Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Самагон

Самагонны агрэгат

Самаго́н (Самаго́нка) — моцны спіртавы напой самаробнай вытворчасці, выраблены шляхам перагонкі праз самаробныя агрэгаты спіртаўтрымліваючай масы (брагі), атрыманай у выніку закісання зерневых прадуктаў, цукру, бульбы, буракоў, садавіны і іншых прадуктаў, якія змяшчаюць крухмальныя рэчывы. У шматлікіх краінах свету вырабленне самагону забаронена дзяржавай. У якасці сыравіны для вытворчасці самагону могуць быць выкарыстаныя практычна любая садавіна, што змяшчае цукар, або сам цукар у чыстым выглядзе. Асноўным этапам працэсу падрыхтоўкі самагону з’яўляецца выраб брагі шляхам закісання. Ад таго, як адбываецца зброджванне, залежыць якасць гатовага прадукту і яго выхад. Пасля заканчэння зброджвання робяць перагонку атрыманай брагі пры дапамозе перагоннага куба.

  • У Польшчы і Беларусі самагон яшчэ мае другую назву — Бімбр.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya