Вынайшаў Бехераўку англійскі тэрапеўт Фробрыг і аптэкар Ёзэф Бэхер. З 1807 года Ёзэф Бэхер пачаў прадаваць эліксір ва ўласнай аптэцы ў выглядзе «кропель» пад назвай «Original Karlsbader Becherbitter».
На працягу ўсёй сваёй гісторыі Бехераўка неаднаразова атрымлівала шматлікія ўзнагароды і медалі на міжнародных выставах у Парыжы, Вене і іншых гарадах.
Прыгатаванне
Сумесь з больш чым дваццаці зёлак насыпаюць у мяхі з натуральнага палатна, якія апускаюць у ёмістасці, напоўненыя спіртам, і пакідаюць там прыкладна на тыдзень. Потым атрыманы экстракт пералівацца ў дубовыябочкі і перамешваецца з вадой і цукрам. Затым прадукт настойваюць у дубовых бочках спецыяльнай авальнай формы на працягу двух-трох месяцаў. Дадзены напой робіцца толькі на карлаварскай вадзе.