Гісторыя Ламбета цесна пераплецена з імёнамі архібіскупаў Кентэрберыйскіх — тут размешчана іх галоўная рэзідэнцыя, Ламбецкі палац. Да 1889 года Ламбет як вёска ў складзе графства Сурэй знаходзіўся па-за межамі горада. Тым не менш шырокую вядомасць атрымалі тутэйшыя паркі для гулянняў — у Кенінгтоне (з 1724 года тут праводзяцца крыкетныя матчы) і Воксхал (ад яго паходзіць беларускае слова «вакзал»).