Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае, скарочана ВКЛ (ст.-бел.Великое князство Литовское, Руское, Жомойтское и иных, лац.: Magnus Ducatus Lithuaniae), поўная назва Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае, Ру́скае, Жамо́йцкае і і́ншых зяме́ль — еўрапейская дзяржава, якая існавала з сярэдзіны XIII ст. да 1795 года.
Паводле польскага гісторыка Генрыка Пашкевіча, літоўскага гісторыка Томаса Баранаўскаса і іншых, дзяржава ўзнікла ў канцы XII стагоддзя[2]. Аднак большасць гісторыкаў, у тым ліку літоўскіх, адлічваюць гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ад 1240-х гадоў[3][4][5][6][7]. Генезіс дзяржавы не мае агульнапрынятай канцэпцыі і выклікае дыскусіі[8][9][10][11][12][13]. На ранніх этапах існавання дзяржавы і ў XIV—XVI стагоддзях тэрыторыя ВКЛ значна пашырылася ўключэннем славянскіх, балцкіх і іншых зямель, урэшце ахапіла ўсю сучасную Беларусь, амаль усю сучасную Літву, апроч Клайпедскага краю, а таксама вялікую частку сучаснай Украіны, захаднюю частку Расіі, паўночна-ўсходнюю частку Польшчы (Падляшша), Латвіі, паўднёвую частку Эстоніі і ўсходнюю Малдовы (Левы бераг Днястра). У часы росквіту ў XV стагоддзі дзяржава была найбуйнейшай у Еўропе[14]. Вялікае Княства Літоўскае было шматнацыянальнай і шматканфесійнай дзяржавай з вялікай разнастайнасцю моў, рэлігій і культурнай спадчыны.
У 1253 годзе вялікі князь літоўскі Міндоўг ахрысціўся ў каталіцтва і каранаваны як кароль літоўскі, але неўзабаве адмовіўся ад каталіцтва і такім чынам ад тытула, вярнуўся да язычніцтва. Язычніцтва значнай колькасці насельніцтва дзяржавы, у тым ліку і вялікіх князёў літоўскіх, было падставай для сталых крыжовых паходаў Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў. Шматэтнічная дзяржава працягвала пашырацца пры Гедзіміне[15] і пры яго сыне Альгердзе[16]. Пераемнік АльгердаЯгайла падпісаў Крэўскую унію ў 1385 годзе, якая стала прычынай значных змен у Вялікім Княстве Літоўскім, афіцыйна ўсе язычнікімі былі ахрышчаны ў каталіцтва і створаны дынастычны саюз паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім[17].
Уладарства Вітаўта адзначаецца як час найбольшага пашырэння тэрыторыі Вялікага Княства і паразы Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе, а таксама адзначаецца ростам колькасці прывілеяў шляхты ВКЛ. Пасля смерці Вітаўта адносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім значна пагоршыліся[18]. Магнаты ВКЛ, у тым ліку сям’я Радзівілаў, спрабавалі скасаваць унію з Польшчай[19], аднак няўдалыя войны Вялікага Княства супраць Маскоўскага княства дапамаглі уніі застацца некранутай.
У выніку Люблінскай уніі 1569 года была створана так званая Рэч Паспалітая Абодвух Народаў. У складзе гэтай федэрацыі Вялікае Княства Літоўскае захавала сваю палітычную самабытнасць і мела асобныя ўрад, сістэму ўрадаў (пасад), сімволіку, законы, армію і скарб[20].
Працэс фарміравання Вялікага Княства Літоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні паміж асобнымі княствамі (у рэдкіх выпадках захоп) прывялі да ўзнікнення федэратыўнага аб’яднання. Вядучую ролю ў ім адыгрывалі ўсходнеславянскія дзяржаўныя традыцыі з адпаведнымі законамі, мовай, рэлігіяй.
Першапачатковая Літва з’яўлялася ўсходнебалцкім этнапалітычным аб’яднаннем (правадырствам), якое існавала ў міжрэччы верхняга Нёмана і Віліі ў XI — першай палове XIII ст. Старажытная Літоўская зямля займала паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі і прылеглую частку сучаснай тэрыторыі Літвы, ахоплівала абшар ад Налібоцкай пушчы да ваколіц Вільні. На чале гэтага дадзяржаўнага ўтварэння знаходзіўся разгалінаваны род мясцовых правадыроў, прадстаўнікі якога канкуравалі за ўладу і шукалі новыя крыніцы ўзбагачэння. Так, у выніку інтэграцыі літоўскіх князёў-правадыроў і іх дружын у дзяржаўна-палітычныя структуры Наваградскай зямлі ўзнікае Вялікае Княства Літоўскае. Тэрыторыю маладога дзяржаўнага ўтварэння насялялі групы ўсходнеславянскага (у асноўным нашчадкі дрыгавічоў і крывічоў) і балцкага (літва і яцвягі) насельніцтва. Дадатковым імпульсам да пачатку дзяржаваўтварэння стала нарастанне знешняй пагрозы з боку нямецкіх анклаваў ва Усходняй Прыбалтыцы (Інфлянты і Прусы) і Арды. ВКЛ будавалася ў змешаным біэтнічным балта-славянскім рэгіёне — Літве (Наваградчына, Гарадзеншчына, Віленшчына, заходняя Меншчына) праз саюз галоўных палітычных сілаў рэгіёна — славянскіх панямонскіх гарадоў і мацнейшых балцкіх правадыроў. Першы зафіксаваны крыніцамі саюз — Наваградка з Міндоўгам каля 1248 г. (пазней працягнуўся як саюз Наваградак — Трайдзень). У дзяржаўным будаўніцтве за ўзоры браліся найперш даўно існыя ў рэгіёне дзяржаўныя ўтварэнні — Гарадзенскае і Наваградскае княствы, у якасці афіцыйнай была прынятая славянская, дакладней старабеларуская мова.
ВКЛ, якое ўзнікла ў кантактнай зоне, не перапыніла і не змяніла характару працэсу балта-славянскіх кантактаў, а наадварот, узмацніла і прыспешыла яго праз прыняцце ўсходнеславянскай мадэлі дзяржаўнага будаўніцтва і старабеларускай мовы ў якасці дзяржаўнай. Адсюль сам генезіс ВКЛ можна разглядаць як праяву ці эпізод працэсу балта-славянскага ўзаемадзеяння. Сведчаннем гарманічнай узаемасувязі названых працэсаў з’яўляецца паспяховае развіццё ВКЛ, якое перарасло тэрытарыяльна не толькі Панямонне, але і ўсю зону балта-славянскага кантакту.
На першым этапе сваёй гісторыі дзяржава змагалася за выжыванне, і хоць тэрытарыяльна не павялічылася, але і не паменшылася. Вонкавыя ўмовы аказаліся спрыяльнымі для ўзнікнення моцнай дзяржаўнай арганізацыі. Некаторыя суседзі, як Галіцка-Валынскае княства, Інфлянцкі, пазней і Тэўтонскі ордэны стваралі рэальную пагрозу звонку, але паасобку не мелі дастаткова сілы, каб ліквідаваць маладую дзяржаву. Першую смяротна небяспечную кааліцыю галіцка-валынскіх князёў з інфлянцкімі рыцарамі паспяхова разваліў Міндоўг, а наступныя гаспадары да падобнага ўжо не дапускалі.
Пастаянная знешняя пагроза спрыяла фармаванню моцнай цэнтральнай улады ў асобе вялікага князя. Гэтая спецыфіка краіны пачала выяўляцца ўжо на пачатковым этапе яе гісторыі: менавіта вялікія князі, якія мабілізавалі насельніцтва на адпор знешняму ворагу, здабылі надзвычайныя ўладныя прэрагатывы. Другая спецыфічная рыса — талерантная рэлігійная і этнічная палітыка вялікіх князёў літоўскіх, адпаведная даўняй мясцовай традыцыі сужыцця розных рэлігій і этнасаў.
Прынятае з тактычных разлікаў хрышчэнне ў каталіцтва (1251 г.) першым вялікім князем Міндоўгам, потым яго каралеўская інаўгурацыя з санкцыі папы рымскага (1253 г.) засведчылі ўзмацненне ў краіне ўплыву заходнееўрапейскай цывілізацыі.
Гаспадарства перажыло цяжкі ўнутраны крызіс, распачаты забойствам Міндоўга (1263 г.). Дзяржаву ўратаваў сын Міндоўга Войшалк пры падтрымцы славянскіх гарадоў (найперш Пінска і Наваградка), коштам прызнання васальнай залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў і стварэння дуумвірату (1264—1267 г.) з адным з іх — сваім шваграм — холмскім і белзскім князем Шварнам Данілавічам (быў жанаты з сястрой Войшалка).
Дзяржава захавала адзінства і ўмацавалася ў часы гаспадарання Трайдзеня (1270—1282 г.) і ў г. зв. «цёмны перыяд» (1283—1292 г.), пра які з-за недахопу крыніц вядома вельмі няшмат (не ведаем нават імя тагачаснага вялікага князя).
У «цёмным перыядзе» крыюцца пачаткі дынастыі Гедзіміна, першым пэўна вядомым прадстаўніком яе быў Будзівід, толькі аднойчы згаданы крыніцамі. Мацаванне асноў дзяржавы давяршыў сын Будзівіда Віцень, які ўладарыў у 1295—1315 гадах. Гаспадарства, перададзенае ім у спадчыну брату Гедзіміну, аказалася дастаткова моцным, каб, скарыстаўшы спрыяльныя ўмовы актывізавацца і распачаць з 1320-х гадоў імклівы рост у геаграфічнай і палітычнай прасторы Еўропы.
Пасля смерці вялікага князя Гедзіміна (1341) і адносна кароткага перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы стаў сын Гедзіміна Альгерд, які княжыў у 1345—1377 гадах. Яго намаганнямі ўладанні Вялікага Княства Літоўскага пашырыліся і ўключалі Чарнігава-Северскія, Падольскія, Пераяслаўскія землі, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыі ў басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, паўднёвага Дняпра. У выніку ваенных дзеянняў з Маскоўскім княствам у 1368—1372 гадах да княства далучаны значныя раёны на паўночным усходзе да Мажайска.
На працягу XIV ст. ВКЛ распаўсюдзіла свае ўладанні на поўдзень і ўсход. Значна аслабіў дзяржаву ўнутраны канфлікт вакол улады (1370—1390-я), калі на карысць Тэўтонскага ордэна была часова страчана Жамойць.
У 1377 годзе княжацкі сталец заняў сын Альгерда Ягайла. 3 гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве паміж братам Альгерда Кейстутам, яго сынам Вітаўтам і Ягайлам. Але яна спынілася ў сувязі з узмацненнем агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Такая ж небяспека пагражала і Польскаму каралеўству. Таму ў 1385 годзе ў Крэўскім замку быў заключаны саюз (унія), паводле якога Ягайла быў абвешчаны польскім каралём са сталечным імем Уладзіслаў II. Пасля шлюбу з польскай каралевай Ядвігай ён павінен быў далучыць да Польшчы Вялікае Княства Літоўскае і ўвесці ў ім каталіцкую рэлігію (гл.далейКрэўская унія). Гэта паслужыла пачаткам вострай унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую ўзначаліў гродзенскі князь Вітаўт (брат Ягайлы). Ягайла і польскія магнаты вымушаны былі змяніць умовы Крэўскай уніі. 5 жніўня 1392 года заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога за Вялікім Княствам Літоўскім захоўвалася самастойнасць (незалежны ўрад, скарб, войска), а вялікім князем быў абвешчаны Вітаўт. Пагадненне таксама забараняла палякам набываць ці атрымліваць у спадчыну землі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Вітаўт, абапіраючыся на сваіх намеснікаў, імкнуўся да поўнай незалежнасці дзяржавы. 3 гэтай мэтай ён збіраўся стаць каралём. Але ажыццявіць задумы перашкодзіла заўчасная смерць, магчыма, і забойства.
З канца XIV ст. вярхі ВКЛ узялі курс на саюз з Польшчай. Да 1430 года, падчас княжання Вітаўта, княства дасягнула максімальна вядомай магутнасці і тэрытарыяльнага пашырэння [21], аднак, хутка пачало страчваць тэрыторыі, найперш на карысць Польшчы (паўднёва-заходнія рускія землі), а з канца XV ст. на ўсходзе на карысць Масквы.
Пасля Крэўскай уніі ВКЛ і Польшча аб’ядналіся на аснове дынастычна-персанальнай уніі пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне уній (у 1401, 1413, 1446, 1501) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыцці абедзвюх дзяржаў такіх фактараў, якія падштурхоўвалі іх да збліжэння. У XV—XVI стст. вызначылася трывалая тэндэнцыя: чым больш абвастраліся адносіны Вільні з Масквой, тым больш ВКЛ схілялася да аб’яднання з Польшчай. Няўдачы ў Лівонскай вайне, захоп войскам Івана Грознага Прыбалтыкі і Полацка адсекла ўсходнюю і цэнтральную часткі Беларусі ад мора, што было цяжкім ударам па гандлі. Сілы дзяржавы былі на мяжы магчымага. Гэта вайна, як адзначалі пазней палітыкі, прыгнала ВКЛ да новай уніі з Польшчай.
Пасля Люблінскай уніі
Падчас Люблінскай уніі Вялікае Княства павінна было перастаць існаваць адразу пасля падпісання акта уніі ў Любліне. Аднак, баючыся незадавальнення насельніцтва і ўзрастання ўплыву Маскоўскай дзяржавы на гэтых землях, польскія вярхі былі вымушаны згадзіцца на захаванне Вялікага Княства як самастойнай дзяржавы. У выніку Польскае каралеўства прыняло Вялікае Княства Літоўскае як роўнага партнёра, але коштам за тое паслужыла страта паўдёвых (пераважна ўкраінскіх) земляў.[22]Рэч Паспалітая ўяўляла сабой раннюю форму аб’яднання на федэратыўнай аснове, дзе Вялікае Княства Літоўскае валодала пэўнай самастойнасцю.[23] Такі стан быў замацаваны Статутам 1588. Але вонкавыя і ўнутраныя войны, казацкія паўстанні, Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654—1667, Паўночная вайна, 1700—1721, аслабіблі моц Рэчы Паспалітай, і асабліва Вялікага Княства Літоўскага і яно перастала граць самастойную ролю ў міжнароднай палітыцы. У выніку трох Падзелаў Рэчы Паспалітай Вялікае Княства ўвайшло ў склад Расійскай імперыі.
Дзяржаўны і палітычны лад краіны прайшоў эвалюцыю ад вярхоўнай улады князя з яго шырокімі паўнамоцтвамі, да «залатых шляхецкіх вольнасцей», дзе яго ўлада была вельмі абмежаванаю.
На чале Княства стаяў вялікі князь (гаспадар). Ён быў носьбітам вярхоўнай улады. Яго гаспадарскі суд быў вышэйшай інстанцыяй.
Вялікі князь прадстаўляў выканаўчую ўладу ў краіне. Яго заканадаўчая функцыя была абмежаваная соймам — з’ездам дэлегатаў ад рэгіянальных збораў феадалаў (сходаў) і вялікакняжацкай Радай (з XVI ст. яе звалі Паны-Рада). Калі ж вялікі князь абіраўся таксама і польскім каралём і з’яжджаў у Кракаў, сталіцу Польшчы, то функцыі вышэйшай выканаўчай улады пераходзілі да Паноў-Рады.
Найболей уплывовымі постацямі вышэйшага кіраўніцтва ВКЛ былі біскуп віленскі (кіраўнік каталіцкай царквы ў Літве), ваявода віленскі, маршалак літоўскі (старшыня Сойма і Паноў-Рады), вялікі гетман літоўскі (галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі) і вялікі канцлер (кіраўнік урада).
Вялікае Княства Літоўскае было феадальнай дзяржавай. Пад час хуткага пашырэння яго тэрыторыі ў XIII—XIV стст., мясцовыя князі і жыхары буйных гарадоў заключалі з вялікім князем дамовы аб яго вярхоўнай уладзе і захаванні мясцовага самакіравання, згодна са старым звычаям «старыны не рухаем, навіны не ўводзім». Усталёўвалася васальная залежнасць мясцовых князёў ад вялікага князя.
У XIII—XIV стст., князь пачаў вырашаць некаторыя дзяржаўныя пытанні разам з Панамі-Радай, якая ў XVI ст. пераўтварылася ў прадстаўнічы орган магнатаў. Паводле прывілея 1506 г., вялікі князь абавязваўся не прымаць ніякіх пастаноў без згоды Паноў-рады.[24][25] Такія абмежаванні былі замацаваныя ў Статутах1529, 1566, 1588 г.
У XV ст. пачалі збірацца агульнадзяржаўныя з’езды — соймы, у якіх удзельнічала і шляхта.
Тэрыторыя і адміністрацыйны падзел
Першапачаткова Вялікае Княства Літоўскае аб’ядноўвала 3 зямлі: уласна Літва (плошча каля 64 тыс. км²), Жамойць (27 тыс. км²) і Наваградскай (з Горадняй, Ваўкавыскам, Слонімам, 23 тыс. км²). Гэтае першапачатковае ядро дзяржавы ахоплівала каля 114 тыс. кв. км, прычым 80 % займала балцкае, рэшту — усходнеславянскае («рускае») насельніцтва.
На працягу другой паловы XIII — першай паловы XIV стст. да яго далучыліся Полацкае, Віцебскае, Таропецкае, Менскае, Свіслацкае, Пінскае і інш. княствы агульнай плошчай каля 136 тыс. км², а таксама частка Валыні з Берасцейшчынай (56 тыс. км²). У адрозненне ад Наваградчыны, на якую пазней пашырылася назва «Літва», яны захвалі назву «Русь». Гэтая двухчасткавасць дзяржавы абумовіла тытулатуру Гедзіміна і яго спадкаемцаў як «гаспадароў Літвы і Русі». У сярэдзіне XIV ст. каля 2/3 тэрыторыі дзяржавы займала «рускае» насельніцтва, каля 1/3 — балцкае.
У сярэдзіне XIV ст. ВКЛ ахоплівала больш за 300 тыс. км², пры гэтым першапачатковае ядро («палітычная Літва») займала каля 38 %, а ўласна Літва з Жамойцю («этнічная Літва») — менш як 30 % яго тэрыторыі. Знешнія межы яшчэ былі нестабільныя. У 1349 на карысць Польшчы страчана частка Валыні (Белз, Холм, Уладзімір), ненадоўга вернутая ў 1352, але зноў страчаная ў 1366. У 1351—1366 Дарагічынская зямля належала Мазавецкаму княству (васалу Польшчы). З 1370 Уладзімірскі і Крамянецкі паветы замацаваліся ў складзе ВКЛ.
Адначасова на працягу 1350—1360-х адбылося істотнае павелічэнне тэрыторыі ВКЛ на усходзе: вялікі князь Альгерд, карыстаючыся аслабленнем Залатой Арды, падпарадкаваў частку Смаленскай (з Мсціславам, Белым і Ржэвам), Чарнігава-Северскую, Кіеўскую і Падольскую землі. З іх заходняя частка Падолля ў 1366 адышла да Польшчы, Ржэўская воласць належала ВКЛ толькі часова (да 1357, у 1359—1367, 1371—1381). Тэрыторыя ВКЛ дасягнула 630 тыс. км², доля «палітычнай Літвы» знізілася да 18 %, а этнічнай — да 14 %. Альгерд непасрэдна кантраляваў 10—15 % тэрыторыі, яго фактычны суправіцель Кейстут — прыкладна столькі ж, а 70—75 % складалі ўдзелы і вотчыны іншых князёў.
Большасць старажытных валасцей захаваліся як адміністрацыйныя адзінкі, яны былі часткова пераразмеркаваны ва ўдзелы Гедзімінавічаў (Гарадзенскае, Віцебскае, Заслаўскае, Мсціслаўскае, Новагародскае, Пінскае, Полацкае, Слуцкае княствы) ці вотчыны мясцовых княжацкіх дынастый (Гарадзецкае, Друцкае, Лукомскае); некаторыя значныя воласці (Берасцейская, Барысаўская, Ваўкавыская, Лагойская, Менская, Слонімская і інш.) кіраваліся намеснікамі вялікага князя. У канцы 1360-х гадоў дробныя княствы на ўсходнім памежжы (Вяземскае, Казельскае, Навасільскае) знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад Альгерда, якая скончылася пасля 1371.
У выніку міжусобіц 1380-х гадоў у ВКЛ Ратненскае княства на Валыні часова перайшло ў васальную залежнасць да караля Польшчы і Венгрыі, Жамойць у 1384 трапіла пад кантроль Тэўтонскага ордэна, Дарагічынская зямля у 1390 — пад кантроль Мазовіі. Пасля 1392 вялікі князь Вітаўт аднавіў працэс пашырэння тэрыторыі: у 1396 была далучана рэшта Смаленскай зямлі (часова аднавіла незалежнасць у 1401—1404), да 1408 (у 1390-я ?) вернута Дарагічынская зямля, у 1410 — Жамойць, у 1413 — Заходняе Падолле. На правабярэжжы Дняпра ўлада ВКЛ пашыралася на стэпавы абшар да Чорнага мора, але гэтая тэрыторыя заставалася амаль незаселенай. У гэты ж час адбыліся істотныя змены ў адміністрацыйныя структуры. Вітаўт далучыў да велікакняжацкага дамена былыя ўдзелы Кейстутавічаў (Трокі, Горадня, Берасце і інш.), ліквідаваў удзелы ў Віцебску, Кіеве, Новагародку, Полацку, Смаленску, Чарнігаве і замяніў мясцовых князёў сваімі намеснікамі. Краіна падзялялася на судова-адміністрацыйныя акругі (княствы і намесніцтвы), межы якіх не былі вызначаны заканадаўча, а гістарычна склаліся ў мінулым.
На тэрыторыі Беларусі было каля 20 княстваў і намесніцтваў, якія з’яўляліся асноўнымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Яны падзяляліся на больш дробныя воласці, якія паступова распадаліся ў працэсе падаравання земляў феадалам. Да 1427 у склад ВКЛ увайшлі Вярхоўскія княствы (Адоеў, Карачаў, Масальск і інш.), а таксама Вяземскае княства, з мясцовымі князямі на чале. На месцы былога Навасільскага княства, запусцелага ў выніку татарскіх нападаў, утварыліся Любуцкае, Мцэнскае, Тульскае намесніцтвы. У 1420-я ВКЛ дасягнуоа свайго максімальнага пашырэння — каля 687 тыс. км² (без уліку прычарнаморскіх стэпаў). Пры гэтым тэрыторыя сучаснай Літвы займала каля 10 % сучаснай Украіны — 33 %, Расіі — 23 %, Падляшша — 1,8 %, Беларусі — каля 30 % (доля Беларусі ў этнаграфічных межах XIX ст., са Смаленшчынай і Падляшшам, дасягала 38 %).
На пачатку XVI стагоддзя аформілася 2-узроўневая адм. структура.
Вышэйшы ўзровень ваяводствы і землі, а ваяводствы падзяляліся на княствы, намесніцтвы і панскія вотчыны.
У 1565—1566 была праведзена рэформа па ўладкаванню, якая падзяляла краіну на ваяводствы і паветы. Утварыліся ваяводствы:
У выніку росту абмену прадукцыяй сельскай гаспадаркі і рамеснымі вырабамі, спецыялізацыі рамяства і расшырэння вытворчасці развіваліся гарады, павялічвалася іх колькасць. У XIII—XIV стст. на тэрыторыі Беларусі было каля 40 гарадоў[27]. У XV ст. рысы гандлёвых і рамесніцкіх цэнтраў набылі былыя крэпасці, феадальныя замкі, некаторыя гаспадарскія двары. У XVI ст. на Беларусі ўзнікла больш за 200 своеасаблівых пасяленняў гарадскога тыпу — мястэчак. У сярэдзіне XVII ст. у ВКЛ было 757 гарадоў і мястэчак. Буйнымі лічыліся гарады, якія мелі 10 і больш тысяч жыхароў, сярэднімі — больш за 5, малымі — 2-5 тысяч жыхароў. У мястэчках было ад некалькіх сотняў да 1,5 тысяч жыхароў[27]. Гарады і буйныя мястэчкі выконвалі функцыі: эканамічную — былі цэнтрамі рамяства і гандлю, пунктамі складання тавараў, рачнога суднабудавання, месца правядзення кірмашоў, прыпынку купцоў, рачнымі портамі; адміністрацыйную — з’яўляліся цэнтрамі ваяводстваў, паветаў, валасцей, царкоўных прыходаў, феадальных уладанняў; вайсковую — служылі крэпасцямі, месцамі збору і сканцэнтраванняў войска. па меры ператварэння гарадоў у гандлёва-рамесніцкія цэнтры ўзмацнялася іх імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі вялікакняжацкай адміністрацыі, стварыць сваю сістэму самакіравання і судова-адміністрацыйную ўладу. З канца XIV ст. у гарадах, а пазней і ў асобных мястэчках ва ўмовах жорсткай грамадска-палітычнай барацьбы мяшчане дамагаліся магдэбургскага права.
Сацыяльны склад, маёмаснае і прававое становішча насельніцтва гарадоў былі неаднолькавыя. Гарадскія вярхі складаліся з феадалаў-баяр і вышэйшага духавенства. Да іх набліжаліся багатыя купцы і багатыя рамеснікі. Найбольшую групу гараджан складалі рамеснікі, арганізаваныя ў цэхі, гандляры, дробныя і сярэднія купцы, земляробы. У гарадах таксама жылі феадальна-залежныя людзі, пераселеныя сюды сваімі ўладальнікамі.
У часы ваеннага ліхалецця сярэдзіны XVII ст. большасць гарадоў і мястэчак была спустошана, некаторыя цалкам спалены. Асабліва пацярпелі гарады падчас паўстання Б. Хмяльніцкага і вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Улічваючы цяжкі стан гарадоў, Сейм Рэчы Паспалітай вымушаны быў на працягу 1660-х гадоў прыняць пастановы аб вызваленні іх ад падаткаў. Паводле гэтых пастаноў, 22 гарады вызваляліся на 4 гады ад усіх падаткаў на карысць дзяржавы, акрамя чопавага і пошлінных збораў[28].
Падчас Паўночнай вайны1700—1721 большасць гарадоў і мястэчак былі разбураны. У другой палове XVIII ст. эканоміка большасці гарадоў стабілізавалася, а ў канцы стагоддзя большасць з іх пераадолела заняпад.
У ВКЛ дамінавалі чатыры саслоўных групы — шляхта, духавенства, мяшчане і сяляне. Сацыяльныя адносіны не заўсёды насілі мірны характар. Выдзяляюць шэраг грамадзянскіх войнаў на сацыяльнай аснове — Казацка-сялянская вайна 1648—1651, сялянскае паўстанне ў Крычаўскім старостве 1743 і грамадзянская вайна паміж буйнымі магнацкімі родамі ў першай чвэрці XVIII стагоддзя і г.д.
Найбольш прывелеяваная групай была шляхта, якая паўстала ў Сярэдневечу, вылучалася сваёй колькасцю (каля 10 % ад усяго насельніцтва) і дужа багатымі сацыяльнымі і палітычнымі правамі. Шляхта не плаціла падаткаў, але павінна была збірацца на вайну ў Паспалітае рэшэнне (апалчэнне). Характэрным для шляхты Вялікага Княства Літоўскага быў міф аб яе паходжанні ад старажытных рымлянаў і атаясамленне сабе з сарматамі. Як саслоўе, шляхта была дыферэнцыяванай — вылучалася дробная, сярэдняя і буйная шляхта, або магнаты.
Духавенства было трох тыпаў — каталіцкае, праваслаўнае, уніяцкае ды пратэстанцкае.
Мяшчанства як саслоўе ўфармавалася ў Сярэднія вякі разам з паўстаннем местаў і гарадоў. Яно займала сярэдняе палажэнне паміж вышэйшым саслоўем — рыцарствам і ніжэйшым — сялянамі, або халопамі. Свае правы мяшчане пашыралі праз наданне Магдэбургскага права, якое забяспечвала ім самакіраванне. Вялікая колькасць местаў у Вялікім Княстве Літоўскім былі прыватнаўласніцкімі, што аднак, не перашкаджала самакіраванню. Галоўным заняткам мяшчан было рамяство і гандлярства. Рамеснікі і гандляры аб’ядноўваліся ў цэхі, якія праіснавалі да самога канца Вялікага Княства Літоўскага.
Сяляне, альбо халопы былі найбуйнейшым паводле колькасці станам у Вялікім Княстве Літоўскім. На іх ляжаў асноўны падаткавы цяжар — яны плацілі падаткі і неслі шматлікія павіннасці. Статут 1588 года канчаткова запрыгоньваў сялян, хаця ў іх захоўваліся ўласныя правы і de jure яны былі вольнымі асобамі. Сяляне падзяляліся на катэгорыі — халопы, бабылі, кутнікі, людзі, чэлядзь нявольная і г.д.
Для гаспадаркі ВКЛ ў XV—XVI стст. было характэрна далейшае паглыбленне грамадскага падзелу працы. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў значным росце гарадскіх пасяленняў. У беларускіх гарадах вытворцы-рамеснікі аб’ядноўваліся на заходні манер у цэхавыя арганізацыі. 3 цягам часу — бліжэй да XVIII ст. — у Беларусі дзе-нідзе пачала з’яўляцца мануфактурная вытворчасць.
Аднолькавыя працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця ВКЛ мелі падабенства з заходнееўрапейскімі галоўным чынам па форме, але значна розніліся па свайму зместу і далёка не супадалі па часе. Калі, у Заходняй Еўропе цэхавая арганізацыя працы ў канцы XV ст. знаходзілася ўжо ў стане крызісу, то ў вялікалітоўскіх землях яна ў гэты час толькі зараджалася. Калі мануфактура ў заходнееўрапейскіх краінах стала пануючай у XVI ст., а ў канцы XVIII ст. ужо зжывала сябе, то тут мануфактурная вытворчасць пачала па-сапраўднаму развівацца якраз у XVIII ст.
Феадальная
Што тычыцца гаспадаркі феадала ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV—XV стст., то яна не была прыстасавана да атрымання лішкаў збожжавай прадукцыі, якая магла б экспартавацца. Панскі двор задавальняў патрэбы толькі свайго ўладальніка. Асноўным жа падаткам для сялян быў грашовы чынш і натуральная даніна. Аднак узрастанне попыту на хлеб у краінах Заходняй Еўропы і магчымасць атрымання вялікіх прыбыткаў ад продажу прымусіла ўласнікаў зямлі ў ВКЛ перабудоўваць сваю гаспадарку. Яны пачынаюць ствараць прадпрыемствы па вытворчасці збожжа. Але для гэтага трэба было: па-першае, пашырыць плошчу панскай ворнай зямлі, па-другое, прымусіць сялян працаваць на ёй. Таму распачынаецца рэарганізацыя панскага двара ў фальварак. Першыя фальваркі ў ВКЛ з’явіліся ў XV ст. Але асаблівае пашырэнне фальваркі атрымалі з сярэдзіны XVI ст. у сувязі з правядзеннем аграрнай рэформы. Найбольшы рост фальваркаў назіраўся ў Панямонні і Падзвінні. Фальварковая гаспадарка мела ўжо таварны характар. Гэта значыць прадукцыя, якая выраблялася ў фальварку, ішла на продаж. Засноўвалася яна па-ранейшаму на працы прыгонных сялян. Але цяпер уласнікі зямлі за карыстанне надзелам пачалі патрабаваць з іх не грашовага чыншу і натуральнай даніны, а працы на панскіх землях — выканання паншчыны.
Стабільна высокі попыт на заходнееўрапейскім рынку на сельскагаспадарчую прадукцыю вызначыў аграрны характар эканомікі ВКЛ, а фальварак зрабіў вызначальным паказчыкам эканамічнага развіцця Беларусі аж да канца XVIII ст. Нават пасля спусташальных ваенных ліхалеццяў сярэдзіны XVII — пачатку XVIII стст. фальварак хутка адбудаваўся і зноў заняў сваё цэнтральнае становішча ў гаспадарчай сістэме ВКЛ. Такім чынам, галоўнай асаблівасцю эканамічнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стст. стала ўзнікненне фальварковай гаспадаркі, якая хоць і была заснавана на выкарыстанні працы прыгонных сялян, але ўжо насіла таварны характар і працавала галоўным чынам на знешні рынак.
Транспарт і шляхі зносін
Важнымі транспартнымі шляхамі ў ВКЛ былі рэкі (Нёман, Вілія, Заходні Буг, Заходняя Дзвіна, Дняпро, Прыпяць і іх буйныя прытокі), якія забяспечвалі даволі надзейную і танную дастаўку тавараў. У летні перыяд яны выкарыстоўваліся як водныя шляхі, а зімой — як лядовыя. Для рацыянальнага і бяспечнага выкарыстання рэк як транспартных шляхоў з XVI ст. практыкавалася іх ачыстка, напр., Нёмана і Віліі. З другой паловы XVIII ст. пачалі будавацца Каралеўскі канал і Агінскі канал, якія звязалі рачныя сістэмы Чорнага і Балтыйскага мораў. Для руху па рэках выкарыстоўвалі разнастайныя па танажы, канструкцыі і прызначэнні рачныя судны: камягі, віціны, разнастайныя лодкі, чаўны і проста плыты. Назіраліся рэгіянальныя асаблівасці ўжывання розных відаў суднаў: у басейне Нёмана пераважалі віціны і боты; Дзвіны — стругі, шкуты і якіманкі; Дняпра — баркі і байдакі; па каналах і невял. рэках плавалі баркі і паўбаркі. Для руху выкарыстоўваліся шасты, вёслы, ветразі. Сярэдняя хуткасць руху суднаў па цячэнні была 4-6 км/гадз, а супраць цячэння — 1,5-2 км/гадз. Найбольш значныя прыстані знаходзіліся ў Вільні, Берасці, Пінску, Віцебску, Полацку, Усцілугу, з XVII ст. — у Стоўбцах, Свержані, Бешанковічах і інш.
Сухапутныя дарогі былі грунтавыя і адлюстроўвалі асаблівасці рэльефу. Яны імкнуліся не перасякаць значных перашкод, рабілі рэзкія павароты, часта змянялі свой напрамак, на забалочаных месцах рабіліся насыпы і гаці. Бум будаўніцтва дарожна-транспартнай камунікацый на тэрыторыі ВКЛ прыпаў на пачатак XV ст., калі былі пракладзены дарогі, якія звязвалі ўсе вобласці дзяржавы з яго цэнтрам. Пры будаўніцтве дарог таго часу ўмела выкарыстоўваўся рэльеф мясцовасці. У сярэдзіне XVI — першай палове XVII ст. і з сярэдзіны XVIII ст. ажыццяўлялася пашырэнне існай сеткі дарог, яе добраўпарадкаванне. Дарогі падзяляліся паводле сваёй значнасці. Найбольш значныя ў дзяржаўным, гандлёвым плане дарогі называліся гасцінцамі і былі шырокія і добра абсталяваныя. Статут ВКЛ 1588 года агаворвае (раздзел 9, арт. 32), што гасцінцы «мають быци водле стародавного обычаю так широкие, абы на полтора прута [7,3 м] быти могли», тут жа выкладзены правілы праезду па дарогах: «воз порожний маеть уступовати возу наложоному, пеший — езному, езный — возу». Дарогі мелі сістэму дрэнажу, іх акопвалі з абодвух бакоў равамі, абапал высаджвалі дрэвы. У гарадах практыкавалася пабудова дарог з цвёрдым пакрыццём (спачатку дашчаным, потым брукаваным). Дарогі часта агароджваліся. У XIII—XVII стст. дарогі не мелі паказальнікаў напрамкаў руху, таму вялікае значэнне мелі асабістае веданне шляху і роля праваднікоў. У XVIII ст. на перакрыжаваннях сталі ставіць паказальнікі напрамкаў з назвай важнейшага населенага пункта па напрамку руху. Важнейшымі сухапутнымі дарогамі былі: «вялікая дарога» Смаленск-Орша-Талачын-Бобр-Барысаў-Менск-Койданава-Мір-Слонім-Ваўкавыск-Берасце; «гасцінец вялікі» Полацк-Віцебск-Орша-Копысь-Шклоў-Магілёў; Луцк-Пінск-Новагародак—Вільня; Вільня-Трокі-Коўна-Юрбарк; Вільня-Гародня-Ломжа; Вільня-Глыбокае-Полацк-Невель-Масква; Менск-Маладзечна-Вільня, Новагародак-Шчучын-Гародня-Аўгустаў; Кіеў-Гомель-Рэчыца-Бабруйск-Менск; Кіеў-Мазыр-Пінск-Кобрын-Берасце; Слуцк-Глуск-Гомель; Брацлаў-Вінніца-Корац-Дубровіца-Пінск; Берасце-Ратна-Уладзімір-Луцк і інш.
Асноўную цяжкасць пры будаўніцтве дарожна-транспартных камунікацый складала абсталяванне рачных перапраў. Для пераадолення рэк выкарыстоўваліся броды, масты, а на вялікіх рэках — паромныя пераправы (перавозы). Некаторыя масты былі даволі вялікіх памераў (цераз Друць каля Бялыніч, XVI ст., цераз Бярэзіну і Гайну, XVIII ст. і інш.). Апроч пастаянных усталёўваліся часовыя пераправы пантоннага тыпу (пантонны мост быў узведзены ў час бітвы пад Оршай у 1514 цераз р. Крапіўну). Асноўным матэрыялам для пабудовы мастоў было дрэва з-за даступнасці і адноснай таннасці матэрыялу. Будавалі масты і з каменнымі апорамі (напр., у Маркаўскай воласці ў XV ст., у Гародні і Вільні ў XVI—XVIII стст.). Масты мелі як апорную, так і арачную канструкцыю.
Для ўтрымання ў належным стане дарожна-інжынерных камунікацый у межах дзяржавы існавала спецыяльнае кола людзей (мастаўнічыя), што назіралі за станам дарог і мастоў. Непасрэдна за стан дарожных камунікацый адказваў уласнік ці трымальнік уладання і яго адміністрацыя, на землях якога знаходзіліся дарогі. Самі работы па ўпарадкаванні дарог (будоўля і рамонт мастоў, насыпанне грэбляў і г.д.) клаліся на падданых уладання. У дзяржаўных уладаннях існавала асобая катэгорыя насельніцтва, якая спецыялізавалася на будоўлі і рамонце мастоў — борці. Для забеспячэння добрага тэхнічнага стану і абслугоўвання мастоў і дарог шырока практыкаваўся збор маставога мыта. Гэта сістэма дазваляла атрымліваць грашовыя сродкі на ўтрыманне дарог і мастоў у залежнасці ад інтэнсіўнасці іх выкарыстання.
Звычайным відам транспарту быў конны. Гужавы транспарт існаваў 2 відаў: калёсны (летні) і палазны (зімовы). Выкарыстоўваліся павозкі, падводы, фуры, карэты, у зімовы перыяд — сані. Хуткасць руху залежала ад якасці дарогі: у XVIII ст. для абозаў яна была 20-30 км за суткі, для асобных экіпажаў — 40-50 км, для верхавых — да 70-80 км за суткі. Напр., па даных 1668, дарога з Варшавы да Магілёва займала каля 13 дзён.
У цэлым дзяржаўная сістэма ВКЛ па стварэнні і захаванні інжынерна-дарожных камунікацый у належным стане выконвала сваю функцыю і забяспечвала добры стан транспартных шляхоў.
Асвета
Адукацыя ў ВКЛ захоўвала свой канфесіянальны характар. У другой палове XVI ст. існавалі праваслаўныя школы з пашыранай праграмай адукацыі, дзе вывучаліся царкоўнаславянская граматыка, матэматыка, філасофія, тэалогія. Значны ўклад у развіццё, а часткова і ў секулярызацыю школьнай асветы зрабілі брацтвы праваслаўныя — віленскае Святадухаўскае, магілёўскае, слуцкае, брэсцкае, пінскае, полацкае і інш.
Каталіцкая сістэма школьнай і калегіумнай адукацыі таксама адпавядала тагачасным тэалагічным, царкоўна-рэлігійным і грамадскім патрэбам. Паводле пастаноў віленскіх сінодаў каталіцкія школы павіны былі стварацца пры кожным прыходзе (плябаніі). Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай і перамогі контрэфармаццыі на тэрыторыі ВКЛ пачалі пашырацца сярэднія каталіцкія навучальныя ўстановы еўрапейскага ўзроўню — калегіумы, якія існавалі ў многіх гарадах княства. Большасць з іх знаходзілася пад апекай езуіцкіх, піярскіх і іншых каталіцкіх ордэнаў. Першай навучальнай установай падобнага тыпу быў Віленскі езуіцкі калегіум, заснаваны ў 1570 г. асноўным кантынгентам навучэнцаў якога, была шляхецкая моладзь.
Шырокай праграмай адукацыі вылучаліся пратэстанцкія школы, якія ўзначальвалі дэмакратычныя дзеячы рэфармацыйнага руху. Менавіта ў рэфармацыйных колах у 1560-я гады ўзнікла ідэя стварэння першага ў ВКЛ універсітэта. Аднак пад уплывам каталіцкага духавенства такая навучальная ўстанова была падначалена езуітам (Гл.далей: Віленскі ўніверсітэт).
Побач з царкоўна-рэгілійнымі формамі школьнага навучання, у ВКЛ заўсёды існавалі прыватныя формы адукацыі. Многія беларускія, літоўскія і ўкраінскія феадалы, частка заможнага мяшчанства, духавенства папаўнялі сваю адукацыю ў розных заходнееўрапейскіх універсітэтах (пераважна ў Кракаўскай і Кёнігсберскай акадэміях, у Германіі, Чэхіі, Італіі). Пад уплывам еўрапейскага Асветніцтва ў ВКЛ з сяр. XVIII ст. пачаліся рэформы ў школьнай калегіумнай адукацыі, у 1773—1775 распачала сваю дзейнасць Адукацыйная камісія (Гл.далей: Асвета).
Пачаткі вялікалітоўскай літаратуры (XIII—XIV стст.) грунтаваліся на пісьмова-моўных традыцыях тых зямель Русі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. На гэтым этапе пераважала перапісаная літаратура царкоўна-рэлігійнага характару часцей на царкоўнаславянскай мове. З XIV ст. старабеларуская стала мовай дзяржаўнага справаводства ВКЛ, што ў сваю чаргу спрыяла яе развіццю.
У эпоху позняга сярэдневякоўя ў ВКЛ працягвалася станаўленне ўласна беларускай літаратуры, якое адбывалася даволі марудліва. Слаба развіваліся аратарская проза і публіцыстыка, перажывала крызіс агіяграфія. «Жыціе віленскіх мучанікаў», тэматычна звязанае з беларуска-літоўскім рэгіёнам, узнікла за межамі ВКЛ. Тым жа часам новыя якасці набыла паломніцкая проза.
У XVI ст. з’явілася плеяда высокаадукаваных і таленавітых пісьменнікаў, зарадзіліся новыя віды і жанры (кніжная паэзія, рэфармацыйная публіцыстыка, гістарычна-мемуарная літаратура, драматургія). Літаратура набыла большую публіцыстычнасць і сацыяльную завостранасць, у ёй з’яўляліся творы, напісаныя з пазіцый рэнесансавага гуманізму, узмацняўся асабовы пачатак, зараджаліся індывідуальныя стылі.
Этапнае значэнне ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры ВКЛ мела дзейнасць беларускага гуманіста-асветніка, заснавальніка ўсходнеславянскага кнігадрукавання, пісьменніка і перакладчыка Ф. Скарыны. Рацыяналістычна-асветніцкі дух яго каментарыяў, свецкі характар афармлення кніг садзейнічалі секулярызацыі і дэмакратызацыі літаратуры на землях Вялікага Княства Літоўскага. Скарына быў пачынальнікам беларускага вершаскладання і гімнаграфіі, ён давёў да высокай дасканаласці жанр прадмоў — зародкаў беларускага літаратуразнаўства і крытыкі, беларускай філалогіі.
У другой палавіне XVI ст. ў сувязі з актывізацыяй усяго грамадска-палітычнага і культурнага жыцця ВКЛ больш хутка развівалася і літаратура. У многіх беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх гарадах былі адкрыты друкарні і школы розных кірункаў (пратэстанцкія, праваслаўныя, каталіцкія), выдаваліся буквары, граматыкі, слоўнікі. Творы пісаліся і друкаваліся на беларускай, царкоўна-славянскай, літоўскай, польскай і лацінскай мовах. Найбольшае развіццё атрымала палемічная публіцыстыка. На гэты ж час прыпадае зараджэнне літоўскамоўнага пісьменства на тэрыторыі ВКЛ, яго пачынальнікам быў М. Даўкша. Важную ролю ў развіцці старалітоўскага пісьменства гэтага часу адыгралі К. Сірвідас, укладальнікі і перакладчыкі духоўных твораў М. Пяткявічус, С. Яўгеліс-Целега, С. Славачынскіс, Б. С. Хілінскі.
У цэлым літаратура ВКЛ эпохі контррэфармацыі развівалася ў рэчышчы барока. Характэрныя асаблівасці гэтага стылю прыкметны ўжо ў асобных творах панегірычнай паэзіі, драматургіі, палемічнай і аратарскай прозы канца XVI — пачатку XVII ст. Ідэйна-мастацкія прынцыпы барока, светаадчуванне той складанай эпохі найбольш паслядоўна выявіліся ў філасофска-рэлігійнай лірыцы. Дасягненню пэўнага адзінства творчых прынцыпаў літаратуры садзейнічалі тэарэтычныя працы, напрыклад, паэтыка Н. К. Сарбеўскага.
У вельмі складаных умовах агульнага сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай, у складзе якой знаходзіліся Беларусь і Літва, разбуральных войнаў, напружанай ідэалагічнай барацьбы і рэлігійнай канфрантацыі, узмацнення сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, паланізацыі адбываўся працэс развіцця беларускай і літоўскай літаратур у пераходны перыяд (другая палавіна XVII — першая палавіна XVIII ст.). Адмірала старая эстэтычная сістэма, занепадалі традыцыйныя літаратурныя жанры. Далейшая секулярызацыя і дэмакратызацыя, уплыў фальклору і інш. прывялі да ўзнікнення інтымнай лірыкі, парадыйна-сатырычнай і гумарыстычнай прозы, з’яўлення новых традыцый. Разам з тым далейшае развіццё атрымала гістарычна-мемуарная літаратура, у стварэнні якой найбольшую ролю адыгралі прадстаўнікі шляхты.
Ідэі Асветніцтва садзейнічалі пераасэнсаванню і пераадоленню ў другой палавіне XVIII ст. старых літаратурных традыцый, узмацненню новых эстэтычных тэндэнцый, з’яўленню якасна новых мастацкіх твораў, якія паклалі пачатак фарміраванню нацыянальнай беларускай і літоўскай літаратур на народных мовах.
Мастацтва
Замкі
У XIV — першай палове XVI ст. асноўным тыпам манументальных збудаванняў у ВКЛ быў замак, якому ўласціва спалучэнне горадабудаўнічых, ваенных, жылых і прадстаўнічых функцый, размяшчаліся на натуральных узвышшах і мелі ў плане паліганальную форму, адпаведную рэльефу. На рубяжы XV ст. пачынаюць будавацца мураваныя замкі. У XV—XVI стст. пашыраецца будаўніцтва мураваных і драўляных прыватнаўласніцкіх замкаў (Іказненскі замак, Геранёнскі замак, Любчанскі замак).
У вольных гарадах, якія атрымалі самакіраванне, паводле магдэбургскага права, фарміраваліся новыя архітэктурна-гандлёвыя цэнтры, дзе канцэнтраваліся грамадскія будынкі (ратушы, цэрквы, касцёлы, крамы). Па-ранейшаму важная роля належала гарадскім умацаванням, якія ў вялікіх гарадах утваралі развітую абарончую сістэму. Увядзенне ў ваеннае будаўніцтва заходне-еўрапейскіх фартыкацыйных сістэм спрыяла паступовай трансфармацыі замкаў у палацава-замкавыя комплексы, спалучэнню ў іх грамадскіх і абарончых функцый.
Праваслаўныя цэрквы на працягу XVI—XVIII стст. амаль усе будаваліся драўлянымі. У першай палове XVI ст. сфарміраваўся самабытны 4-вежавы тып праваслаўнага храма, які спалучаў сакральную і абарончую функцыіі. У XVII ст. ва ўсходніх ваяводствах ВКЛ заснаваны шэраг праваслаўных манастыроў, драўляныя саборы якіх трансфармавалі ў танным мясцовым матэрыяле, ідэю візантыйскага крыжова-купальнага храма.
Інтэнсіўна будаваліся і каталіцкія храмы, для якіх характэрна аднанефавая, аднаапсідная аб’ёмна прасторавая кампазіцыя з рознымі варыянтамі галоўных фасадаў. Манументальным цывільным і культавым збудаванням XIV ст. першай палове XVI ст. уласцівы рысы заходне-еўрапейскай готыкі з адметнымі мясцовымі асаблівасцямі ў кампазіцыі, пабудаванай на спалучэнні рамана-візантыйскіх архітыпаў. У канструкцыі, прыстасаванай да абароны, і дэкоры, заснаваным на традыцыйнай чырвона-белай паліхроміі.
У архітэктуры ўніяцкіх храмаў першай паловы XVIII ст. складваліся самабытныя рысы позняга барока, так званага — віленскага. У іх кампазіцыі былі знітаваны рамана-візантыйскія ўплывы, пластычная распрацоўка фасадаў і інтэр’ераў, своеасаблівы прапарцыянальны лад і сілуэт збудаванняў. Стылістычныя прыёмы віленскага барока выкарыстоўваліся і ў будаўніцтве храмаў іншых канфесій, а таксама ў цывільным і палацавым дойлідстве.
Музычнае мастацтва Вялікага Княства Літоўскага якое адлюстроўвае рэчаіснасць і фантазіі ў гукавых мастацкіх вобразах. Развівалася ў рамках як народнай, так і высокай культуры. Першапачаткова найбольшы ўплыў мела царкоўная музыка, у XVII стагоддзі пачалося актыўнае развіццё свецкага музычнага мастацтва, што вылілася ў стварэнне прыватных аркестраў і капэл у XVIII стагоддзі.
Развіццю музыкі садзейнічалі манастырскія і брацкія школы, у якіх падрыхтоўваліся спевакі і музыкі. З XVI ст. пры калегіумах і дварах магнатаў існавалі капэлы — калектывы мяшанага тыпу, якія складаліся з аркестра і групы салістаў-вакалістаў. Яны суправаджалі спектаклі тэатраў, балі, паляванні, рэлігійныя службы, ваенныя парады. Музыкантаў рыхтавалі ў прыватных школах, часам за мяжой.
Тэатральнае мастацтва Вялікага Княства Літоўскага бярэ пачатак у народным тэатры, які ўзнік на аснове старажытных абрадаў, гульняў, карагодаў, паказаў вандроўных акцёраў-скамарохаў. З XVI ст. бытаваў народны лялечны тэатр батлейка. У XVII ст. узнікла народная драма. Характэрнай асаблівасцю школьнага тэатра XVI—XVII ст. была сатырычная накіраванасць яго інтэрмедый. З’явіліся прыгонныя, аматарскія і прафесійныя тэатры.
З утварэннем дзяржавы ў XIII стагоддзі, дружыны з баяраў складалі асноўную ўдарную сілу, здольную ваяваць у пешым і конным страі. Пазней баяры склалі значную частку шляхты — ваенна-служылага стану Вялікага Княства Літоўскага[29]. Паспалітае рушэнне — агульная мабілізацыя ваенна-служылага стану стала асновай камплектавання ўзброеных сіл. Збор паспалітага рушэння быў марудным працэсам, а з часам стаў не агульным апалчэннем шляхецкага стану, бо значная колькасць шляхты ўхілялася ад выезду на вайну. Нізкая дысцыпліна не дазваляла выкарыстоўваць і без таго абмежаваныя баявыя магчымасці паспалітага рушэння. Да таго ж, на памежных землях з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам трэба было трымаць залогі ў крэпасцях і замках. Шляхта ж неахвотна несці гарнізонную службу, бо лічыла сябе вольнай ад вайсковага абавязку ў мірны час. Таму замест яе ў памежных фартэцыях выкарыстоўвалі найміты.
Наймітаў выкарыстоўвалі яшчэ з часоў Вітаўта[30]. Аднак у параўнанні з Заходняй Еўропай, дзе яны да сярэдзіны XVI ст. ужо вырашалі зыход большасці бітваў, наёмныя фарміраванні ў ВКЛ заставаліся дапаможнымі. Толькі пасля абрання Стэфана Баторыя і распачатай ім рэарганізацыі арміі наёмнае войска пачало адыгрываць галоўную ролю [31].
Я … Прысегаю через имя Божъе его королевской млсти и великому князству Литовъскому верне, цнотливе а зычливе на томъ ураде ротмистрова такъ на замъку, яко и в полю — служить; небезпечности вшелякое стеречь, и где бых о ней што ведал, ее не тоить, але его кролевъской млсти и речи посполитой панам радамъ великог князства Литовъского ознаймовати; а пильне врадови моему ротмистровскому и сторожы, мне поручаной, досить чинити, такъ около вартъ обороны замку, яко в захованью зуполъна роты завъжды служебных, мне поручоных; и теж на местцу и в тягнени заховатся без обътяженья подданых ег кор млсти. Так ми, Боже, помогай, и тая святая Еванъгелия[32]
У 1786 годзе ў Рэчы Паспалітай была праведзена вайсковая рэформа, у выніку створана новая рэгулярная армія, якое складалася аднак з асобных узброеных сіл Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
↑T. Baranauskas. Lietuvos valstybės ištakos. Вільнюс, 2000
↑История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 29.
↑Гудавичюс, Э. История Литвы / Э. Гудавичюс. — 2005. — Т. 1. — С. 46.
↑Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / А. К. Краўцэвіч. — Rzeszów, 2000. — С. 180.
↑Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 73.
↑Sužiedėlis, Saulius. Historical dictionary of Lithuania (2nd ed.). Lanham, Md.: Scarecrow Press. p. 119. ISBN978-0-8108-4914-3.
↑Rowell S.C. Lithuania Ascending: A pagan empire within east-central Europe, 1295—1345. Кембрыдж, 1994. стар.289-290
↑Ch. Allmand, The New Cambridge Medieval History. Cambridge, 1998, стар.731.
↑Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 87—96.
↑Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / А. К. Краўцэвіч. — Rzeszów, 2000. — С. 178—180.
↑Гудавичюс, Э. История Литвы / Э. Гудавичюс. — 2005. — Т. 1. — С. 48—51.
↑R. Bideleux. A History of Eastern Europe: Crisis and Change. Routledge, 1998. стар.122
↑Z. Kiaupa. «Algirdas ir LDK rytų politika.» Gimtoji istorija 2: Nuo 7 iki 12 klasės (Lietuvos istorijos vadovėlis). CD. (2003). Elektroninės leidybos namai: Vilnius.
↑N. Davies. Europe: A History. Оксфард, 1996, стар.392.
↑J. Kiaupienė. Gediminaičiai ir Jogailaičiai prie Vytauto palikimo. Gimtoji istorija 2: Nuo 7 iki 12 klasės (Lietuvos istorijos vadovėlis). CD. (2003) Elektroninės leidybos namai: Vilnius.
↑J. Kiaupienë, «Valdžios krizës pabaiga ir Kazimieras Jogailaitis.» Gimtoji istorija 2: Nuo 7 iki 12 klasės (Lietuvos istorijos vadovėlis). CD. (2003). Elektroninės leidybos namai: Vilnius.
↑D. Stone. The Polish-Lithuanian state: 1386—1795. University of Washington Press, 2001, стар.63.
↑R. Bideleux. A History of Eastern Europe: Crisis and Change. Routledge, 1998. p.122
↑Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 270с.…
↑Дэвис, Норман (1939—).История Европы : [перевод с английского] / Норман Дэвис. — Москва : АСТ : Транзиткнига, 2004. — 943 с., [16] л. ил. ; 23 см. Бібліяграфія: с. 849—870. — Паказальнікі памяны, геаграфічны: б. 879—943. — 5000 экз. ISBN 5-17-024749-4 (АСТ в переплете). — ISBN 5-9578-1011-8 (Транзиткнига).
↑Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. М., 1892; Крикун Н. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. Киев, 1992.
↑Грицкевич, А. П. Частновладельческие города Белорусии в XVI—XVIII вв.: (социально-экономическое исследование истории городов) / А. П. Грицкевич; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1975. — 248 с., 1 л. карт. — С. 64.
↑Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. С. 209, 509, 730.
↑Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. С. 19.
↑Малиновский И. Сборник материалов, относящихся к истории панов-рады Великого Княжества Литовского. С.84.
Літаратура
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 1—3. Мн.: БелЭн, 2005—2010.
Бардах, Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага / Пераклад з польскай і французскай М. Раманоўскага і А. Істоміна; уклад. Г. Сагановіч. — 2-е выданне. — Мінск: Медысонт, 2010. — 456 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»). ISBN 978-985-6982-05-0
Гісторыя Беларусі: Падруч. у 2 ч. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш.; Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. — Мінск : Выш. шк., 2003. — Ч. 1. Ад старажытных часоў — па люты 1917 г. — 416 с.
Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — 688 с.
Гудавичюс, Э. История Литвы / Э. Гудавичюс. — Т. 1 : с древнейших времен до 1569 года. — Москва : Фонд им. И. Д. Сытина; Baltrus, 2005. — 680 с.
Довнар-Запольский, М. В. История Белоруссии / М. В. Довнар-Запольский. — Минск : Беларусь, 2003. — 680 с.
История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. — Минск : Амалфея, 2000. — 672 с.
История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с.
История южных и западных славян : в 2 т. / Под ред. Г. Ф. Матвеева и З. С. Ненашевой. — 2-е изд. — Москва : МГУ, 2001. — Т. 1. Средние века и Новое время. — 2001. — 688 с.
Косман, М. З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага / Уклад. Г. Сагановіча; пер. з пол. мовы С. Ішчанкі і інш. — М.: Медысонт, 2010. — 448 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістрычны Агляд»). ISBN 978-985-6887-60-7
Крикун, Н. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. — Киев, 1992.
Любавский, М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. — М., 1892.
Малиновский, И. Сборник материалов, относящихся к истории панов-рады Великого Княжества Литовского // Известия императорского томского университета. — Томск, 1902. — Кн. 21.
Насевіч, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мінск : Полымя, 1993. — 160 с.
Насевіч, В. Л. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (XIII—XIV стст.) / В. Л. Насевіч // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: Зборнік артыкулаў. — Мінск: БДУ, 1992. — С. 54—63.
Halecki O. Litwa, Ruś i Żmudź jako części składowe Wielkiego Księstwa Litewskiego // RAU. — T. 59. (Ser. 2. T. 34.). — Kraków, 1916.
Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795 / M. Markiewicz. — 2-e wyd. — Kraków : Wyd-wo Literackie, 2006. — 760 s.
Polska na przestrzeni wieków / H. Samsonowicz [i in.]; redactor wydania J. Tazbir. — 2-e wyd. — Warszawa : WPN, 2006. — 803 s.
Szczur, S. Historia Polski średniowiecze / S. Szczur. — Kraków : Wydawnictwo Literackie, 2002. — 676 s.
Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — Kraków : Fogla, 2001. — T. 6 : Polska w czasach przełomu (1764—1815) / S. Grodziski. — Kraków : Fogla, 2001. — 302 s.
Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. 1376—1430, ed. A. Prochaska // Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. IV, cz. 1. — Cracoviae, 1882.
Cuộc khủng hoảng tị nạn từ Đông Dương là hiện tượng một lượng lớn người dân tại bán đảo Đông Dương (Việt Nam, Lào, Campuchia) di cư khỏi đất nước của họ, diễn ra sau khi Chiến tranh Đông Dương lần 2 kết thúc năm 1975 và kéo dài cho tới khi Chiến tranh Đông Dương lần 3 kết thúc vào năm 1989. Trong vòng 25 năm, khoảng 3 triệu trên tổng số 56 triệu người Đông Dương đã trở thành ngư
هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أغسطس 2023) غويلان قرية الاسم الرسمي غويلان تقسيم إداري البلد سوريا محافظة محافظة الرقة منطقة منطقة تل أبيض ناحية ناحية سلوك عدد السكان (2004) المجموع 7...
Dan Edward Garvey Dan Edward Garvey Nascimento 19 de junho de 1886Vicksburg Morte 5 de fevereiro de 1974 (87 anos)Tucson Cidadania Estados Unidos Alma mater St. Aloysius High School Ocupação político [edite no Wikidata] Dan Edward Garvey (Vicksburg, 19 de junho de 1886 – Tucson, 5 de fevereiro de 1974) foi um político norte-americano que foi governador do estado norte-americano do Arizona, no período de 1948 a 1951, pelo Partido Democrata.[1] Referências ↑ «Governors of Arizona...
Polona Batagelj Polona Batagelj (2018) Persoonlijke informatie Volledige naam Polona Batagelj Geboortedatum 7 juni 1989 Geboorteplaats Šempeter pri Gorici Geboorteland Joegoslavië Lengte 1,73 m Gewicht 53 kg Sportieve informatie Discipline wielrennen Trainer/coach Saso Rupnik Olympische Spelen 2012 Portaal Sport Polona Batagelj (Šempeter pri Gorici, 7 juni 1989) is een Sloveens voormalig wielrenner en mountainbiker. Biografie Batagelj reed in 2010, 2011 en 2013 voor de Spaans-...
World Championship Wrestling professional wrestling television program This article is about the WCW television specials. For the WWE pay-per-view and WWE Network event, see WWE Clash of Champions. Clash of the ChampionsThe Clash of the Champions logo from 1994 to 1997Also known asNWA: Clash of the ChampionsGenreProfessional wrestlingCountry of originUnited StatesOriginal languageEnglishNo. of episodes35ProductionProduction companies Jim Crockett Promotions (1-3) National Wrestling Alliance (...
Aragonese aristocrat In this Spanish name, the first or paternal surname is Vallabriga and the second or maternal family name is Rozas. Teresa Vallabriga by Goya María Teresa de Vallabriga y Rozas Español y Drummond (5 September 1758 – 16 February 1820 in Zaragoza), was an Aragonese aristocrat. She was the morganatic spouse of the Spanish prince Infante Luis, Count of Chinchón.[1] Life She was 99th Noble Dame of the Royal Order of Queen María Luisa on 7 December 1800...
هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أبريل 2019) باربرا ر. هولاند معلومات شخصية الميلاد 23 يناير 1976 (47 سنة) الإقامة تسمانية مواطنة أستراليا الحياة العملية المدرسة الأم جامعة ماسي (الشهادة:دكتور...
2008 studio album by MandoMando IIStudio album by MandoReleasedMay 30, 2008Recorded2007–2008GenrePop rockLength46:02LanguageGreek, EnglishLabelPolymusicProducerVictor Polidorou, DEEKAYMando chronology Oi Agapes Fevgoun, Ta Tragoudia Menoun(2003) Mando II(2008) Singles from Mando II Dos Mou Logo Na SothoReleased: May 10, 2008 Den Eisai EkeiReleased: October 30, 2008 Mando II (Greek: Μαντώ II) is the Greek singer Mando's twelfth studio album and comeback after a five-year abs...
Metro area in northwest Alabama The Shoals redirects here. For other uses, see Shoals (disambiguation). This article does not cite any sources. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Florence–Muscle Shoals metropolitan area – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (December 2009) (Learn how and when to remove this template message) Location of The S...
شعار دولة بروسيا (حتى عام 1918) شعار دولة بروسيا الحرة (حتى عام 1933) صَوَّرَ شعار نبالة بروسيا عقاباً أسوداً ذهبي برأس واحد. العقاب متوج على خلفية فضية يحمل صولجاناً في مخلبه الأيمن وكرةً في الأيسر. كان العلم الأصلي لفرسان تيوتون عبارة عن صليب أسود على علم أبيض. في عام 1229 من...
High velocity projectile alignment device Sabot ammunitionArmour-piercing discarding sabot projectile with sabot (left), without sabot (center), and without jacket (right)APFSDS long rod penetrator separating from double-ramp sabot.[1]Diagram showing the operation of a discarding spindle-shaped sabot on an APDS-projectile. A sabot (UK: /sæˈboʊ, ˈsæboʊ/, US: /ˈseɪboʊ/) is a supportive device used in firearm/artillery ammunitions to fit/patch around a projectile, such as a bull...
Aufnahme von Georg Fayer (1927) Hans von Arnim (* 14. September 1859 auf Gut Groß Fredenwalde; † 25. Mai 1931 in Wien) war ein deutscher Klassischer Philologe, der als Professor an den Universitäten in Rostock, Frankfurt am Main und Wien wirkte. Inhaltsverzeichnis 1 Leben 2 Wirken 3 Leistungen 4 Schriften (Auswahl) 5 Ehrungen 6 Literatur 7 Weblinks 8 Einzelnachweise Leben Seine Eltern waren Friedrich Wilhelm Georg Ferdinand von Arnim (* 16. Oktober 1832; † 24. August 1876) und dessen Eh...
This article is about novel by Candia McWilliam. For lands contested between England and Scotland in the 13th–17th centuries, see Debatable Lands. This article does not cite any sources. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Debatable Land – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (June 2020) (Learn how and when to remove this template message) Firs...
2015 Indian filmThe PlanDirected byKeerthiWritten byKeerthiProduced byAshok ShettySunil ShettyKeerthiStarringAnanth NagRamesh BhatSanath SPromod ShettyKousthubh JayakumarHemanthSriramCinematographyDipankar SikderEdited byAbhro BanarjeeMusic bySurender SodhiProductioncompaniesDay Dream Creations and Malgudi TalkiesRelease date 27 November 2015 (2015-11-27) Running time142 minutesCountryIndiaLanguageKannada The Plan (Kannada: ದಿ ಪ್ಲಾನ್) is a 2015 Indian Kannada su...
American actress (born 1971) Heidi BlickenstaffBorn (1971-12-28) December 28, 1971 (age 51)Fresno, CaliforniaAlma materDuke UniversityOccupation(s)Actress, singerYears active1996–presentSpouse Nicholas Rohlfing (m. 2015) Heidi Blickenstaff (born December 28, 1971) is an American actress based in New York City best known for playing a version of herself in the musical [title of show] during its Off-Broadway and Broadway runs, as well as for origi...
Aabenraa Aabenraa atau Åbenrå (Jerman: Apenrade, IPA: [aːpənˈʁaːdə]) is terletak di kepala Fjord Aabenraa di Denmark, 61 km sebelah utara kota Schleswig. Aabenraa terletak di Munisipalitas Aabenraa. Kota ini memiliki populasi sebesar 16.003 jiwa. Pranala luar Wikimedia Commons memiliki media mengenai Aabenraa. Aabenraa Kommune (Danish) Aabenraa Ugeavis (Danish) Aabenraa Port Aabenraa Tourism (English) Diarsipkan 2008-04-07 di Wayback Machine. Jydske Vestkysten Aabenraa Newsp...
Untuk kegunaan lain, lihat Milan (disambiguasi). Milan MilanoKomuneMilano (Italia)Milan (Lombard)Searah jarum jam dari atas: Porta Nuova, Kastel Sforzesco, La Scala, Galleria Vittorio Emanuele II, Stasiun Milano Centrale, Porta Sempione, dan Katedral Milan BenderaLambang kebesaranNegara ItaliaWilayahLombardiaProvinsiMilan (MI)Pemerintahan • Wali kotaGiuseppe SalaLuas • Total181,76 km2 (70,18 sq mi)Ketinggian120 m (390 ft)Populasi (30 ...
Food products manufactured and marketed by The Kavli Group Primula Dips Primula is the brand name associated with a range of food products manufactured and marketed by The Kavli Group. The best known range is Primula Cheese Spread. Primula cheese in tubes is supplied in varieties flavoured with several ingredients. Dips are also manufactured in several flavours. The products are sold in more than 20 countries.[1][2] History Primula Cheese Spread was developed in 1924 by Norweg...
Historic site in Zorita de los Canes, SpainCastle of Zorita de los Canes-Alcazaba de ZoritaNative name Spanish: Castillo de Zorita de los Canes-Alcazaba de ZoritaLocationZorita de los Canes, SpainCoordinates40°19′54″N 2°53′15″W / 40.331679°N 2.887496°W / 40.331679; -2.887496 Spanish Cultural HeritageOfficial nameCastillo de Zorita de los Canes-Alcazaba de ZoritaTypeNon-movableCriteriaMonumentDesignated1931Reference no.RI-51-0000611 Location of Castle o...