Зуброўка — алкагольны напой (настойка) мацункам 40°. Цяпер вырабляецца ў Беларусі, Польшчы, Расіі[1]. Настойваецца на траве Зуброўка духмяная (Hierochloe odorata(L.) Wahlb.), якая, растучы ў Белавежскай пушчы, з’яўляецца ежай для зубраў, адкуль і пайшла назва. Можа мець розныя адценні жоўтага колеру — ад светла-жоўтага да бурштынавага.
Гліказідкумарыну, які прысутнічае ў зуброўцы духмянай, надае настойцы характэрны водар і даўкі смак і спрыяе апетыту і лепшаму пераварванню ежы. Падаецца «Зуброўка» да халоднага мяса, дзічыны, птушкі і халодных закусак.
Гісторыя
Зуброўка выраблялася на тэрыторыі Рэчы Паспалітай з пачатку XVI стагоддзя, і да XVIII стагоддзя стала адным з найлюбых напояў шляхты і сялян.
У 1926 годзе польская кампанія ў горадзе Брэст-Літоўск (цяпер Брэст, Беларусь) вынайшла спосаб масавай вытворчасці гэтага напою, які потым запазычылі мноства кампаній па ўсім свеце.