Залатая Ліцера (2014)
Гісторыя партыі Кастрычніцкая рэвалюцыя Ваенны камунізм Новая эканамічная палітыка Ленінскі заклік Сталінізм Хрушчоўская адліга Перыяд застою Перабудова
Арганізацыя КПБ Сакратарыят Бюро ЦК КПБ Цэнтральны Камітэт Рэвізійная камісія Абкам Гаркам Райкам Парткам
Кіраўнікі партыі
Статут З’езды партыі Пленумы партыі Звязда ЛКСМБ
«Звязда́», таксама «Звезда», у 1917 годзе таксама «Молот», «Буревестник» — штодзённая беларуская грамадска-палітычная газета. Выдаецца ў Мінску на беларускай мове.
Заснавальнікі — Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Газета асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыццё Беларусі, дзейнасць сілавых органаў і органаў улады ў Беларусі, прафсаюзаў, міжнароднае, фізкультурна-спартыўнае жыццё.
Выходзіць з 1917 года з рознай перыядычнасцю і з перапынкамі. Першы нумар выйшаў 27 ліпеня (9 жніўня) 1917 года ў Мінску на рускай мове. З 1925 года газета друкуецца на беларускай і рускай мовах, са жніўня 1927 года — на беларускай мове.
Спачатку выдавалася як орган Мінскага камітэта РСДРП(б). Арганізатары і першыя рэдактары Вільгельм Кнорын, Карл Ландар, Аляксандр Мяснікоў, Васіль Фамін, Міхаіл Фрунзэ. Двойчы закрывалася Часовым урадам, але выходзіла пад іншымі назвамі: з 15(28).09 да 6(19).10.1917 года — «Молот»; з 8(21).10 да 29.10(11.11).1917 года — «Буревестник», як орган Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б). З 1(14).11.1917 года выдаецца пад першапачатковай назвай «Звезда».
Спачатку рэзка крытыкавала пазіцыі Часовага ўрада, прапагандавала праграму РСДРП(б), змяшчала матэрыялы бальшавіцкіх з’ездаў, канферэнцый і пленумаў. Пасля кастрычніцкага перавароту 1917 года асноўны ідэалагічны і прапагандысцкі орган бальшавікоў. У сувязі з акупацыяй Беларусі немцамі з лютага 1918 года выдавалася ў Смаленску як газета Паўночна-Заходня абласнога і Смаленскага губернскага камітэтаў РКП(б). Са снежня 1918 года зноў у Мінску. З пачатку сакавіка 1919 года «Звязда» — орган ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, 1-19.04.1919 года выходзіла ў Вільні, з 1.05 да 8.08.1919 года — зноў у Мінску. Падчас польскай акупацыі з восені 1919 года выдавалася ў Смаленску, штотыднёвік, з 8.08.1920 — у Мінску. У 1920-1930-я гады асвятляла пытанні калектывізацыі, індустрыялізацыі, культурнага будаўніцтва праз дзейнасць камуністычнай партыі. У 1920—1921 гадах рэдактарам «Звязды» працаваў Вітольд Ашмарын, які потым стаў арганізатарам і першым кіраўніком Беларускага аддзялення Расійскага тэлеграфнага агенцтва[5].
У Другую сусветную вайну была органам друку савецкага падпольнага і партызанскага руху барацьбы з нацысцкімі акупантамі. Спачатку выходзіла ў Мінску, потым у Магілёве і Гомелі (да 13.08.1941). У маі—верасні 1942 года выпускалася нелегальна як орган Мінскага падпольнага камітэта КП(б)Б; выйшлі 4 нумары. Рэдактары Уладзімір Амельянюк (№ 1), Вячаслаў Нікіфараў (№ 2-4). З 27.01.1943 да 1.07.1944 года выдавалася як орган ЦК КП(б)Б і Мінскага абкама КП(б)Б у зоне дыслакацыі партызанскіх злучэнняў на Міншчыне, выйшлі 93 нумары (у студзені 1943 — лютым 1944, рэдактар Міхаіл Барашкаў). З 10.7.1944 года выдаецца ў Мінску, да 1991 года орган ЦК КПБ, Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў БССР.