадстаўнікам беларускай культурнай супольнасці ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку масавых пратэстаў. У лютым 2021 года ў сувязі з пашырэннем дзейнасці, акрамя дапамогі арганізацыя пачала займацца працэсамі падрыхтоўкі рэформаў, фонд змяніў назву на Беларуская Рада Культуры[1].

7 чэрвеня 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала Беларускую Раду Культуры «экстрэмісцкім фарміраваннем»[2].

У 2024 годзе некалькім людзям вынеслі прысуд за ахвяраванні Беларускай Радзе Культуры[3][4], у тым ліку за зробленыя да прызнання яе экстрэмісцкім фарміраваннем[5].

Кіраванне

У склад Рады ўваходзяць 9 дзеячаў культуры.

Зноскі

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!