Та́ўэр[4], Тоўэр[4] (ад англ.: tower — вежа), Лонданскі Таўэр (Her Majesty’s Royal Palace and Fortress, Tower of London) — замак-крэпасць ва ўсходняй частцы гістарычнага цэнтра Лондана, на паўночным беразе ракі Тэмзы.
Адзін з найстарэйшых гістарычных будынкаў Вялікабрытаніі, старэйшая частка, г. зв. «Белая вежа», пабудавана пры Вільгельме Заваёўніку. Да XVII стагоддзя адна з рэзідэнцый англійскіх манархаў, да 1820 года ў Таўэры размяшчалася галоўная дзяржаўная турма. Пазней ў Таўэры размяшчаўся арсенал і казармы. На тэрыторыі Таўэра раманская царква Сент-Барталам’ю-зе-Грэйт, заснаваная ў 1123 годзе)[4]. Таўэрскі мост (1886—1894, неаготыка, архітэктары Д. Бэры і Х. Джонс)[4].
Та́уэр, Тоуэр // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 302. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Gower R. Ch. The Tower of Londom. v. 1-2. — L., 1901—1902.