У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Александровіч .
Андрэй Александро́віч (22 (9) студзеня 1906 , Мінск — 6 студзеня 1963 , Падмаскоўе ) — беларускі паэт , перакладчык , публіцыст , літаратурны крытык . Член ЦВК БССР (1931—1937), кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (1936—1937). Брат Аляксандры (Алесі) Александровіч .
Біяграфія
Пасля заканчэння ў 1925 годзе Беларускага педагагічнага тэхнікума працаваў рэдактарам акруговай газеты «Наш працаўнік ». У 1925—1930 гг. вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта , адначасова рэдагаваў часопіс «Малады араты ». Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк ». З 1932 г. намеснік старшыні аргкамітэта, у 1934—1937 гг. намеснік старшыні праўлення СП БССР [ 4] .
Браў удзел у падрыхтоўцы рэформы правапісу беларускай мовы ў 1933 годзе[ 4] . У 1931—1937 гг. кіраваў распрацоўкай нарматыўнага руска-беларускага слоўніка . У 1936—1937 гг. узначальваў Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы .
Абіраўся сябрам ЦВК БССР [ 4] , член-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР [ 5] [ 4] .
Падчас рэпрэсій 1929—1931 гг. выступіў супраць «нацдэмаў » (паэма «Цені на сонцы»[ 6] , выступленне на III пленуме праўлення СП СССР [ 7] ). Падчас рэпрэсій 1937—1938 гг. арыштаваны (2.7.1938), асуджаны на 15 гадоў лагераў. У 1938—1947 гадах — на Крайняй Поўначы , працаваў на будоўлі Нарыльскага металургічнага камбіната . Тэрмін зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, і ў 1947 годзе ён выйшаў на волю.
З 1947 г. літсупрацоўнік шматтыражнай газеты Мінскага трактарнага завода . У 1948 годзе яму забаранілі працаваць у друку. З 1948 г. брыгадзір «Белтрактарабуда »[ 4] .
Быў зноў арыштаваны 26 лютага 1949 года і сасланы ў Краснаярскі край . Рэабілітаваны ў 1955 годзе. Потым жыў і працаваў у Мінску , друкаваў новыя творы і кнігі[ 4] .
Памёр 6 студзеня 1963 года ў санаторыі ў Падмаскоўі. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках [ 8] .
У літаратуры
Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк »[ 5] . Рэдактар часопіса «Малады араты» (1925), працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына », «Бальшавік Беларусі», «Заклік»). Першыя паэтычныя зборнікі «Па беларускім бруку», «Прозалаць». Паэма «Цені на сонцы» (1930 ), прысвечаная выкрыванню «нацдэмаў». У 1947—1948 гадах, да забароны займацца літаратурнай дзейнасцю, літсупрацоўнік шматтыражкі Мінскага трактарнага завода.
Апяваў рэвалюцыйнае пераўтварэнне жыцця, будаўніцтва сацыялізму, сяброўства савецкіх народаў, паказваў працоўныя будні працоўнага чалавека, напружанасць класавай барацьбы, нацыянальна-вызваленчую барацьбу працоўных Заходняй Беларусі. Шмат увагі надаў праблеме выхавання новага чалавека[ 5] . Пісаў кнігі для дзяцей[ 5] .
У друку карыстаўся псеўданімамі: А.А-віч, А.Андр., Андр. Ал-іч, А.Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін.
Яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны стаў удзельнікам хору У. Тэраўскага . Наведваў «Беларускую хатку ».
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 97)[ 4] .
Бібліяграфія
Ваўчаняты. 1925
Паэтычныя кнігі
Зборнік вершаў «Камсамольская нота» (Сумесна з А. Вольным; «Комсомольская нота», 1924)
Паўстанцы. Паэма-інсцэніроўка (1925)
Зборнік вершаў «Па беларускім бруку» (1925 (недаступная спасылка) , 1928 (недаступная спасылка) )
Зборнік вершаў «Прозалаць » (1926)
Зборнік вершаў «Угрунь (недаступная спасылка) » (1927)
Зборнік вершаў «Фабрыка смерці (недаступная спасылка) » (1929)
Паэма «Цені на сонцы» (1930, 1931 , 1936 )
Паэма «Паэма імя Вызвалення (недаступная спасылка) », 1930)
Зборнік вершаў «Установка» («Устаноўка», 1930)
Зборнік вершаў «Гудкі (недаступная спасылка) » (1930)
Зборнік «Вершы і паэмы » (1931)
Зборнік вершаў і паэма («Нараджэнне чалавека », 1931)
Творы. Кніга 2. Напор. Нараджэнне чалавека (1932)
Творы. Кніга 1. Вершы і поэмы (1933)
Паэма «Напор » (1933)
Зборнік вершаў «Узброеныя песні » (1936)
Зборнік вершаў «Солнце и песни (недаступная спасылка) » (1936)
Вялікаму Сталіну ад беларускага народа (сааўтары Я. Купала, Я. Колас, П. Броўка, П. Глебка, І. Харык) (1937)
Ад шчырага сэрца. Пісьмы беларускага народа таварышу Сталіну . (Я. Купала, Я. Колас, П. Броўка, П. Глебка. Тэкст з 1936 года, сярод сааўтараў няма А. Александровіча і І. Харыка) (1952)
Зборнік вершаў «Вершы » (1970)
Зборнік вершаў «Галубінае крыло » (1976)
Выбранае «Выбраныя творы » (1934)
Выбранае «Выбранае » (1958)
Збор твораў у 2 тамах. (1963) Том 1. Вершы
Збор твораў у 2 тамах. Том 2. Паэмы, публіцыстыка
Кнігі прозы
Кнігі для дзяцей
Крытыка
Пераклады
Перакладаў на беларускую мову з рускай, украінскай, літоўскай мовы.
Аўтар перакладу на беларускую мову «Інтэрнацыяналу» (недаступная спасылка) , паэмы А. С. Пушкіна «Руслан і Людміла » (1938 , 1978 ), асобных твораў Д. Беднага , М. Ісакоўскага , А. Суркова , паэму С. Маршака «Пожар».
«Запявала свайго пакалення »[удакладніць : камент. ] — З неапублікаванай кніжкі ўспамінаў: Заір Азгур, І. Васілеўскі, Сяргей Грахоўскі, К. Губарэвіч, Алесь Есакоў , Алесь Звонак, Павел Кавалёў, Яўхім Кіпель, Міхась Лынькоў, Рыгор Няхай, Міхась Машара, Уладзімір Мяжэвіч, Павел Пруднікаў, Яўген Рамановіч , Л. І. Ржэцкая , Пятро Рунец , Мікола Хведаровіч , С. Шамардзіна , Станіслаў Шушкевіч , Алесь Якімовіч .
Зноскі
Літаратура
Бабарэка А. 1924. Ленін у беларускай поэзіі (недаступная спасылка) . Радавая рунь, 2: 5-9.
Кудзер Я. 1924. Вобраз у беларускай поэзіі (недаступная спасылка) . Радавая рунь, 2: 6-10.
Літаратурная хроніка (недаступная спасылка) . 1924. Радавая рунь. № 2: 15
На новых шляхох палачане (недаступная спасылка) …. Чырвоны сейбіт. 1927
Да нашых чытачоў (недаступная спасылка) . 1928. Полымя, 2.
Л. К. Современная белорусская литература (недаступная спасылка) . Альманах белорусской литературы. Приложение к журналу «Резец». 1929.
Дворкіна Ю. 1931. Меншавізм у беларускай крытыцы (недаступная спасылка) . Маладняк. № 8: 102—111. Менск. БелАПП
Да дзесяцігоддзя творчай працы Андрэя Александровіча: Спіс літаратуры // Кніга масам № 1, 1932;
Бэндэ Л. 1932. Андрэй Александровіч Архівавана 28 жніўня 2019. .
Супроць паклёпніцкага выпаду халтуршчыка Ляшэвіча. (недаступная спасылка) 1932. Літаратура і мастацтва.
Прывітанне Андрэю Александровічу /у дзень дзесяцігодзьдзя яго творчасьці/. Прывітанне старшыні СНК БССР тав. Галадзеда аўтару «Цені на сонцы» — пісьменьніку-менапаўцу. [1] (недаступная спасылка)
Прывітанне старшыні ЦВК БССР тав. Чарвякова песьняру пралетарскай барацьбы. [2] (недаступная спасылка)
Пра «Сені на сонцы» (недаступная спасылка) . Нататкі (недаступная спасылка) . 1933—1936.
Кучар А. 1933. Пра п’есу Андрэя Александровіча.(недаступная спасылка) У кн.: Вялікая перабудова. Кніга літаратурнае крытыкі.
Александровіч Андрэй Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса . — Мн. : Беларуская Энцыклапедыя , 1992. — Т. 1. Абуховіч — Ватацы. — 542 с.; іл.. — ISBN 5-85700-061-0 .
У апошні шлях (недаступная спасылка) . Літаратура і мастацтва. 1963.
Бур’ян Б. 1964. Паэтычны летапіс (недаступная спасылка) . Беларусь.
Бурносаў В. 1964. Час і вершы. (недаступная спасылка) Полымя.
Грахоўскі С. Творы розных год. Літаратура і мастацтва. 1958.
Пісьменнікі Савецкай Беларусі. Кароткі біяграфічны даведнік. (недаступная спасылка) 1959.
Салавей Л. 1960. У свеце дзіцячых уяўленняў (недаступная спасылка) . Беларусь, 1960.
Грахоўскі С. Не забуду ніколі. Літаратура і мастацтва. 1963.
Лапаў Б. Пясняр маладой рэспублікі (недаступная спасылка) . Літаратура і мастацтва, 1964.
Шушкевіч С . 1966. Нястомны працаўнік. Да 60-годдзя з дня нараджэння Андрэя Александровіча. Звязда.
Никифорович В . Песни новой жизни (недаступная спасылка) . Советская Белоруссия, 1967.
Зарынка С. 1976. З дэвізам свайго пакалення (недаступная спасылка) . Беларусь, 1976.
Ржэцкая Л. Жывуць у маёй памяці сустрэчы (недаступная спасылка) . Літаратура і Мастацтва, 1977.
Хромчанка К. 1984. Сэрцы і песні — з народам і партыяй. (недаступная спасылка) Беларусь,
Грахоўскі С. З кагорты першых // «Так і было» (зборнік). — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1986.
Пруднікаў П. Песняр роднай зямлі. (недаступная спасылка) Настаўніцкая газета, 1986.
Пруднікаў П. 1986. Шчодрая даніна (недаступная спасылка) . Да 80-годззя. Чырвоная Змена.
Пруднікаў П. Іх лёс стукае ў сэрцы (недаступная спасылка) . Літаратура і мастацтва, 1987.
Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў . — Смаленск, 2003.
Семеняков В. 1994. Взлет и падение (недаступная спасылка) . Вячэрні Мінск.
Семеняков В . 1995. Возвысили и… расстреляли (недаступная спасылка) . Вечерний Минск.
Poźniak T. Андрэй Александровіч. Antologia poezji białoruskiej XX wieku (недаступная спасылка) . 1997.
Кіпель Я. Гуртаваньне беларускае моладзі. (недаступная спасылка) 1998. Эпізоды. Выдавецтва газэты Беларус. С. 33-42.
Махнач А. 1996. Александровіч, Дудар, Мікуліч і «Наступление» (недаступная спасылка) . Па старонках «Края Смоленского». Літаратура і мастацтва, 1996.
Селяменеў В., Скалабан В. 2002. Справа Міхася Клімковіча (недаступная спасылка) . Звязда.
Скалабан В., Рублевская Л. Буря и пена.(недаступная спасылка) 2006. Советская Белоруссия.
Рублевская Л., Скалабан В. Буря и пена.(недаступная спасылка) 2009. Взлет и падение поэта Андрея Александровича. Время и бремя архивов и имен. Минск, Літаратура і Мастацтва.
Саўка З. 2009. На пазыцыях мовазнаўчага фронту (недаступная спасылка) . Сход у трох актах, або тэатар ганьбы. Arche.
Денисов А. 2019. Как белорусские прозаики и поэты ездили на Беломорканал в 1933 году и что из этого вышло (недаступная спасылка) .
Спасылкі
Паэтычныя зборнікі Паэмы Драматычныя творы Проза і навуковыя творы Спектаклі паводле твораў Янкі Купалы Фільмы паводле твораў Янкі Купалы Купалаўскія мясціны Помнікі Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імем Купалы