Пасля смерці мужа ў 1861 годзе каралева задумала ўвекавечыць яго памяць узвядзеннем Альберт-хола. Цырымонія адкрыцця канцэртнай залы адбылася 29 сакавіка1871 года. Каралева ад пачуццяў, якія нарынулі на яе, не змагла прамовіць ні слова, так што прынц Эдуард вымушана прамовіў за яе: «Каралева аб'яўляе гэту залу адкрытай».
Сучаснасць
Кожны год у Альберт-холе праходзіць каля 350 мерапрыемстваў, уключаючы канцэрты класічнай музыкі, пастаноўкі опер і балетаў, цырымоніі ўзнагароджанняў, дабрачынныя канцэрты, банкеты. У паваенны час у Альберт-холе не раз выступалі папулярныя рок-гурты, як, напрыклад, The Beatles, Led Zeppelin і The Who. У 1956 годзе Альфрэд Хічкак зняў у Альберт-холе кульмінацыйную сцэну вострасюжэтнай стужкі «Чалавек, які занадта шмат ведаў». Таксама праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы з удзелам студэнтаў Імперскага каледжа Лондана. Альберт-хол можна наведаць і ў парадку турыстычнай экскурсіі.