Грынвіцкая каралеўская абсерваторыя (англ.: Royal Observatory, Greenwich, раней Royal Greenwich Observatory (RGO), код «000») — асноўная астранамічная арганізацыя Вялікабрытаніі, з дзяржаўным фінансаваннем. Арганізавана ў 1675 г. каралём Карлам II для ўдакладнення жыццёва важных для мараплаўцаў каардынат і спачатку размяшчалася ў прадмесце ЛонданаГрынвічы. Паясны час вылічваецца ад грынвіцкага мерыдыяна, які праходзіць праз абсерваторыю. У 1953 г. вялікая частка абсерваторыі пераведзена з будынкаў, спраектаваных Крыстаферам Рэнам, у познесярэднявечны замакХёрстмансо (70 км на паўднёвы захад).