Квас — слабаалкагольны напой з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш 1,2 %, (у старажытны час быў мацнейшым за піва) вырабляецца з заквашанага жытняга цеста ці хлеба з соладам. Вядомы з часоў Кіеўскай Русі. Пашыраны ў краінах Балтыі і Усходняй Еўропы. У Беларусі робяць таксама з садавіны, ягад, гародніны, бярозавага і кляновага сокаў.
Квас выкарыстоўваецца не толькі як напой, а і як аснова для халодных супоў (халаднік, батвіння)[1]