Перы, Пуарэ, Перада, Грушавы сідр — алкагольны напой з закіслага соку грушы. Ён падобны да яблычнага сідру як працэсам вытворчасці, так і аналагічнымі параметрамі: утрыманне спірту — ад 5 да 8,5 %. У адрозненне ад звычайнага сідру, грушавы мае большае ўтрыманне цукру.
Перы вырабляюць ў многіх краінах пад рознымі назвамі. Асноўныя вытворцы: Вялікабрытанія — перы (perry), Францыя — пуарэ (poiré), Іспанія — перада (perada).