Беларуская дзіцячая літаратура

Белару́ская дзіця́чая літарату́ра — літаратура на беларускай мове, прызначаная для дзяцей і падлеткаў, іх выхавання і адукацыі праз мову мастацкіх вобразаў.

Бярэ свой пачатак з даўніх часоў ад дзіцячага фальклору (казкі, калыханкі, прыгаворы, загадкі, песні, дзіцячыя гульні і г. д.)Перайсці да раздзела «#Станаўленне беларускай дзіцячай літаратуры праз беларускі дзіцячы фальклор». Станаўленне дзіцячае літаратуры як жанру адносіцца да XVI стагоддзя, часу ўзнікнення беларускага кнігадрукаванняПерайсці да раздзела «#Зараджэнне беларускай літаратуры для дзяцей. XVI стагоддзе». Спачатку развівалася пераважна як літаратура рэлігійнай скіраванасці; больш выразна накіравалася на дзіцячую аўдыторыю ў XIX стагоддзіПерайсці да раздзела «#XIX стагоддзе». Найбольшы росквіт адносіцца да XX стагоддзя, калі зарадзіўся і стаў развівацца рух беларускага нацыянальнага адраджэння. У гэты час дзіцячая літаратура ўзбагацілася новымі яркімі імёнамі, жанрамі і творамі, якія даходзілі да юнага чытача праз дзіцячыя газеты, часопісы, кнігі, сцэнічныя пастаноўкіПерайсці да раздзела «#XX стагоддзе». Багата развіваецца і ў XXI стагоддзі, папаўняючыся не толькі новымі імёнамі і яркімі творамі, але і новымі формамі падачы матэрыялу з дапамогай сучасных сродкаў і інавацыйПерайсці да раздзела «#Пачатак XXI стагоддзя».

Станаўленне беларускай дзіцячай літаратуры праз беларускі дзіцячы фальклор

Вытокі беларускай дзіцячай літаратуры ляжаць у вуснай народнай творчасці. Вусна-паэтычная творчасць на Беларусі з даўніх часоў спрыяла выхаванню мастацкага густу народа, гэтую ж функцыю выконваў і дзіцячы фальклор[1].

Тэрмін «дзіцячы фальклор» з’явіўся ў пачатку ХХ стагоддзя[2][заўв 1]. Пад яго паняццем разумелася тая частка вусна-паэтычнай творчасці, якая была даступнай, цікавай і карыснай у павучальным плане самім дзецям і адпавядала пэўным асаблівасцям іх узроставага ўспрымання. Але карані дзіцячага фальклору ляжаць значна глыбей, і яго жанры часцяком звязаны з замоўнай паэзіяй. У дзіцячым фальклоры можна вылучыць тры асноўныя групы, якія склаліся гістарычна і замацаваліся ў фалькларыстыцы:

  1. творы, якія складаліся спецыяльна для дзяцей (забаўлянкі, калыханкі, песні, дзіцячыя гульні, некаторыя казкі, пястушкі і т. п.);
  2. творы, якія страцілі сваё значэнне для дарослых і перайшлі да дзяцей (прыгаворы, загадкі, лічылкі, заклічкі, казкі, некаторыя песні, гульні і пад.);
  3. творы, якія прыдумалі самі дзеці[2].

Такім чынам тэрмін «дзіцячы фальклор» робіцца вельмі шырокім, бо аб’ядноўвае ў сабе ўсе віды вуснай народнай паэзіі, створанай дарослымі для дзяцей, а таксама і творчасць саміх дзяцей. Сюды ж уваходзяць і тыя творы, якія хоць спачатку і ствараліся для дарослых, але з цягам часу так ці інакш перайшлі ў разрад творчасці для дзяцей[4].

Гісторыя збірання і вывучэння дзіцячага фальклору пачынаецца ў першай палове XIX стагоддзя. Найбольш раннімі з’яўляюцца запісы Яна Чачота[5] і Аляксандра Рыпінскага[6]. У іх працах можна знайсці хай і не шматлікія, але прыклады беларускіх калыханак і дзіцячых песень. Вельмі каштоўныя і даволі поўныя калекцыі дзіцячага фальклору пакінулі П. В. Шэйн, Е. Р. Раманаў, М. А. Федароўскі, У. М. Дабравольскі. П. В. Шэйн уключыў у свае зборнікі «Беларускія народныя песні» (1874 г.) і «Матэрыялы для навучання быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (1887 г.) калыханкі, забаўлянкі, дражнілкі, рознага зместу дзіцячыя песні, а таксама апісанні гульняў з адпаведнымі ім песнямі і лічылкамі. У гэтыя працы ўвайшло звыш ста ўзораў творчасці для дзяцей[7].

Таксама багата прадставіў дзіцячы фальклор Е. Р. Раманаў у I—II выпусках «Беларускага зборніка» (1886 г.), прысвечанага народным песням[7]. А ў VIII выпуску ён змясціў звыш сямідзесяці апісанняў беларускіх гульняў і забаў, якія суправаджаюцца песенькамі. М. А. Федароўскі ў V томе сваёй працы «Lud białoruski» (1858 г.) падаў багаты песенны матэрыял: калыханкі, дзіцячыя песенькі і прыпеўкі, апроч таго — дражнілкі і забаўлянкі. У. М. Дабравольскі ў працы «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (1903 г.) змясціў калыханкі, дзіцячыя песні, дражнілкі, апісанне гульняў, дзіцячыя прыгаворы, заклічкі. З найбольш поўных збораў дзіцячага фальклору трэба адзначыць запісы С. П. Сахарава. У яго зборніку «Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў» (1940 г.) багата песень, апісанняў гульняў, карагодаў і іншых жанраў дзіцячага фальклору[8].

Пісьменнік Васіль Вітка, які цікавіўся дзіцячым фальклорам і яго літаратурнай апрацоўкай, у сваёй кнізе «Дзеці і мы» (1977 г.) адвёў гэтай тэматыцы асобны раздзел — «Дыялогі з унукамі». На пытанне — што ж такое дзіцячы фальклор? — сам Васіль Вітка адказвае так: «Гэта і мастацтва, і літаратура, і самая дасканалая педагогіка»[2]. А даследчыца дзіцячага фальклору Т. В. Зуева адзначала: «Дзіцячы фальклор — спецыфічная галіна мастацкай творчасці, якая мае, у адрозненне ад фальклору дарослых, сваю паэтыку, свае формы бытавання і сваіх носьбітаў. Агульная родавая прыкмета дзіцячага фальклору — суаднясенне мастацкага тэксту з гульнёй»[9][1].

Зараджэнне беларускай літаратуры для дзяцей. XVI стагоддзе

Першы аркуш Псалтыра, біблейскай кнігі старазапаветнага цыклу, выдадзенага Ф. Скарынам (6.8.1517, Прага)

З узнікненнем беларускага кнігадрукавання пачалі распаўсюджвацца і вучэбныя кнігі. Першымі такімі кнігамі былі «Псалтыр» Францыска Скарыны (1517 г., «Детям малым початок всякое доброе науки…»), «Катэхізіс» Сымона Буднага (1562 г., кніга для дарослых і падручнік для дзетак), «Наука ку читаню и розумѣню писма словенскаго» Лаўрэнція Зізанія (1596 г.)[10].


XVII стагоддзе

Верш С. Полацкага ў форме зоркі «Шчырапрывітанне цару Аляксею Міхайлавічу з нагоды нараджэння царэвіча Сімеона» 1680

Першыя старонкі беларускай (і агульнарускай) дзіцячай паэзіі звязаны з імем Сімяона Полацкага[11]. Гэтаму спрыяла яго актыўная педагагічная дзейнасць — пасля вучобы ў Кіева-Магілянскім калегіуме ён атрымаў званне «дыдаскала» (настаўніка), пасля чаго працаваў настаўнікам брацкай пачатковай школы пры Богаяўленскім манастыры Полацка. На выпадкі грамадскіх і царкоўных урачыстасцей ён даваў вучням заданні складаць вершы. Таксама сам складаў дэкламацыі — панегірычныя вершы, якія былі прызначаны для публічнага выканання адным або некалькімі вучнямі, напрыклад — прывітальныя вершы на прыезд цара Аляксея Міхайлавіча ў Полацк і Віцебск былі разлічаны на чытанне дванаццаццю «отракамі». Большасць яго вершаў на польскай і лацінскай мовах можна аднесці да так званай «школьнай паэзіі», якая ўяўляла сабой выклад тагачаснай універсітэцкай навукі сілабічным вершам. Пад час свайго знаходжання ў Маскве пры царскім двары ён заснаваў так званую «Верхнюю друкарню». І сярод першых надрукаваных у ёй кніг быў падручнік для дзяцей «Букварь языка славенска»[12].

XVIII стагоддзе

Батлейка

У XVIII стагоддзі з’яўляюцца такія драматургічныя творы, як школьная драма-маралітэ, інтэрмедыя, камедыя і батлейка. Большасць школьных драм былі напісаны на польскай альбо царкоўнаславянскай мовах, і не мелі моцнага ўплыву на вучнёўскае ўспрыманне. Але дзякуючы ім з’явіліся інтэрмедыі, якія пісаліся пераважна самімі навучэнцамі, якія былі знаёмыя і з мясцовым фальклорам і валодалі гутарковай мовай. Персанажамі такіх інтэрмедый былі: студыёзус (студэнт), вучоны-літаратар, вучань-уцякач, селянін, літвін, шляхціч, маскаль, яўрэй, чорт, драгун[13]. Інтэрмедыі былі папулярныя сярод вучнёўскай моладзі і стымулявалі да літаратурнай творчасці на роднай мове. На аснове інтэрмедыі ўзнікла камедыя, якая ўзяла ад школьнай драмы павучальна-рэлігійны змест, а ад інтэрмедыі і народнай драмы сатырычнае гучанне, гумар, займальную фабулу, і хуткае развіццё дзеяння. Усё гэта з’явілася каштоўным матэрыялам і для батлейкавай драмы. Адна з найбольш папулярных батлеечных пастановак была сцэнка пра Мацея і лекара-шарлатана, якая непасрэдна была звязана з інтэрмедыяй «Мацей і лекар-шарлатан»[14].

XIX стагоддзе

У пачатку XIX стагоддзя з’яўленне кожнага новага твора ў беларускай літаратуры было сапраўднай грамадскай падзеяй[15]. Таму адзіны з твораў Паўлюка Багрыма, якому дайшоў да нас, з’яўляецца вельмі каштоўным як для беларускай літаратуры ўвогуле, так і для дзіцячай у прыватнасці. Яго верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» захаваўся дзякуючы публікацыі ў кнізе «Аповесць майго часу» (Лондан, 1854 г.) польскага літаратара Ігнація Яцкоўскага[заўв 2]. Верш вылучаўся паэтычнасцю і глыбокім грамадзянскім зместам. Герой верша, дзіця, у ім шкадуе, што не можа навек застацца малым дзіцём, каб не бачыць пакут родных і блізкіх. У сваіх вершах Паўлюк Багрым падымаў тэму абяздоленага дзяцінства, а таксама ўжываў фальклорныя матывы і нацыянальны каларыт[10]. Так у вершы паэт узгадвае пра павер’е, што калі кажан сядзе на галоўку дзіцяці, то яно перастане расці[16].

«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», Ян Баршчэўскі. Вокладка выдання 1884 года

Фалькларыст Міхаіл Дзмітрыеў, які займаўся збіраннем беларускай вусна-паэтычнай творчасці, міфалагічных легенд, апісваў народныя звычаі і цікавіўся жывой беларускай мовай, выдаў зборнікі беларускай паэзіі «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю» (1868 г.) і «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (1869 г.). У гэтыя зборнікі ўвайшлі 277 сямейна-бытавых, каляндарна-абрадавых і пазаабрадавых песень, восем казак і апісанні абрадаў[17].

У XIX стагоддзі для дзяцей пісаў і Францішак Багушэвіч, які ў свой час казаў пра патрэбу стварэння кніжак для дзяцей на роднай мове. Сувязь з фальклорам была адной з характэрных асаблівасцей яго творчасці[18]. Самым блізкім да дзіцячага фальклору можна назваць яго верш «Калыханка». А ў аснове яго паэмы «Кепска будзе!» закладзены драматычны лёс хлопчыка, які з ранніх гадоў пазнаў сіроцтва і несправядлівасць улады. Гэты твор выхоўвае спачуванне, міласэрнасць і неабыякавасць да цяжкай долі сялянскага дзіцяці. Мае сацыяльны падтэкст і яго байка «Воўк і авечка», у якой у вобразе ваўка выступае аканом, які адпраўляе сына сялянкі ў рэкруты[19].

Думку пра «сонца навукі» для дзяцей выказаў у вершы «Роднай старонцы» Янка Лучына[18]. Прыдатнай для дзіцячага чытання можна лічыць і творчасць Яна Баршчэўскага. Найбольш вядомы яго польскамоўны празаічны збор беларускіх народных апавяданняў і казак у літаратурнай апрацоўцы «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», які ў XIX стагоддзі быў надзвычай папулярны[16]. Беларускамоўны пераклад легенды са зборніка быў апублікаваны ў віленскай газеце «Гоман». У творы вельмі прыкметна цяга аўтара да «страшнай», «гатычнай» фантастыкі і містыкі, што прыцягвае прагнага да казачных цудаў падлетка. У сучасных умовах захаплення жанрам фэнтэзі гэты мастацкі твор вабіць беларускамоўных юнакоў і дзяўчат сваёй таямнічай загадкавасцю, аповедам пра лесуноў, ваўкалакаў, ведзьмакоў, русалак. Прытым сучаснікі пісьменніка былі схільны ў апавяданнях Баршчэўскага бачыць «беларускі гафманізм» (ад імя нямецкага пісьменніка Гофмана), з яго сімволіка-фантастычнай формай паказу барацьбы светлых ды цёмных сіл, высакародства ды хцівасці[20].

У рамантычным кірунку развівалася і паэзія Яна Чачота, які займаўся збіраннем фальклору і ўвасабляў фальклорныя сюжэты ў мастацкім слове[20]. Мовазнавец і фалькларыст XX стагоддзя Кастусь Цвірка адзначаў, што творчасць такіх дзеячаў таго часу, як Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч стала «прадвеснем нашага нацыянальнага адраджэння» і, адпаведна, дзіцячай літаратуры. А за імі крочылі такія майстры слова, як Францішак Багушэвіч, Адам Гурыновіч, Янка Лучына[21]. У другі парэформенны перыяд умовы для развіцця беларускай літаратуры значна пагоршыліся. Гэтаму прычынай быў вялікадзяржаўны ўціск пасля паўстання 1863—1864 гадоў. Беларускае кнігадрукаванне было забаронена. Паплечнік генерала Мураўёва-вешальніка Іван Карнілаў, які ў тыя часы ўзначальваў Віленскую вучэбную акругу, і іншыя прадстаўнікі царскай улады, ставілі сваёй галоўнай задачай русіфікацыю краю[21]. І толькі ў канцы XIX стагоддзя зноў на беларускай зямлі загучаў беларускі верш — верш паэта-дэмакрата і асветніка Францішка Багушэвіча, намаганнямі якога беларуская мова вярнулася ў літаратурны абыходак[22].

XX стагоддзе

Пачатак XX стагоддзя

«Беларускі лемантар» — першая кніга для навучання дзяцей на беларускай мове, 1906 г.

Пачатак XX стагоддзя адзначыўся беларускім культурна-нацыянальным адраджэннем, якое пашырылася пасля рэвалюцыі 1905 года[23]. У гэты час пачалі адкрывацца нацыянальныя школы, быў легалізаваны беларускі друк (пачалі выходзіць такія газеты як «Наша доля» і «Наша ніва»). У 1906 годзе выходзіць першая кніга для навучання дзяцей на роднай мове «Беларускі лемантар»[18].

Але ў той жа час адчуваўся недахоп менавіта мастацкай літаратуры на роднай мове, асабліва для дзяцей і падлеткаў. З гэтай прычыны Аляксандр Уласаў (былы рэдактар «Нашай Нівы») звярнуўся да мінскага губернатара з прашэннем «дазволіць выданне беларускамоўнага месячніка для дзяцей і моладзі „Лучынка»[24]. Першы нумар гэтага літаратурнага і навукова-папулярнага выдання ўбачыў свет у 1914 годзе (рэдактар Аляксандр Уласаў). А першы яго нумар адкрываўся вершам Цёткі «Лучынка». Гэтая аўтарка і вызначыла мэту часопіса ў звароце «Да вясковай моладзі беларускай», надрукаваным у другім нумары: «Лучынка будзе старацца заглянуць у кожны куток нашай Беларускай Старонкі, пазнаць усе яе балючкі, паказаць іх Табе, Моладзь, растлумачыць, якім спосабам з гэтых балючак вылячыць Родную Старонку»[25]. Алаіза Пашкевіч (Цётка) падняла праблему выхавання ў юнага пакалення любові да роднага слова. Яе асветніцкая дзейнасць адыграла пэўную ролю ў станаўленні літаратуры для дзяцей. У 1906 годзе выйшла яе кніга вершаў «Першае чытанне для дзетак беларусаў», у якой яна закранула тэму жыцця беларускай вёскі. Таксама яна надавала ўвагу фальклорнай тэматыцы (казкі, прыказкі, загадкі, прыпеўкі), закранала маральна-этычную праблематыку (кніга «Гасцінец для малых дзяцей», 1906 г.). Цётка стала пачынальніцай навуковай белетрыстыкі для дзяцей (пісала артыкулы на старонках часопіса: «Гутаркі аб птушках» — «Жаваранак», «Пералётныя птушкі» і інш.)[18].

За тым часам у літаратуру прыйшлі такія будучыя класікі беларускай літаратуры як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. У 1909 годзе Якуб Колас напісаў навучальны дапаможнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», у якім у вершах паэтызаваў прыроду, апісваў вясковы побыт[18]. Заклаў фальклорную аснову Колас і ў сваю павучальную казку «Дзед і мядзведзь» (1918 г.)[26]. Фальклорная першааснова была і ў арніталагічным цыкле вершаў Кандрата Лейкі («Сарока», «Бусел» «Журавель» і інш.) — пачынальніка нацыянальнай драматургіі для дзяцей[27]. Пісаў песенна-лірычныя творы для дзяцей, а таксама казкі, Карусь Каганец («Журавель і чапля», «Ваўчок», «Адкуль зязюля ўзялася»). Вялікую ўвагу пытанням школьнага навучання надаваў Вацлаў Ластоўскі («Родныя зярняты», 1915 г.; «„Незабудка“ — першая пасля лемантара чытанка», 1918 г.; «„Сейбіт“ — другая пасля лемантара чытанка», 1918 г.). У яго творах прасочваліся таксама і фальклорныя матывы («Варона і рак», «Пра зязюлю», «Зайчык», «Бяздоннае багацце»)[27].

Звяртаўся да фальклорных матываў і Максім Багдановіч, які далучаў дзяцей да асноў маралі ў сваёй казцы «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык» (1915 г.)[27].

20-я — 40-я гады XX стагоддзя

У пачатку 1920-х гадоў разгортваецца перыядычны друк для дзяцей. Першым беларускамоўным выданнем для дзяцей пасля рэвалюцыі стаў часопіс «Зоркі» (1921—1922 гг.)[заўв 3][28]. На змену «Зоркам» са снежня 1924 года прыходзіць «Беларускі піянер»[заўв 4] (1924—29 гг.); выходзіць газета «Піянер Беларусі» (з 1929 г.)[27].

Выказвае пашану да роднай мовы ў зборніку «Матчына мова» (1918 г.) Алесь Гарун. Пішуць свае першыя юнацкія аповесці Міхась Чарот («Свінапас», 1924 г.), Анатоль Вольны («Два», 1925 г.). Пісьменнікі Андрэй Александровіч, Анатоль Вольны і Алесь Дудар разам ствараюць прыгодніцкі раман «Ваўчаняты» (1925 г.), у якім адлюстроўваюць змаганне юных герояў за свабоду свайго народу. З’яўляюцца і драматычныя творы для дзяцей — п’еса «Пастушкі» Міхась Чарота (1921 г.), «Цудоўная ноч» (1927 г.) і «Ёлка Дзеда Мароза» (1927 г.) Сяргея Новіка-Пяюна.

Вокладка чаcопісу «Заранка», № 8-9

З’яўляецца перыядычны друк на тэрыторыі Заходняй Беларусі — пачынае сваю дзейнасць часопіс «Заранка» (1927—1931 гг.) пад рэдакцыяй Зоські Верас, на старонках якога папулярызуюць роднае слова Алесь Гарун, Канстанцыя Буйло, Якуб Колас, Міхась Машара, Сяргей Новік-Пяюн і інш.. Крыху пазней выходзяць заходнебеларускія часопісы «Пралеска» (1934—1935 гг.), «Снапок» (1937 г.), «Беларускі летапіс» (1933—1939 гг.)[29].

Маладыя беларускія пісьменнікі працуюць над стварэннем новага вобраза юных герояў тагачаснай сучаснасці — аповесці «Перамога» (1930 г.), «Незвычайны мядзведзь» (1930 г.) Алеся Якімовіча, «Пастка» (1935 г.) Сымона Баранавых. У сваім артыкуле «Праблемы сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры» (1931 г.) Алесь Якімовіч адзначыў, што недахоп тагачаснай літаратуры для дзяцей быў у ігнараванні запатрабаванняў самога дзіцяці як чытача, бо, на яго думку, многія пісьменнікі таго часу глядзелі вельмі спрошчана на гэтую літаратуру, маўляў, дзеці неразборлівыя, і таму ўсё спажывуць. Засяродзіў ён увагу на праблеме спецыфікі дзіцячай літаратуры і ў сваім выступленні на I Усебеларускім з’ездзе пісьменнікаў (чэрвень 1934 г.), на якім падкрэсліў, што літаратура для дзяцей раўнацэнная частка ўсёй беларускай літаратуры, але са сваёй спецыфікай. І спецыфікай не ў спрашчэнні, а наадварот — у адборы найбольш важнага і цікавага матэрыялу для дзяцей, які павінен мець яркае афармленне з улікам узроставых і псіхалагічных асаблівасцей дзяцей[30]. Таксама Якімовіч выдаў першую ў беларускай савецкай дзіцячай літаратуры азбуку (вершаваную) «Слухай — запамінай» у 1948 годзе. І толькі значна пазней, пачынаючы з 70-х гадоў, былі напісаны беларускімі аўтарамі дзясяткі азбук, у якіх аўтары праяўлялі вынаходлівасць, фантазію, уменне ўключыць у іх пазнавальныя звесткі, эфекты гульні, прыгоды[31].

Завастраў увагу на значнасці дзіцячай літаратуры і Якуб Колас. Ён казаў аб тым, што дзяцей змалку трэба прывабіць кнігай, і выклікаць у іх устойлівую цікавасць да чытання, што далучэнне да кніжнай культуры пачынаецца ўжо з дзіцячага садка. У сваёй «Методыцы роднай мовы» (1926 г.) ён падкрэсліваў, што працэс далучэння да кніжнай культуры актывізуецца ў пачатковых класах. Васіль Вітка таксама пазначаў, што з першых дзён праз гульню трэба далучаць дзяцей да слоў роднай мовы, чаму актыўна спрыяе выкарыстанне на ўроках і пазакласных занятках твораў беларускай дзіцячай літаратуры[31]. Якуб Колас апрацоўваў народныя казкі («Дудар», «Як пеўнік ратаваў курачку», «Зайкіна хатка» і інш.), а таксама ствараў аўтарскія вершаваныя казкі («Рак-вусач», 1926 г.). У юнацкай аповесці «На прасторах жыцця» (1926 г.) Колас упершыню ў беларускай літаратуры паспрабаваў распрацаваць жанр юнацкай аповесці. Яго паэма «Міхасёвы прыгоды» (1934 г.) вызначаецца метафарычнасцю мовы, лірычна-эпічным пачаткам і апісаннем прыроды. Якуб Колас стаў тэарэтыкам дзіцячай літаратуры, а традыцыі яго майстэрства ўжываюцца і ў сучаснай літаратуры для юнага чытача[26].

Вокладка і тытульны ліста зборніка аповядаў Я. Маўра «Слёзы Тубі», 1938 г.

З’яўляюцца новыя гучныя імёны беларускай культуры, якія ўзбагацілі вопыт дзіцячай літаратуры сваімі творамі — Янка Маўр («Палескія рабінзоны», 1930 г.), Міхась Лынькоў («Міколка-паравоз», 1936 г.), Кузьма Чорны («Насцечка», 1940 г.). Ствараюць паэзію для дзяцей Янка Купала (верш «Дзіцячае»), Якуб Колас (вершы «За навуку», «Дзед-госць»), Змітрок Бядуля (верш «Маладая вясна»). Пачынае развівацца і жанр казкі ў дзіцячай літаратуры — ў творах Алеся Якімовіча («Каваль Вярнідуб», 1935 г.), Міхася Лынькова («Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў», 1935), Змітрака Бядулі («Мурашка Палашка», 1939 г.; «Сярэбраная табакерка», 1940 г.)[29].

На старонках часопіса «Зоркі» друкуюцца вершы для дзяцей Янкі Купалы («Песня і казка», «Мароз», «Сын і маці» і інш.). Апроч напісання сваіх твораў, ён займаецца перакладам дзіцячай паэзіі (верш «Ёлачка» Раісы Кудашавай, «Дзед і баба» Юзафа Крашэўскага). У сваіх вершах Купала нярэдка выкарыстоўвае фальклорныя матывы (верш «Дзіцячае»). Фальклорную аснову заклаў і Віталь Вольскі ў свае п’есы («Цудоўная дудка» і «Дзед і жораў», 1939 г.)[32].

Галоўным рэдактарам часопіса «Зоркі» быў Змітрок Бядуля. Яго творы для дзяцей адрозніваліся драматызмам і ў той жа час прастатой і лаканічнасцю апісання, вастрынёй канфліктаў і глыбокім псіхалагізмам («Малыя дрывасекі», «Дзе канец свету?»). Апроч таго ён пісаў артыкулы аб развіцці дзіцячай літаратуры і перыядычнага друку («Справа старэння новых школьных падручнікаў і выдання дзіцячага часопіса», «Аб дзіцячым друку» і інш.)[26]. Звяртаўся ён і да матываў вуснай народнай творчасці (казкі «Іванка-прастачок», «Скарб» і інш.).

Шматграннасцю таленту адзначыўся Янка Маўр. Яго першая ў беларускай літаратуры навукова-фантастычная аповесць на беларускай мове «Чалавек ідзе» (1926 г.) дала пачатак фантастычнаму і прыгодніцкаму жанрам у беларускай літаратуры[33]. Распрацоўку жанру прыгодніцкай літаратуры ён працягнуў у сваіх аповесцях «У краіне райскай птушкі» (1928 г.), «Сын вады» (1928 г.), рамане «Амок» (1929 г.). Звяртаўся ён і да нацыянальнай тэматыкі («Палескія рабінзоны», 1930 г.), і да праблемы выхавання (аповесць «ТВТ», 1934 г.)[34]. Янка Маўр падкрэсліваў, што беларускім пісьменнікам трэба клапаціцца аб тым, каб дзеці, сённяшнія і заўтрашнія малыя чытачы маглі сказаць, калі вырастуць, што ўсім добрым яны абавязаны кнігам[35].

Дзіцячая беларуская літаратура ваеннага часу адрозніваецца патрыятычнай накіраванасцю, уласцівай усёй мастацкай літаратуры ваеннага перыяду (вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Петруся Броўкі, апавяданні Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова). Асобна з твораў для дзяцей, напісаных у вайну, варта адзначыць верш Янкі Купалы «Хлопчык і лётчык на вайне», апавяданне Алеся Якімовіча «Піянер Геня», зборнік вершаў Эдзі Агняцвет «Міхасёк», а таксама лібрэта дзіцячай оперы «Джанат»[36].

Але і пасля вайны прасочваецца ваенная тэматыка, якая ў літаратуры пераважае. У 1948 годзе выходзіць кніга «Ніколі не забудзем», якая была складзена Янкам Маўрам разам з Пятром Рунцом па пісьмах-успамінах дзяцей, якія непасрэдна перажылі тыя страшныя гады. Усяго да аўтараў кнігі паступіла каля чатырохсот дзіцячых твораў[37]. Выходзіць цэлы шэраг на тэму «дзяцінства і вайна» — аповесць «Андрэйка» Паўла Кавалёва (1948 г.), «Самыя юныя» Івана Сіўцова (1949 г.), паэма «Песня пра піянерскі сцяг» (1949 г.) Эдзі Агняцвет[36].

50-я — 70-я гады XX стагоддзя

У пачатку 1950-х гадоў таксама назіраецца тэматыка вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў. Выходзяць паэмы Кастуся Кірэенкі («Алёнчына школа», 1951 г.), Антона Бялевіча («Ідзі, мой сын», 1953 г.), Эдзі Агняцвет («Будзем сябраваць», 1955 г.), Анатоля Астрэйкі («Прыгоды дзеда Міхеда», 1956 г.)[36].

У той жа час выходзяць і новыя творы, на мірную тэматыку. Распрацоўваюць школьную тэму Янка Брыль («Лета ў Калінаўцы», 1950 г.; «Добры дзень, школа», 1953 г.), Аляксандр Якімовіч («Гаворыць Масква», 1954 г.), Павел Кавалёў (зборнік апавяданняў «Згублены дзённік», 1954 г.), Міхась Даніленка («Вернасць слову», 1956 г.), Алена Васілевіч («Заўтра ў школу», 1956 г.) і інш.[38].

Значна ўзбагаціла дзіцячую прозу навукова-фантастычная аповесць Янкі Маўра «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (1954 г.), якая стала працягам распрацоўкі ім фантастычнага жанру[38].

У пачатку свайго творчага шляху да мінуўшчыны і набыткаў фальклору звярнуўся Уладзімір Караткевіч, сведкам чаго сталі яго «Казкі і легенды маёй Радзімы», якія ён даслаў для ацэнкі Якубу Коласу летам 1952 года. Караткевіч добра разумеў вялікае выхаваўчае значэнне казкі і яе ролю ў фарміраванні любові да радзімы, да беларускай мовы[39]. Патрыятычнай па змесце стала яго казка «Лебядзіны скіт», у якой апавядаецца пра падзеі даўніны, калі татары рабавалі рускія землі. У завяршэнні казкі пісьменнік прыводзіць дзве версіі пра ўзнікненне назвы «Белая Русь» — ад лебядзінага апярэння стала белай вопратка людзей, ці таму яна «белая», што не была пад татарамі[39]. На беларускім фальклоры заснавана і яго казка «Вужыная каралева», у якой апавядаецца аб трагічнай гісторыі прыгажуні Яліны і яе мужа, вужынага караля. Караткевіч шмат вывучаў, запісваў, і творча выкарыстоўваў фальклор, які ўспрымаў як духоўны скарб народа[40].

Класік беларускай дзіцячай літаратуры Васіль Вітка выдаў кніжкі паэзіі і вершаваных казак «Вавёрчына гора» (1948), «Буслінае лета» (1958), «Казка пра цара Зубра» (1960), «Дударык» (1964), «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965), «Казкі» (1968, 1976), «Чытанка-маляванка» (1971), «Хто памагае сонцу» (1975), «Ладачкі-ладкі» (1977), «Мы будуем метро» (1979), зборнік апавяданняў «Зайчык-вадалаз» (1962).

Вокладка кнігі Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага» (мал. І. Волкавай; Мінск: Беларусь, 1970)

Вяртаецца ў літаратуру пасля рэабілітацыі (асуджаны за сталінскімі часамі) Уладзімір Дубоўка. Выходзяць яго зборнікі казак «Цудоўная знаходка» (1960 г.), «Мілавіца» (1962 г.), «Кветкі — Сонцавы дзеткі» (1963 г.), «Залатыя зярняты» (1975 г.), якія адметны сваёй маральна-этычнай праблематыкай і філасафічнасцю зместу. Апроч Дубоўкі вяртаюцца на радзіму пасля сталінскіх рэпрэсій пісьменнікі Сяргей Грахоўскі, Алесь Пальчэўскі, Станіслаў Шушкевіч, Алесь Звонак, Язэп Пушча[41].

Раскрывае ў сваіх кнігах паэзіі вобразы роднага краю Аляксей Пысін («Матылёчкі-матылі», 1962 г.; «Вясёлка над плёсам», 1964 г.), паказвае прыгажосць прыроды Еўдакія Лось («Абутая ёлачка», 1961 г.; «Казка пра Ласку», 1963 г.; «Вяселікі», 1964 г.)[42].

Ізноў падымае тэму Вялікай Айчынай вайны, паказваючы жахі акупацыі вачыма дзяцей, Іван Сяркоў, у трылогіі: «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968 г.), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970 г.), «Мы з Санькам — артылерысты» (1989 г.)[41].

У 1971 годзе выходзіць знакавая гістарычная аповесць Алеся Якімовіча «Кастусь Каліноўскі», а ў 1976 годзе — «Цяжкі год». Піша Якімовіч і казкі, заснаваныя на фальклорных матывах («Пра смелага Вожыка», «Вераб’ёвы госці» і інш.), а таксама перакладае на беларускую мову казкі Аляксандра Пушкіна, Сяргея Маршака, Карнея Чукоўскага[43].

Звяртаецца да навукова-пазнавальнага жанру з элементамі публіцыстыкі Віталь Вольскі, які выдае такія краязнаўчыя кнігі, як «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968 г.), «Палессе» (1971 г.), а таксама такі цыкл прыродазнаўчых нарысаў, як «Лёс Дункана» (1978 г.), «Дзень добры, Бяроза» (1984 г.). Прыгожа апісвае прыроду Белавежскай пушчы ў аднайменным нарысе Уладзімір Караткевіч («Белавежская пушча», 1975 г.), які апроч таго раскрывае і свой талент казачніка-наватара праз традыцыйныя вобразы і матывы ў сваім зборніку «Казкі» (1975 г.). У той жа перыяд выходзіць яго эмацыянальна-ўзнёслы сказ пра Беларусь «Зямля пад белымі крыламі» (1977 г.).

Прыгожы свет дзяцінства адкрываецца ў апавяданнях Вісарыёна Гарбука (зборнік «Незнарок і знарок», 1969 г.; «Такіх кветак не бывае», 1971 г.; «Горад без папугайчыкаў», 1983 г.) і Уладзіміра Юрэвіча («Тараскавы турботы», 1966 г.; «Дзе начуе сонца», 1970 г.; «Нястрашны страх», 1986 г.).

Пазнавальны і выхаваўчы патанцыял праз апавяданні пра прыроду паказаў Павел Місько («Восеньскім днём», «Лясныя дарункі» і інш.). Маральна-этычныя пытанні ён падымае праз апавяданні «Добры чалавек», «Каляндар сумлення». У сваёй гумарыстычнай аповесці «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі» ён вучыць дзяцей пачуццю адказнасці і навучае кантраляваць свае ўчынкі і паводзіны. Падымае праблемы сяброўства і чалавечых узаемаадносін праз паўфантастычныя аповесці «Прыгоды Бульбобаў» (1977 г.) і «Грот афаліны» (1985 г.)[42]. Апроч таго, ён перакладае на беларускую мову казку Пятра Яршова «Канёк-гарбунок», асобныя творы Уладзіміра Цендракова, Уладзіміра Лічуціна, Яўгена Носава, Васіля Бялова, Карнея Чукоўскага.

Не застаецца ўбаку і драматургія — адна за адной з’яўляюцца гераічныя п’есы Алеся Махнача «Шпачок» (1963 г.) і «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» (1969 г.), Валянціна Зуба «Марат Казей» (1963 г.) і «Юнацтва рыцара» (1972 г.)[44].

80-я — 90-я гады XX стагоддзя

Тыя сацыяльна-палітычныя змены ў грамадстве, якія адбываліся ў 80—90-ых гадах XX стагоддзя, паўплывалі не толькі на асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры таго перыяду, але і на прынцыпы адбору твораў для чытання ў дашкольных выхаваўчых установах і школах. Былі выключаны з рэкамендацыйных спісаў для дзіцячага чытання творы, якія ў новых умовах страцілі сваю актуальнасць, тыя, што вызначаліся дакучлівым дыдактызмам, спрошчанасцю, і чые літаратурная якасці былі далёкія ад мастацтва. Але актуальнымі і да сённяшняга часу засталіся творы для дзяцей Андрэя Аляксандровіча, Змітрака Бядулі, Алеся Якімовіча, Уладзіміра Дубоўкі, Янкі Маўра, Міхася Лынькова, Кузьмы Чорнага, Віталя Вольскага, Васіля Віткі, Станіслава Шушкевіча і іншых. Дзіцячая літаратура савецкага перыяду стала важнай часткай нацыянальнага пісьменства, а яе найлепшыя набыткі — дарагім скарбам беларускага народа. У гэты час беларуская дзіцячая літаратура стала закранаць шырэйшыя тэмы, у ёй паўней і глыбей загучала тэма Бацькаўшчыны[45].

Нацыянальнай адметнасцю вылучаюцца творы Васіля Жуковіча (зб. «Гуканне вясны», 1992 г.), Уладзіміра Карызны «Іграй, жалейка, не змаўкай», 1998 г.), Леаніда Пранчака («Дзяўчынка-беларуска», 1993 г.)[46].

Як і раней, плённа пісаў Артур Вольскі, адзін з заснавальнікаў часопіса «Вясёлка», сааўтар падручнікаў па літаратурным чытанні для пачатковай школы «Буслянка». На працягу 1980—1990-х гадоў ён напісаў даволі шмат кніг для дзяцей («Сонца блізка ўжо зусім», 1984 г.; «Дабяруся да нябёс», 1984 г.; «Ад А да Я — прафесія мая», 1987 г. і інш.). За кнігу «Карусель» (1996 г.) пісьменнік у 1997 годзе быў ушанаваны званнем лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра[47]. Адзначыўся і пісьменнік Уладзімір Ліпскі (таксама лаўрэат прэміі імя Янкі Маўра). Яго творчасць вылучаецца арыгінальнасцю сюжэта, казачнасцю, і прыгодніцкімі элементамі («Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнгорска», 1982 г.; «Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка», 1993 г.; «Каралева белых прынцэс», 2000 г.)[48].

Цікава і ўдала спалучаюць фантастычнае з рэальным у сваіх творах Раіса Баравікова («Галенчына „Я“, або Планета Цікаўных Хлопчыкаў», 1990 г.) і Алесь Савіцкі («Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», 1993 г.)[46].

Жанравай разнастайнасцю вылучалася паэзія Рыгора Барадуліна, які віртуозна карыстаўся гукапісам, гуляў словамі ды каламбурамі («Індыкала-кудыкала», 1986 г.; «Кобра ў торбе», 1990 г.; «Трышка, Мішка і Шчыпаў ехалі на чоўне», 1996 г.). Адрозніваюцца своеасаблівасцю і яго азбукі («Азбука не забаўка», 1985 г.; «Азбука — вясёлы вулей», 1994 г.)[49].

У 1990-х гадах выходзіў беларускамоўны рэлігійны каталіцкі часопіс для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай», дадатак да каталіцкага выдання «Ave Maria», заснаванага Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй. Галоўны персанаж у часопісе — хлопчык, «Маленькі рыцар Беззаганнай»[50].

У пачатку 1990-х гадоў у перыядычным друку выходзілі навукова-папулярныя нарысы пра даўнюю беларускую гісторыю Сяргея Тарасава, Уладзіміра Арлова, Кастуся Тарасава, Вітаўта Чаропкі. Апроч таго выходзілі кнігі на гэту тэматыку, адаптаваныя да ўспрыняцця малодшымі школьнікамі[51].

У 1995 годзе выходзіў фотачасопіс «Лесавік» (рэдактар і выдавец — Уладзімір Ягоўдзік), які вызначыў сваёй мэтай экалагічнае выхаванне дзяцей. Адрозненне ад іншых выданняў — тэматычныя нумары-фотарэпартажы пра нацыянальныя паркі Беларусі. Апроч таго часопіс вёў экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення на літаратурна-мастацкім матэрыяле, праводзіліся прэзентацыі новых беларускамоўных кніг пра прыроду[52]. Рэдактар часопіса Ягоўдзік і сам прысвячаў свае творы роднай прыродзе, закладаючы ў іх фальклорную аснову («Ці вернецца князь Кук», 1993 г.; «У царстве Вадзяніка», 1995 г.; «Дзівосны карабель», 1995 г., «Птушыная дарога», 2002 г.)[48].

Закрануў аспекты выхавання дзяцей Эдуард Луканскі ў зборніку «Госць з Чырвонай кнігі» (1997 г.), дзе аўтар паказвае чытачу, як трэба выхоўваць у сабе беражлівыя адносіны да грамадскіх здабыткаў, паважлівасць і далікатнасць у адносінах са старэйшымі, і іншыя станоўчыя якасці характару[53].

Развіццю фантазіі і творчых здольнасцей маленькага чытача садзейнічае шэраг займальных азбук: Р. Барадулін «Азбука не забаўка» (1985 г.) і «Азбука — вясёлы вулей» (1995 г.), С. Сокалаў-Воюш «Елачка і ёлачка: забаўная азбука» (1991 г.), У. Мацвеенка «Азбука ў загадках» (1992 г.), М. Танк «Лемантар» (1993 г.), А. Дзеружынскі «Жывая азбука» (1995 г.)[54].

Пачатак XXI стагоддзя

Беларуская дзіцячая літаратура пачатку XXI стагоддзя характарызуецца ўстойлівасцю і паслядоўным засваеннем традыцый канца XX стагоддзя. Таксама, як і раней, на першым плане застаецца станаўленне гарманічна развітай асобы чалавека, выхаванне пачуцця супольнасці і ўласнай годнасці. Маральна-этычныя пытанні раскрываюцца ў большасці твораў розных жанраў[51].

Так, напрыклад, аповесць Валерыя Гапеева пра школьнае жыццё «Пастка на рыцара» (2002 г.) прысвечана сістэме маральна-этычных каштоўнасцей пакалення «next»[55]. У 2013 годзе выйшлі яго кнігі — казка «Сонечная паляна»[56] і зборнік апавяданняў для падлеткаў «Я размалюю для цябе неба». А ў 2018 годзе аўтар стаў лаўрэат Прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў» за кнігу «Мая мілая ведзьма: школьны раман»[57].

Друкуецца цэлы шэраг матэрыялаў на гістарычную тэматыку. Сяргей Тарасаў публікуе замалёўкі пра найбольш значныя падзеі ў старажытнай Беларусі і гістарычных асоб — Францыска Скарыну, Льва Сапегу, Канстанціна Астрожскага і іншых. Уладзімір Арлоў і Кастусь Тарасаў публікавалі яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя легенды і паданні, на аснове чаго пазней напісаны нарысы-падарожжы па гісторыі Беларусі («Беларусь. Гістарычнае падарожжа для дзяцей» (Кастусь Тарасаў, 2000 г.)). На гістарычныя тэмы піша і Уладзімір Бутрамееў («Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларусі», 2002 г.; «Славутыя родам сваім», 2006 г.)[58]. Прыродазнаўчым характарам вызначаюцца казкі са зборніка Расціслава Бензерука «Зайцаў кажушок» (2004 г.), выкарыстоўвае пісьменнік і арыгінальную форму «казкі-загадкі»[59].

Паводле аднаго з прынцыпаў літаратуры — прыдуманае ў прыдуманым (як у творах мюнхгаўзіяды) напісаны твор Васіля Шырко «Дзед Манюкін і ўнукі» (2003 г.), у якім дзядуля распавядае гісторыі фантастычнага характару, якія нібыта здарыліся з самім старым. У гэтых гісторыях схаваны філасофскі змест, а таксама прытчавая павучальнасць[60].

Заўважны ўклад у беларускую дзіцячую літаратуру ўносіць Алесь Бадак[61], які шмат піша для дзяцей вершаў, аповесцей, казак і пазнавальнай літаратуры («Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў», 2001 г.[46]; «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца», 2007 г.; «Жывёлы: заалагічныя эцюды», 2009 г.; «Неверагодныя гісторыі з жыцця чараўнікоў», 2011 г.). За кнігу «Расліны: батанічныя эцюды» (2008 г.) з серыі для дзяцей «Усім пра ўсё» Алесь Бадак стаў лаўрэатам прэміі «Залаты купідон» за найлепшую кнігу года ў намінацыі «Публіцыстыка»[62].

Прытчавасцю, сюжэтнай займальнасцю і своеасаблівай манерай пабудовы інтрыгі вызначаюцца казкі Алены Масла[59] («Таямніцы закінутай хаты», 2005 г.; «Каляды ў хроснай», 2005 г.; «Пацучок Фэлік падарожнічае», 2013 г.). У вельмі арыгінальнай форме прыпаднесла Аксана Спрынчан сваю кнігу «Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» (2013 г.) — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Кніга арыгінальная тым, што гісторыямі ў ёй дзеліцца зусім не маці Аксана, а менавіта яе дачка Альжбэта[63]. Таксама Аксана Спрынчан з’яўляецца ўкладальніцай кніжак для дзяцей «Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету» (таксама аўтар канцэпцыі, тэксту; 2013 г.), «Зорная Кася» (зборнік казак; 2014 г.), «Нявеста для Базыля» (зборнік казак; 2017 г.) і іншыя.

У 2012 годзе ўбачыла свет кніга Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», першая кніга з прыгодніцка-фантасмагарычнай серыі кніг пра вучня Мінскага езуіцкага калегіума Пранціша Вырвіча[64]. Беларуская літаратуразнаўца і крытык А. Бязлепкіна адзначыла, што апавяданне кнігі праяўляе адразу дзве тэндэнцыі: з аднаго боку, рамантычна-прыгодніцкае асветніцтва У. Караткевіча, а з другога — пастуляванне традыцыйных каштоўнасцей як процівага постмадэрнізму[65]. У 2014 годзе выйшлі яшчэ дзве кнігі з серыі — «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча». Частка «Авантуры Пранціша Вырвіча» абрана «Кнігай года — 2015» (арганізатар праекта Беларускі ПЭН-цэнтр)[66]. А ў 2017 годзе аўтар стала лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі у намінацыі «Найлепшы празаічны твор» за кнігу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»[67].

У 2013 годзе выйшла кніга Вольгі Гапеевай «Сумны суп», якая складаецца з пяці казачных гісторый. З кнігай Гапеева стала лаўрэаткай прэміі СБП і Пэн-цэнтра «Экслібрыс» імя Янкі Маўра[68]. У тым жа годзе Таццяна Сівец атрымала літаратурную прэмію Саюза пісьменнікаў Беларусі «Залаты купідон» у галіне дзіцячай літаратуры за сваю прыгодніцкую кніга для дзяцей «Куды прапала малпа Маня?»[69].

Са жніўня 2013 года дзіцячы часопіс «Вясёлка» пачаў выпускаць свой дадатак — чытанку-маляванку «Буся»[70]. А сам часопіс «Вясёлка» працягвае літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаванне сваіх чытачоў. На старонках часопіса перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасць, узаемадапамогу. Таксама часопіс вядзе сайт (з 2011 года), на якім змешчаны казкі і дзіцячыя вершы. Пры гэтым ва ўсіх творах вельмі дакладна расстаўлены маральныя акцэнты, і гэта аднолькава адносіцца як да фальклорных казак («Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варона» і іншыя), гэтак і да літаратурных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шляхецкі сын» Алега Грушэцкага, «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» Алены Масла, «Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу» Раісы Баравіковай, «Бусел і бусляняты» Язэпа Лёсіка і інш.)[71].

У канцы 2015 года была заснаваная Прэмія Цёткі, за найлепшую кнігу на беларускай мове для дзяцей і падлеткаў, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей (заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд «Вяртанне», Саюз беларускіх пісьменнікаў). А ў 2016 годзе ёй былі ўзнагароджаныя першыя лаўрэаты. Адразу ў дзвюх намінацыях перамагла кніга Надзеі Ясмінскай «Сем ружаў» (мастак — Кацярына Дубовік)[72].

У 2015 годзе выйшлі кнігі, якія адзначыліся не толькі зместам, але і выдатным афармленнем. Гэта фэнтэзійны раман «Сем камянёў» Аляксея Шэіна і казка «Красамоўнае сэрца» пісьменніка і мастака Алега Аблажэя. Абедзве кнігі ў 2016 годзе намінаваны на Літаратурную прэмію Цёткі ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў»[73], а кніга «Красамоўнае сэрца» яшчэ і на прэмію «Гліняны Вялес»[74].

Адукацыйная літаратура для дзяцей

Алег Грушэцкі з кнігай «Краіна Вымярэнія»

Увагі заслугоўвае пазнавальна-адукацыйная літаратура для дзяцей, якая арыгінальным спосабам можа данесці дзіцяці карысныя веды. Вядомы дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі, абапіраючыся на кансультацыі спецыялістаў у галіне фінансавай і банкаўскай справы, стварыў шэраг аповедаў у серыі «Грошык і таямнічы кошык» (першая кніга з серыі выйшла ў 2017 годзе), праз якія аўтар знаёміць дзяцей з асновамі фінансавай граматы[75]. Па-свойму ўнікальнай[76] стала кніга Алега Грушэцкага «Краіна Вымярэнія» (2019 г.) — адукацыйная казка пра спосабы і адзінкі вымярэння, у якой усе апавяданні суправаджаюцца прыгожымі і пазнавальнымі малюнкамі, што дапамагае маленькім школьнікам хутчэй і не сумна засвоіць адзінкі вымярэння[77]. У 2019 годзе кніга «Краіна Вымярэнія» увайшла ў ТОП-10 найлепшых кніг для дзяцей на беларускай мове[78], у 2020 годзе — у ТОП-12 найлепшых беларускіх дзіцячых выданняў[79].

Ствараюцца і добра ілюстраваныя дзіцячыя энцыклапедыі. Тут вылучаюцца кнігі беларускага музыкі і гісторыка Яраша Малішэўскага — «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (2010 г., у суаўтарстве з А. Спрынчан) і «Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы» (2019 г.)[80], а таксама «Дзіцячы атлас Беларусі» (2017 г.) Паліны Грынчанкі, выданне якога кансультавалі супрацоўнікі Акадэміі навук[81]. «Дзіцячы атлас Беларусі» у 2018 годзе ўзначаліў рэйтынг кніг, якія найбольш прадаюцца[82].

Сучасны стан

Сучасная беларуская проза для дзяцей імкнецца па магчымасці задаволіць запатрабаванні кніжнага рынку. З’яўляюцца творы, адносна новыя для беларускай літаратуры паводле формы і зместу (комікс, фэнтэзі, навуковая фантастыка і інш.[83][84][85]). Улічваючы рэаліі сучаснасці, беларуская казка таксама насычаецца сучаснымі атрыбутамі. Як прыклад — казка Анатоля Бутэвіча «Прыгоды Віруса Шкодзі» (2009 г.) пра камп’ютарны вірус, напісаныя ў разліку на цяперашніх дзяцей казкі Раісы Баравіковай «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларуса» (2006 г.) і «Казачныя аповесці пра прыгоды міжпланетнага пажарнага і іншых мамырыкаў» (2010 г.). Адначасова з тым беларускія пісьменнікі не пакідаюць і старых стылістычных і жанравых традыцый.

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» штогод выходзяць выдатныя зборнікі беларускіх аўтарскіх казак («Адзін кот і адзін год», «Зорная Кася», «Нявеста для Базыля» і іншыя), якія карыстаюцца нязменным попытам[86].

Імкнецца адпавядаць сучасным запытам пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, настаўніца пачатковых класаў, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У 2020 годзе пабачыла свет яе кніга-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» — казка з элементамі міфалогіі і з агульначалавечымі каштоўнасцямі; кніга была адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» (2020). У тым жа годзе была выдадзеная яе кніга-гаджэт «Знаёмцеся — #Падабай.к@!», якая дае карысную інфармацыю, вядзе ў свет фантазіі, пашырае слоўнікавы запас, дорыць магчымасць знаёміцца ў Сусветным сеціве з новымі сябрамі, прапануе згуляць у настольную гульню[87].

У XXI стагоддзі істотным чынам змяняецца роля кнігі, якая замяняецца віртуальнай прасторай. І гэта павінна падштурхнуць беларускіх пісьменнікаў да пошуку альтэрнатыўных спосабаў перадачы духоўнага і навуковага вопыту беларускага народа, напрыклад — праз стварэнне аўдыёкніг, фільмаў, камп’ютарных гульняў, віртуальных бібліятэк. І ва ўсім гэтым вядучую ролю павінна адыграць дзіцячая кніга[88].

У маі 2021 года ў Нацыянальнай акадэміі навук прайшоў II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі, да якога было падрыхтавана адразу некалькі дакладаў, прысвечаных фэнтэзі ў беларуская літаратуры, сярод якіх, напрыклад, даклад Таццяны Барысюк «Ідэйна-вобразныя пошукі ў кнізе казак Алега Грушэцкага „Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства“»[89]. Кніга ўнікальная тым, што яе можна назваць сапраўдным беларускім фэнтэзі[90]. А ўлічваючы, што яна была напісаная яшчэ ў 2012 годзе[91][92], то раман фактычна з’яўляецца першым сучасным беларускамоўным фэнтэзі. Кніга напісаная на падставе беларускага фальклору, яе героі — міфічныя персанажы беларускіх паданняў, а падзеі разгортваюцца ў свеце, падобным на беларускае Сярэднявечча. Галоўным героям рамана, юным брату і сястры, належыць выратаваць каралеўства ад чарадзея, які падступствам захапіў трон[93].

10 верасня 2022 года ў Мінску каля помніка Францішку Скарыну побач з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбыўся фестываль дзіцячай кнігі, арганізатарамі якога выступілі творцы з розных куткоў Беларусі і сталічныя бібліятэкары. Фестываль стаў заўважнай культурнай падзеяй у жыцці беларускай сталіцы, таму было прынята рашэнне зрабіць яго традыцыйным. У снежні таго ж года прайшоў пашыраны Пленум Саюза пісьменнікаў Беларусі па пытаннях дзіцячай літаратуры з удзелам спецыялістаў розных сфер. На ім разглядалася важнасць праблемы дзіцячай літаратуры і чытання ў Беларусі[94].

У 2022 годзе дзіцячая кніга ўпершыню ўвайшла ў тройку найлепшых кніг, уганараваных літаратурнай прэміяй Ежы Гедройца. Гэта была кніга Валерыя Гапеева «Жэнька, каралева мышак», якая атрымала ІІІ месца, «за стварэнне дзіцячага свету, поўнага дарослай мудрасці»[95].

У 2023 годзе, з прычыны закрыцця беларускіх выдавецтваў і пераследу выдаўцоў з боку дыктатырскага рэжыму[96], шэрагу выдавецтваў давялося перанесці дзейнасць за межы Беларусі, адкрыліся і новыя выдавецтвы беларусамі, якія былі вымушаныя з-за палітычнага пераследу пакінуць радзіму[97]. Так, у выдавецтве «Янушкевіч», якое аднавіла сваю дзейнасць ужо ў Польшчы, выйшла фэнтэзі Валерыя Гапеева «Вольнеры. Прадвесце». Дзея рамана адбываецца ў Мінску і вакол яго, а створана фэнтэзі на аснове беларускай міфалогіі і задуманае Валерам Гапеевым як цэлая серыя кніг. Па словах самога аўтара, гэта «самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі»[98]. У тым жа выдавецтве выйшла і фэнтэзі Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада»[99].

Беларускія дзіцячыя пісьменнікі, удзельнікі III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі

У маі 2023 года ў межах III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіўся Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, адбыўся круглы стол «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі», у якім прынялі удзел вядомыя беларускія дзіцячыя пісьменнікі: Наталля Бучынская, Алег Грушэцкі, Галіна Пшонік, Таццяна Сівец, Кацярына Хадасевіч-Лісавая і інш.. Падчас абмеркаванняў было падкрэслена, што літаратура для дзяцей з’яўляецца асноўным стрыжнем выхавання і адным з галоўных аб’ектаў дзяржаўнага клопату. Былі разгледжаны наступныя пытанні: як прыцягнуць увагу чытачоў да сваіх твораў, пра выкладанне беларускай дзіцячай літаратуры, выданне спецыялізаваных дзіцячых часопісаў, пра конкурсы і прэміі і іх ролю ў паляпшэнні якасці літаратурнай прадукцыі, замена твораў школьнай праграмы, цяжкіх для дзіцячай псіхікі і іншае. Былі прапановы стварэння тэлеперадачы пра навінкі дзіцячай літаратуры, а таксама папулярызацыі беларускіх дзіцячых кніг праз экранізацыю, у прыватнасці твора «Рыцар Янка і каралеўна Мілана», і спробу ажыццяўлення мультыплікацыі беларускай драматургіі. Уздымаліся праблемы выдання казак, даступнаць кнігавыдання праз прапанову паніжэння падаткаабкладанне для дзіцячай літаратуры і шэраг іншых актуальных пытанняў[100][101].

Таксама ў 2023 годзе была выдадзена трэцяя, заключная частка прыгодніцка-фэнтэзійнай трылогіі Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд». На гэты раз падзеі ў кнізе адбываюцца падчас Каляд і зімовых вакацый. Магутная вядзьмарка Маразанна прагне захапіць і замарозіць каралеўства сяброў юных герояў і каб ёй даць рады, Янку і Мілане належыць адгадаць шмат загадак, адшукаць таемны пакой і магічны кій, выявіць незвычайную кемлівасць і аб’яднаць тры каралеўствы. А яшчэ яны ўпершыню выправяцца ў палёт на Цмоку, каб знайсці высока ў гарах загадкавы народ — таямнічыя вілы, феі, якія здольныя бачыць мінулае і прадказваць будучыню. У барацьбе юнакам дапамагаюць браты-волаты Вярнігара і Вярнідуб, бабралакі, мядзведзялакі і ўсе, хто мае адважнае сэрца і прагне жыць свабодным[102].


Гл. таксама

Заўвагі

  1. Не ўжываўся ў фалькларыстыцы сам тэрмін «дзіцячы фальклор». Творы, якія збіральнікі фальклору называлі «дзіцячымі песнямі», «калыханкамі», «пацешкамі» і г. д., змяшчаліся ў фальклорных зборніках побач з абрадавай паэзіяй, часцей за ўсё далучаліся да радзінных, хрэсьбінных песень[3].
  2. Па ўспамінах Яцкоўскага ў Багрыма такіх вершаў было шмат, але яны былі адабраныя па цэнзурных меркаваннях. За чытанне сваіх вершаў у часы Крошынскага бунту Багрым быў здадзены ў рэкруты, адкуль вярнуўся дадому ўжо пажылым чалавекам.
  3. Да гэтага ў 1919 годзе была спроба выдаць дзіцячы часопіс у Вільні, «Зялёныя дрэўцы». Але захаваўся толькі адзін яго, першы нумар.
  4. Напачатку часопіс меркавалася назваць «Чырвоныя зоркі».

Зноскі

  1. а б Макарэвіч 2008, с. 25.
  2. а б в Яфімава 1996, с. 7.
  3. Барташэвіч Г. А. Дзіцячы фальклор / склад. Г. А. Барташэвіч, В. І. Ялатаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1972. — С. 8.
  4. Барташэвіч 1972, с. 8.
  5. Jan Czeczot. Piosnki wieśniacze z nad Niemna i Dźwiny, cz. 2. — Wilno, 1836—1839.
  6. A. Rypiński. Białorus. — Paryż, 1840.
  7. а б Барташэвіч 1972, с. 5.
  8. Барташэвіч 1972, с. 6.
  9. Зуева Т. В. Детский фольклор // Литературная энциклопедия терминов и понятий / Под ред. А. Н. Николюкина. — М., 2000. — С. 223.
  10. а б Несцяровіч 2008, с. 6.
  11. Макарэвіч 2008, с. 41.
  12. Макарэвіч 2008, с. 42.
  13. Макарэвіч 2008, с. 44.
  14. Макарэвіч 2008, с. 45.
  15. Макарэвіч 2008, с. 47.
  16. а б Макарэвіч 2008, с. 48.
  17. Белазаровіч В. А. Фарміраванне беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі ў XIX — пачатку XX ст. // Гістарыяграфія гісторыі Беларусі / Пад агульн. рэд. І. П. Крэня, А. М. Нечухрына. — Гродна: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы, 2006. — С. 163. — 346 с. — ISBN 985-417-858-7.
  18. а б в г д Несцяровіч 2008, с. 7.
  19. Макарэвіч 2008, с. 53.
  20. а б Макарэвіч 2008, с. 49.
  21. а б Макарэвіч 2008, с. 51.
  22. Макарэвіч 2008, с. 52.
  23. Макарэвіч 2008, с. 14.
  24. Гімпель Т. М. Святло «Лучынкі» // Роднае слова : Часопіс. — 1994. — № 7—8. — С. 139.
  25. Макарэвіч 2008, с. 14—15.
  26. а б в Несцяровіч 2008, с. 11.
  27. а б в г Несцяровіч 2008, с. 8.
  28. Макарэвіч 2008, с. 16.
  29. а б Несцяровіч 2008, с. 9.
  30. Макарэвіч 2008, с. 4.
  31. а б Макарэвіч 2008, с. 5.
  32. Несцяровіч 2008, с. 10.
  33. Канэ Ю. М. Мавр, Янка // Краткая литературная энциклопедия  (руск.) / Под ред. А. А. Суркова  (руск.). — М.: Сов. энциклопедия  (руск.), 1967. — Т. 4. — С. 487.
  34. Несцяровіч 2008, с. 12—13.
  35. Гілевіч М. С. «Хоць малыя, але — чалавекі!»: Інтэрв'ю з Я. Маўрам // Літаратура і мастацтва : Газета. — 10 жніўня 1965. — С. 3.
  36. а б в Несцяровіч 2008, с. 13.
  37. Медзвядзькова А. Г. Ніколі не забудзем. Гісторыя стварэння кнігі. — Магілёў: Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса, 2013. — С. 2. — 4 с.(недаступная спасылка)
  38. а б Несцяровіч 2008, с. 14.
  39. а б Макарэвіч 2008, с. 461.
  40. Макарэвіч 2008, с. 463.
  41. а б Несцяровіч 2008, с. 16.
  42. а б Несцяровіч 2008, с. 17.
  43. Несцяровіч 2008, с. 15.
  44. Несцяровіч 2008, с. 18.
  45. Макарэвіч 2008, с. 11.
  46. а б в Несцяровіч 2008, с. 25.
  47. Макарэвіч 2008, с. 495.
  48. а б Несцяровіч 2008, с. 24.
  49. Несцяровіч 2008, с. 23.
  50. Макарэвіч 2008, с. 23—24.
  51. а б Макарэвіч 2008, с. 482.
  52. Макарэвіч 2008, с. 22—23.
  53. Макарэвіч 2008, с. 484.
  54. Сычова С.А. Дзіцячая літаратура на сучасным этапе: проза, паэзія, драматургія // Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне «Дзіцячая літаратура». — Мн.: БДПУ імя Максіма Танка, 2019. — С. 58. — 140 с.
  55. Макарэвіч 2008, с. 483.
  56. Сонечная паляна. Prastora.by. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2015. Праверана 23 ліпеня 2015.
  57. Лаўрэатам Прэміі Цёткі стаў Валер Гапееў. Наша Ніва (4 мая 2018). Праверана 6 ліпеня 2018.
  58. Макарэвіч 2008, с. 485.
  59. а б Макарэвіч 2008, с. 491.
  60. Макарэвіч 2008, с. 490.
  61. Ладуцька К.. Літаратура для дзяцей, дзіцячая літаратура(недаступная спасылка). Маладосць. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2015. Праверана 20 красавіка 2014.
  62. Пакачайла А.. Алесь Ба­дак: «Верш пі­шаш для ся­бе, пес­ню — для пуб­лі­кі». Звязда (4 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2014. Праверана 28 красавіка 2014.
  63. Богуш С.. Крышку пра кніжку. Вясёлка (17 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2015. Праверана 20 красавіка 2014.
  64. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега(недаступная спасылка). Выдавецкі дом «Звязда» (31 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2014. Праверана 20 красавіка 2014.
  65. Бязлепкіна А. П.. Рублеўская Людміла. "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега" (23 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 20 красавіка 2014.
  66. ПЭН-цэнтр абраў пераможцаў першай прэміі "Кнігі года"(недаступная спасылка). TUT.BY (25 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2015. Праверана 28 мая 2015.
  67. Цімошык Л. І. СЛОЎныя перавагі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4.
  68. Вызначаны пераможцы конкурсу “Экслібрыс” імя Янкі Маўра . СБП (11 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2015. Праверана 12 верасня 2013.
  69. Явіч Я. Вітаем, пераможцы! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, 5 верасня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 3.
  70. “Буся” і “Вясёлка” – верныя сябры. Вясёлка (21 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2016. Праверана 17 студзеня 2016.
  71. Смаль В. М., Еўдакіменка М. Асаблівасці кантэнту сайта часопіса «Вясёлка» // СМИ. Культура. Молодежь / Под общ. ред. Л. В. Скибицкой.. — Брест: БрГУ имени А.С. Пушкина, 2015. — С. 187. — 226 с.
  72. Шчарбакоў З.. Названыя першыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Цёткі. Наша Ніва (3 мая 2016). Праверана 25 снежня 2020.
  73. Назван полный список Литературной премии Тётки. Наша Ніва (9 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 16 сакавіка 2016.
  74. Запольская Я.. Абвешчаны шорт-ліст сёлетняга „Глінянага Вялеса”. Беларускае Радыё Рацыя (19 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2016. Праверана 20 студзеня 2015.
  75. Шычко С.. Ужо трэцім выданнем пабачыла свет кніга «Грошык і таямнічы кошык»(недаступная спасылка). Звязда (17 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2019. Праверана 10 жніўня 2019.
  76. «Краіна Вымярэнія». Вучым дзетак, чытючы казку. Настаўнік.info (31 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 8 верасня 2019.
  77. Рублеўская Л. І.. Обзор книги Олега Грушецкого «Краіна Вымярэнія». СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 28 чэрвеня 2019.
  78. Кісліцына Г. М.. 10 лучших детских книг 2019 года (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (13 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2019. Праверана 15 снежня 2019.
  79. Рублеўская Л. І.. Якую кнігу пакласці дзіцяці пад ёлачку? Топ-12 беларускіх дзіцячых выданняў — 2020. Звязда (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020. Праверана 30 снежня 2020.
  80. Грушэцкі А. Л.. З атласам замкаў – па Беларусі. Літаратура і мастацтва (7 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  81. Выйшаў першы «Дзіцячы атлас Беларусі». Наша Ніва (31 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2019. Праверана 28 чэрвеня 2019.
  82. Шычко С.. Гендырэктар ААТ «Белкніга»: Айчынныя выданні ў нашай гандлёвай сетцы займаюць 65 працэнтаў. Звязда (14 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2019. Праверана 14 жніўня 2019.
  83. Макарэвіч 2008, с. 492—493.
  84. Фіналістаў конкурсу “Экслібрыс” імя Янкі Маўра ўганаравалі ў Мінску(недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісьменнікаў (15 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2014. Праверана 23 красавіка 2014.
  85. Ляйкоўская В. Фіналістаў конкурсу «Экслібрыс» уганаравалі // Кніганоша : газета. — Мн.: ЗБС «Бацькаўшчына», кастрычнік, 2013. — № 22. — С. 4. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2015.
  86. Поклонская О. В плену у сказки // Вечерний Минск : газета. — Мн.: Мінгарвыканкам, 12 ліпеня 2018. — В. 12791. — № 28. — С. 15. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2018.
  87. Антоненкава В.. Вухуцік, Падабайка і знакамітая казачніца. Настаўніцкая газета (18 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2023. Праверана 13 лютага 2023.
  88. Макарэвіч 2008, с. 494.
  89. II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. — Мн.: НАН РБЦДБКМЛ, 2021. — С. 15, 17. — 20 с.
  90. „Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства”. Беларускае Радыё Рацыя (8 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
  91. «Сямейная праграма» з Алегам Грушэцкім на YouTube. «Сямейная праграма» // 1 Нацыянальны канал Белрадыё, 15 мая 2021
  92. Алег Грушэцкі - урывак з рамана «Рыцар Янка і прынцэса Мілана. Таямніче каралеўства». Кніжнае выдавецтва «Рэгістр» (1 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2022. Праверана 26 ліпеня 2022.
  93. Выйшла новая кніга Алега Грушэцкага. Гэта фэнтэзі на аснове беларускага фальклору. Новы Час (4 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021. Праверана 31 мая 2021.
  94. Стэльмах А. Дзіцячая літаратура як культурная з’ява грамадства. Набыткі і праблемы сучаснасці // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: РВУ «Звязда», 30 снежня 2022. — В. 5209. — № 52. — С. 6—7.
  95. Ганчар Г.. Нашая літаратура захаваецца, бо нават у турмах пішуць, і часам больш плённа. Белсат (2022-22-17). Праверана 6 студзеня 2023.
  96. Бандурына К.. Забароненыя, але жывыя: за што і як пераследавалі кнігі і іх аўтараў па ўсім свеце?. Новы Час (16 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2022. Праверана 16 мая 2023.
  97. Выйшаў каляндар-слоўнічак для беларусаў вольнага свету. Наша Ніва (22 лістапада 2022). Праверана 9 мая 2023.
  98. Вольнеры. Прадвесце. kniger.by (21 снежня 2023). Праверана 16 мая 2023.
  99. «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада». Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад фэнтазі Алеся Кудрыцкага. Будзьма Беларусамі! (15 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2023. Праверана 16 мая 2023.
  100. Аматарам беларускай казкі. Чатыры чвэрці (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2023. Праверана 2 чэрвеня 2023.
  101. Барысюк Т.П. Казка: набыткі і планы // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: РВУ «Звязда», 2023-06-23. — В. 5234. — № 25. — С. 14. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2023.
  102. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд // Наша слова : газ.. — Ліда: 20 верасня 2023. — В. 90. — № 38. — С. 3. [{{{archiveurl}}} Архівавана] з першакрыніцы 20 жніўня 2023.

Літаратура

На беларускай мове

  • Алейнік Л. А., Лапіцкая А. М. Каму чытаць «Міколку-паравоза»? // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: РВУ «Выдавецкі дом "Звязда"», 15 жніўня 2014. — В. 4781. — № 32. — С. 8. — ISSN 0024-4686.
  • Барташэвіч Г. А. Дзіцячы фальклор / Пад. рэд. К. П. Кабашнікава. — Навука і тэхніка, 1972. — 736 с. — 15 400 экз.
  • Барсток М. М., Гурэвіч Э. С., Яфімава М. Б., і інш. Беларуская дзіцячая літаратура. Вучэб. дапам. для філал. фак. і фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання / Пад рэд. М. Б. Яфімавай, М. М. Барсток. — Мн.: Вышэйшая школа, 1980. — 350 с. — 4 000 экз.
  • Грушэцкі А. Л. Шэсць стагоддзяў дзіцячай літаратуры // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: РВУ «Выдавецкі дом "Звязда"», 15 жніўня 2014. — В. 4781. — № 32. — С. 6. — ISSN 0024-4686. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2014.
  • Гурэвіч Э. С. Беларуская дзіцячая літаратура (1917 — 1967) / Пад рэд. В. В. Барысенка. — Мн.: Навука і тэхніка, 1970. — 312 с.
  • Гурэвіч Э. С. Юны чытач і дзіцячая літаратура // Сучасная літаратура і чытач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1988.
  • Ляшук В. М., Яфімава М. Б. Беларуская дзіцячая літаратура: Хрэстаматыя / Рэцэнзент: В. М. Бігеза. — Мн.: Вышэйшая школа, 1996. — 655 с. — 6 000 экз. — ISBN 985-06-0159-0.
  • Макарэвіч А. М., Яфімава М. Б., і інш. Беларуская дзіцячая літаратура / Пад рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай,. — Мн.: Вышэйшая школа, 2008. — 688 с. — 3 500 экз. — ISBN 978-985-06-1440-7.
  • Несцяровіч В. Б., Шаўлоўская М. Ф. Беларуская дзіцячая літаратура. — Мн.: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2008. — 27 с.
  • Шаўлоўская М. Ф. Беларуская дзіцячая літаратура: Хрэстаматыя. — Мн., 2003.

На рускай мове

  • Голенченко Г. Я. Источники по истории белорусской культуры: (Старопечатные учебные книги XVI — первой половины XVII в.) // Из истории книги в Белоруссии. — Мн., 1979.
  • Гуревич Э. С. Боль и тревоги наши: Дети, война, литература. — Мн.: Наука и техника, 1986. — 253 с.
  • Гуревич Э. С. Детская литература Белоруссии. — М.: Детская литература, 1982. — 239 с.

Спасылкі

Вонкавыя відэафайлы
Канал «Беларуская Дзіцячая Літаратура» на YouTube

Read other articles:

International song competition Eurovision 2003 redirects here. For the junior contest, see Junior Eurovision Song Contest 2003. Eurovision Song Contest 2003Magical Rendez-vousDatesFinal24 May 2003 (2003-05-24)HostVenueSkonto HallRiga, LatviaPresenter(s)Marie NRenārs KaupersDirected bySven StojanovicExecutive supervisorSarah YuenExecutive producerBrigita RozenbrikaHost broadcasterLatvijas Televīzija (LTV)Websiteeurovision.tv/event/riga-2003 ParticipantsNumber of entries26Debut...

 

American supernatural slasher film series CandymanThe logo of the franchise as of 2021Created byClive BarkerOriginal workThe Forbidden (1985)Films and televisionFilm(s) Candyman (1992) Candyman: Farewell to the Flesh (1995) Candyman: Day of the Dead (1999) Candyman (2021) Candyman is an American erotic[1] supernatural horror-slasher film series originating from the 1985 short story The Forbidden from the collection Books of Blood by Clive Barker, about the legend of the Candyman, the ...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada November 2022. Free Willy: Escape from Pirate's CoveBerkas:Free Willy4.jpgSutradara Will Geiger Produser John Stainton David Wicht Chris Miller Ditulis oleh Cindy McCreery CeritaCindy McCreeryBerdasarkanTeleplay:Will GeigerPemeranBeau BridgesBindi IrwinPenata ...

Wappen Ivan Sasko Ivan Šaško (* 1. August 1966 in Ðivan, Kroatien, ehemals Jugoslawien) ist ein kroatischer Geistlicher und römisch-katholischer Weihbischof im Erzbistum Zagreb. Leben Ivan Šaško empfing am 28. Juni 1992 durch Erzbischof Franjo Kardinal Kuharić die Priesterweihe für das Erzbistum Zagreb. Papst Benedikt XVI. ernannte ihn am 11. Februar 2008 zum Weihbischof in Zagreb und Titularbischof von Rotaria. Die Bischofsweihe spendete ihm der Erzbischof von Zagreb, Josip Kardinal ...

 

Argentine former football player (born 1948) Mario Zanabria Mario Zanabria with Newell's Old Boys c. 1974Personal informationFull name Mario Nicasio ZanabriaDate of birth (1948-10-01) 1 October 1948 (age 75)Place of birth Santa Fe, ArgentinaPosition(s) MidfielderSenior career*Years Team Apps (Gls)1967–1969 Unión de Santa Fe 40 (5)1970–1975 Newell's Old Boys 253 (56)1976–1980 Boca Juniors 129 (11)1981 Argentinos Juniors 25 (1)1982 Boca Juniors 26 (4)1983 Huracán 24 (1)Internationa...

 

TunisiaAssociation nameAssociation Tunisienne de Hockey sur GlaceIIHF CodeTUNFounded2009IIHF membership22 September 2021PresidentIhab Ayed The Tunisian Ice Hockey Association (ATHG) (French: Association Tunisienne de Hockey sur Glace) is the governing body of ice hockey in Tunisia.[1][2][3][4][5] History The Tunisian Ice Hockey Association was founded in 2009, and was later accepted into the International Ice Hockey Federation (IIHF) on 22 September 202...

Artikel ini perlu diterjemahkan dari bahasa Melayu ke bahasa Indonesia. Artikel ini ditulis atau diterjemahkan secara buruk dari Wikipedia bahasa Melayu. Jika halaman ini ditujukan untuk komunitas bahasa Melayu, halaman itu harus dikontribusikan ke Wikipedia bahasa Melayu. Lihat daftar bahasa Wikipedia. Artikel yang tidak diterjemahkan dapat dihapus secara cepat sesuai kriteria A2. Jika Anda ingin memeriksa artikel ini, Anda boleh menggunakan mesin penerjemah. Namun ingat, mohon tidak menyali...

 

Spanish composer, conductor, and musicologist (1942–2022) In this Spanish name, the first or paternal surname is Adam and the second or maternal family name is Ferrero. Bernardo Adam FerreroBernardo Adam Ferrero in 2005Born(1942-02-28)28 February 1942Algemesí, SpainDied12 October 2022(2022-10-12) (aged 80)Valencia, SpainOccupationsComposerConductorMusicologistFestival DirectorOrganizationsBand of the Armada EspañolaCertamen Internacional de Bandes de Música Ciutat de Valenci...

 

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (ديسمبر 2019) في الميكانيكا الكلاسيكية، تبسط نظرية القشرة الكروية أو نظرية سطح الكرة الجوفاء الحسابات المتعلقة بالجاذبية بشكل يمكن تطبيقه على الأجسام داخل وخارج جسم مت...

Azerbaijani political party Not to be confused with Azerbaijani Popular Front Party. This article relies largely or entirely on a single source. Relevant discussion may be found on the talk page. Please help improve this article by introducing citations to additional sources.Find sources: Whole Azerbaijan Popular Front Party – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (February 2021) Whole Azerbaijan Popular Front Party Bütöv Azərbaycan Xalq Cəbh...

 

منتخب اليابان لكرة الصالات بلد الرياضة اليابان  رمز الفيفا JPN  تعديل مصدري - تعديل   منتخب اليابان الوطني لكرة قدم الصالات (باليابانية: フットサル日本代表) هو ممثل اليابان الرسمي في المنافسات الدولية في كرة الصالات .[1][2][3] تشكيلة المنتخب قائمة اللاعبين مراجع ...

 

Helena Sky Bridge Informasi Lokasi Dusun Bantimurung, Desa Jenetaesa, Kecamatan Simbang, Kabupaten Maros, Provinsi Sulawesi Selatan. Negara  Indonesia Koordinat 5°01′01″S 119°40′27″E / 5.0169816°S 119.6741601°E / -5.0169816; 119.6741601Koordinat: 5°01′01″S 119°40′27″E / 5.0169816°S 119.6741601°E / -5.0169816; 119.6741601 Pengelola Dinas Kebudayaan dan Pariwisata Kabupaten MarosBalai Taman Nasional Bantimurung-Bulusar...

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (يوليو 2019) يان ستانلي معلومات شخصية الميلاد 11 يناير 1963 (60 سنة)  الطول 183 سنتيمتر[1]  الجنسية جامايكا  الوزن 77 كيلوغرام[1]  الحياة العملية المهنة دراج  ...

 

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (فبراير 2019) ستانلي إليس معلومات شخصية الميلاد 12 فبراير 1896  الوفاة 14 فبراير 1987 (91 سنة)   الجنسية المملكة المتحدة المملكة المتحدة لبريطانيا العظمى وأيرلندا (–12 أبريل...

 

Logo Oficial da Olimpíada Brasileira de Física na Escola Pública. A Olimpíada Brasileira de Física das Escolas Públicas é uma Olimpíada de Física destinada a alunos de escolas públicas de todo o Brasil Objetivos A Olimpíada Brasileira de Física das Escolas Públicas visa a valorização da escola pública, a melhoria do ensino e estudo das ciências, propiciando ao estudante uma forma de avaliar sua aptidão e seu interesse pela Ciência, em geral, e pela Física em particular. A ...

Association football league in Uttarakhand Football leagueUttarakhand Super LeagueOrganising bodyUttarakhand State Football AssociationFounded2016; 7 years ago (2016)CountryIndiaNumber of teams14Level on pyramid5Promotion toI-League 3 The Uttarakhand Super League (USL) is a top state-level football league sanctioned by both the All India Football Federation and Uttarakhand State Football Association, that represents the sport in the state of Uttarakhand.[1] The leagu...

 

Railway station in Klang, Malaysia  SA23  Klang Jaya | Future LRT stationGeneral informationOther namesMalay: Stesen LRT Klang JayaChinese: 武吉丁宜轻快铁站Tamil: டெஸ்கோ புக்கிட் திங்கி ரயில் நிலையம்LocationBandar Bukit Tinggi, Klang, SelangorMalaysiaCoordinates3°00′20″N 101°26′31″E / 3.00550°N 101.44187°E / 3.00550; 101.44187Owned bySyarikat Prasarana NegaraOperated byRap...

 

Se ha sugerido que «La Revolución del 50» sea fusionado en este artículo o sección. Motivo: los argumentos están expuestos en la página de discusión.Una vez que hayas realizado la fusión de artículos, pide la fusión de historiales aquí.Este aviso fue puesto el 9 de mayo de 2016. La rebelión de Arequipa de 1950 fue una rebelión civil que estalló en Arequipa, Perú, en tiempos de la Junta de Gobierno presidida por el general Zenón Noriega y subordinada al general Manuel A. Odrí...

Metro station in Seoul, South Korea This article does not cite any sources. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Naebang station – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (May 2011) (Learn how and when to remove this template message) 735 내방 (유정아트센터)Naebang(uJung Art Center) Korean nameHangul내방역Hanja內方驛Revised Romanization...

 

Palazzo VitalePalazzo Vitale a Reggio CalabriaLocalizzazioneStato Italia RegioneCalabria LocalitàReggio Calabria Coordinate38°06′19.8″N 15°38′25.08″E / 38.1055°N 15.6403°E38.1055; 15.6403Coordinate: 38°06′19.8″N 15°38′25.08″E / 38.1055°N 15.6403°E38.1055; 15.6403 Informazioni generaliCondizioniIn uso Pianidue Modifica dati su Wikidata · Manuale Palazzo Vitale è un importante edificio della città di Reggio Calabria che occup...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!