Саўтваркскі сабор

Славутасць
Саўтваркскі сабор
51°30′22″ пн. ш. 0°05′23″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія англіканства
Епархія Diocese of Southwark[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Дата заснавання XII стагоддзе[1]
Сайт cathedral.southwark.anglican.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Неф Саўтваркскага сабора быў выбудаваны нанова пры каралеве Вікторыі.

Саўтваркскі сабор (Southwark Cathedral) — галоўная англіканская царква лонданскага раёна Саўтварк, размешчаная адразу за Лонданскім мостам. Статус сабора атрымала ў 1905 годзе, да гэтага служыла прыхадской царквой і храмам аўгусцінскага прыярата.

Багародзічная царква ў Саўтварку згадваецца яшчэ ў Кнізе страшнага суда. Гэта другі пасля Вэстмінстэрскага абацтва буйны ўзор англійскай готыкі, ацалелы ў Лондане. Ён будаваўся даволі доўга, з 1220 па 1420 гады. Пры Марыі Цюдор служыў арэнай для судоў над «ератыкамі»-англіканамі.

У храме знайшлі апошні прытулак паэт Джон Гаўэр, драматург Джон Флетчэр і Эдмунд Шэкспір — брат вялікага драматурга, які працаваў побач у тэатры «Глобус» і на тэмы п'ес якога ў саборы выканана вялікае вітражнае акно.

Зноскі

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!