Грапа — італьянскі вінаградны алкагольны напой, мацунак ад 40 % да 50 %. Першапачаткова вырабляўся ў Італіі і атрымліваўся шляхам перагонкі рэшткаў вінаграда, якія застаюцца ў працэсе вырабу віна (разам са сцёбламі і костачкамі). Смак грапы залежыць ад сорту выкарыстанага вінаграду. Аднак многія вытворцы для падсалоджвання і змякчэння смаку дадаюць сіроп з садавіны.
Грапа адносіцца да напояў класа брэндзі. У адпаведнасці з міжнародным дэкрэтам ад 1997 грапай могуць называцца напоі, якія выраблены толькі на Апенінскім паўвостраве і з італьянскай сыравіны. Таксама гэты дэкрэт строга рэгламентуе якасць напою і стандарты яго вырабу.