З Чарынг-Кросам звязаны важныя падзеі Англійскай рэвалюцыі. У 1647 годзе парламенцкім дэкрэтам было пастаноўлена крыж Элеаноры знесці, а пасля аднаўлення манархіі на яго месцы пакаралі смерцю царазабойцаў. З 1675 года на месцы крыжа ўзвышаецца конны помнік(англ.) (бел. пакаранаму смерцю Карлу I. Побач з ім быў пастаўлены ганебны слуп, дзе прылюдна секлі злачынцаў.
У віктарыянскую эпоху ў сувязі з узвядзеннем на ўсход ад скрыжавання, паміж Стрэндам і Тэмзай, грандыёзнага вакзальнага комплексу Чарынг-Крос перад яго фасадам у пышных формах неаготыкі быў адноўлены Чарынгскі крыж каралевы Элеаноры.