Будзівід

Будзівід
Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць 1295
Род Гедзімінавічы
Бацька Трайдзень
Дзеці Віцень[1], Гедзімін, Воін, мерк. Фёдар[d] і мерк. Маргірыс[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будзіві́д, Пукувер, Путувер (аг.-усх.-слав.: Боудивидъ, лац.: Pucuwerus; ? — каля 1295) — вялікі князь літоўскі (1291—1295?).

Імя

Галіцка-вылынскі летапіс дае імёны братоў «Боудикидъ и братъ его Боудивидъ», а лацінскі запіс, у варыянце які лічаць найбольш дакладным, дае імя першага з братоў як «Butegeyde», таму імя другога аднаўляюць як Буцівід. У імёнах братоў перагукваецца аснова But-Боуд-» летапісу), што не дзіўна для княжацкага асяроддзя — чатырох сыноў Альгерда звалі Ягайла, Карыгайла, Скіргайла, Швітрыгайла (Свідрыгайла), імёнамі з агульнай асновай Gail-.

Буцівід і Буцігейд — імёны з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[2].

Аснова But- у літоўскім іменніку ўтварае больш за сто антрапонімаў[3], яна таксама была адной з самых прадуктыўных у старапрускім іменніку[4]. Яе звязваюць з літ. būti, пруск. būton «быць; жыць», літ. butas, пруск. buttan «дом»[5], далей з індаеўрапейскім *bhŏu-, *bhū- «быць, жыць»[6].

Аснову Vyd- звязваюць з літ. iš-vydo «убачыў» (išvysti «убачыць»)[7], што роднасна з беларускім дыялектычным відзець «бачыць». Таксама была папулярная пры ўтварэнні прускіх імёнаў[8].

Укладзеныя ў імя, гэтыя дзве асновы адлюстроўвалі каштоўнасці раннелітоўскага княжацка-ваярскага асяроддзя: «дом» як сям’я, мінімальная сацыяльная адзінка (затым ішлі Vaiš- вёска і Taut- народ-племя) і слава («віднасць», заўважнасць ваяра)[9].

Паходжанне

Звестак пра паходжанне Будзівіда няма, разам з Будзікідам, большасць даследчыкаў лічыць яго сынам вялікага князя літоўскага Трайдзеня. Выснова робіцца з таго, што Трайдзень меў дзяцей — вядома дачка Гаўдэмунда, маглі быць і сыны, — а таксама значныя сілы пад канец жыцця, то-бок мог забяспечыць дзецям атрыманне спадчыны па сабе. Трайдзень не загінуў праз змову, як паведамляе пазнейшая «Хроніка Быхаўца»[10], а памёр натуральнай смерцю[11], і не вядома пра ўнутраныя канфлікты ў ВКЛ пасля гэтага. Крыніцы называлі Трайдзеня «каралём Літвы» — адзінаўладцам ВКЛ, ужо ў 1286 годзе яны згадваюць іншага «караля Літвы». Зяць Трайдзеня — плоцкі князь Баляслаў, падтрымліваў цесныя сувязі з цесцем і захоўваў іх з ВКЛ пасля яго смерці, таксама назваў Трайдзенем свайго сына, народжанага ў 1284—1286 гадах. Таму паведамленне пазнейшых крыніц, што пасля смерці вялікага князя Трайдзеня запанавала новая дынастыя, наўрад ці верагоднае і болей праўдападобна, што ўладу атрымалі яго нашчадкі, напэўна, сыны, адзін з якіх Будзівід.

Альтэрнатыўны погляд выказаў Ежы Ахманскі, ён адзначыў, што ў паэтычным творы «Задоншчына» Альгердавічы называюць сябе «ўнукамі Гедымінавымі, праўнукамі Скаламендавымі» і выказаў меркаванне, што бацькам Будзівіда (і Будзікіда) быў князь Скаламенд[12]. На думку Сцівена Роўэла, Скаламенд мог быць і цесцем Гедыміна[13]. Паводле Вячаслава Насевіча слова «праўнукі» магло быць ужыта ў значэнні «аддаленыя нашчадкі», а імя Скаламенд быць змененай формай імя Скамонт (Скоманд), якое мелі вядомыя з летапісаў два яцвяжскія князі, у прыватнасці князь Скоманд (Комант)[14]. Томас Баранаўскас не згаджаўся з інтэрпрэтацыяй Ахманскага і лічыць, што Альгердавічы паслядоўна называюць спачатку свайго бацьку Альгерда, потым дзеда Гедыміна і прадзеда Скаламенда, і пераскок праз прыступку дынастыі надуманы. На думку Баранаўскаса, князь Комант (Скоманд), калі ён тоесны Скаламенду, быў або бацькам, або цесцем Гедыміна і другое больш імаверна зыходзячы з іншых крыніц.

Дзейнасць

Упершыню князь Будзівід згадваецца ў красавіку-маі 1289 года, калі разам са старэйшым братам князем Будзікідам перадаў Ваўкавыск уладзіміра-валынскаму князю Мсціславу Данілавічу, каб захаваць з ім мір.

«Тогда же Литовьскии кнѧзь Боуд̑и̑кидъ и братъ его . Боудивидъ . даша кнѧзю Мьстиславоу . городъ свои . Волъковъıескь абы с ними . миръ держалъ .»[15]

Напэўна, ён жа (гл. падр. Праблемы ідэнтыфікацыі) пад імем Пукувер (Pucuwerus rex Lethowie) згадваецца ў хроніцы Пятра з Дусбурга пад 1291 годам, калі паслаў войска на чале са сваім сынам князем Віценем супраць палякаў у Куяўскую зямлю.

Час уладарства вялікага князя Пукувера вызначаўся ваеннай актыўнасцю Тэўтонскага ордэна. У 1292—1295 гадах рыцары-крыжакі штогод нападалі на Жамойць, а ў 1295 годзе хадзілі яшчэ і на Гародню. Гародня была перадавым пунктам абароны дзяржавы і важнейшай базай ВКЛ для арганізацыі паходаў на Прусію.

З хронікі Пятра з Дусбурга вынікае, што Пукувер кіраваў моцнай дзяржавай — нягледзячы на няспынную вайну з Ордэнам, ёй ставала сіл здзяйсняць рабаўніцкія паходы на польскія землі.

Памёр да 1296 года, калі ўжо «rex Lethowie» названы Віцень.

Праблемы ідэнтыфікацыі

Юзаф Пузына атаясняе вышэйназванага Pucuwerus rex Lethowie з адным з князёў, згаданых Іпацьеўскім летапісам пад 1289 годам — Будзівідам[16].

Праз графічныя асаблівасці шрыфту выдання хронікі Дусбурга, друкаванага ў XVII ст., ёсць яшчэ некалькі чытанняў імя князя — Putuwerus і Lutuwerus. Lutuwerus не згадваецца ў верагодных крыніцах, толькі Тэадор Нарбут згадвае яго пад імем Lutawor у кантэксце фантастычных звестак і спасылаецца на Раўданскі рукапіс і нейкія паданні[17], напэўна, свае ж фальсіфікаты. Напэўна, на аснове нарбутавых звестак Адам Міцкевіч у творы «Гражына» выводзіць адным з герояў князя Літавора, чыім набліжаным баярынам быў нібыта продак аўтара Рымвід (Гл. таксама Адам Міцкевіч).

Найраннейшы з вядомых цяпер варыянтаў імя — Pucuwerus, варыянты Putuwerus і Lutuwerus з’явіліся толькі ў друку XVII ст. Апошнія варыянты выдаўцы ўзялі праз чытанне таго ж арыгіналу, што быў і крыніцай чытання Pucuwerus, але да нашага часу не дайшоў. Нейкі спіс з гэтага арыгіналу бачыў Мацей Стрыйкоўскі і прачытаў там Utinuerus. З гэтага даследчыкі робяць выснову, што ўжо да сярэдзіны XVI ст. арыгінал блага чытаўся, а ў XVII ст., калі з’явіліся Putuwerus і Lutuwerus, напэўна, чытаўся яшчэ горш.

Таксама адзначаюць, што ў гатычным напісанні літары P, L і B вельмі падобныя і невялікае пашкоджанне можа ўнесці няпэўнасць. Пашкоджанне ж першай літары і наогул тэксту пэўна было, бо перапісчык крыніцы для Стрыйкоўскага першай літары імя наогул не бачыў. Таксама адзначаюць, што перапісчыкі Дусбурга часта пісалі c замест t арыгінала. Такім чынам, адно з чытанняў выдаўцоў XVII ст. — Putuwerus, ці не самае блізкае да праўды. Як заўважыў Эдвардас Гудавічуса, у гатычным напісанні r і t адрозніваюцца толькі вышынёй аднаго элемента, то-бок ведаючы благую захаванасць тэксту, можна ўзнавіць напісанне ў арыгінале і як Putuwetus. Таксама вядома, што немцы часта і звычайна чаргавалі як b/p, так і d/t, напрыклад, Gyntsche Pudewiten son[18] на праўдзе сын айрагольскага баярына Бутвіда (Butvydas). У кожным разе, Putuwetus або Buduwedus, пагатоў у гістарычным кантэксце, добра атаясняецца з вядомым тым жа часам Будзівідам, асабліва зважаючы на перадачу немцамі імя яго брата Будзікіда як Butegeyde.

Крыніцы

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
  3. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 80-81.
  4. R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 134.
  5. В. Н. Топоров. Прусский язык. A-D. М., 1975. С. 270.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 146.
  7. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 160.
  8. R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 156.
  9. С. Валянтас. Двусоставные антропонимы — реликты поэзии балтов // Балто-славянские исследования. XVI. Сборник научных трудов. М., 2004. С. 203—205, 217—218.
  10. ПСРЛ. Т.32. Хроника Быховца. М., 1975. С.136 «A z onoie wyżpisanoie waśni kniaź weliki Dowmont naprawił szesty mużykow na brata swoieho Troydena, zabity, hde ż on szoł bezpecznie z łaźni, y tyie ieho mużyki zdradne zabili.»
  11. ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. СПб., 1908. стлб. 869.
  12. Охманьский Е. Гедиминовичи — «правнуки Сколомендовы» // Польша и Русь. — М., 1974. — С. 358—364.
  13. Rowell S. C. Iš viduramžių ūkų kylanti Lietuva. — V., 2001. — P. 58.
  14. Насевіч, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы… С. 70.
  15. ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. СПб., 1908. стлб. 933.
  16. Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina//Ateneum Wileńskie. t.10. 1935. s.1-43;
  17. Narbutt T. Dzieje starożytne narodu Litewskiego. t.4. s.310-313;
  18. CEV, p. 128.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Гудавичюс Э. По поводу так называемой «диархии» в Великом княжестве Литовском // Feodalisms Baltijas regiona. — Riga, 1985. — С. 35-44.
  • Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248—1377 г. Кніга 1: Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 г.) / Навук. рэд. В. Голубеў. — Гародня-Уроцлаў, 2015. (Гарадзенская бібліятэка) ISBN 978-83-7893-121-8
  • Насевіч В. Путувер // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мінск, 2001. — С. 8.
  • Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы — Мінск: Полымя, 1993. — 160 с.
  • Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. — М. Ладомир. 1997.
  • Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. t.10. 1935. — S. 1-43.

Read other articles:

1973 studio album by John MartynInside OutStudio album by John MartynReleasedOctober 1973Recorded2–8 July 1973StudioIsland (London)GenreFolk jazz, folk rockLength39:46LabelIslandProducerJohn MartynJohn Martyn chronology Solid Air(1973) Inside Out(1973) Sunday's Child(1975) Professional ratingsReview scoresSourceRatingAllmusic[1] Inside Out is an album released in 1973 by British singer-songwriter John Martyn. His fifth solo album, it was also his most experimental,[1]...

 

Bernd Huber (2012) Bernd Huber (* 20. Mai 1960 in Wuppertal) ist Professor der Volkswirtschaftslehre und Präsident der Ludwig-Maximilians-Universität München (LMU). Inhaltsverzeichnis 1 Leben 2 Kontroversen 3 Auszeichnungen 4 Weblinks 5 Einzelnachweise Leben Nach seinem Abitur am Gymnasium Wuppertal studierte Huber von 1979 bis 1984 Volkswirtschaft an der Universität Gießen. Von 1985 bis 1994 war er Wissenschaftlicher Mitarbeiter und Akademischer Rat an der Fakultät für Volkswirtschaft...

 

?Jakoba libera Чотири представники Jakobida: Jakoba libera, Stygiella incarcerata, Reclinomonas americana та Histiona aroides Біологічна класифікація Домен: Еукаріоти (Eukaryota) Царство: Екскавати (Excavata) Тип: Loukozoa Клас: Jakobea Ряд: Jakobida Родина: JakobidaePatterson 1990 Рід: JakobaPatterson 1990 Вид: J. libera Біноміальна назва Jakoba libera(Ruinen 1938) Patterson 1990 С...

Australian former politician For other people named Stephen Conroy, see Stephen Conroy (disambiguation). Senator Conroy redirects here. For other uses, see Senator Conroy (disambiguation). The HonourableStephen ConroyDeputy Leader of The Opposition in The SenateIn office18 September 2013 – 30 September 2016LeaderPenny WongPreceded byGeorge BrandisSucceeded byDon FarrellLeader of the Government in the SenateIn office4 February 2013 – 26 June 2013Preceded byChristopher Eva...

 

Pour les articles homonymes, voir Claude et Gothique. Claude II le Gothique Empereur romain Antoninien à l'effigie de Claude le Gothique. Règne septembre 268-août 270 (~2 ans) Période Empereurs illyriens Précédé par Gallien Usurpé par Fin des Trente Tyrans Empereurs des Gaules Empereurs de Palmyre Suivi de Quintillus Biographie Nom de naissance Marcus Aurelius Claudius Naissance 10 mai 214 Décès août 270 (à 56 ans) Fratrie Quintillus modifier  Claude II (Marcus Aurelius ...

 

Political position in the Liberal Party of the UK (1859–1988) Not to be confused with Leader of the Liberal Democrats. The Liberal Party was formally established in 1859 and existed until merging with the Social Democratic Party in 1988 to create the Liberal Democrats. Leadership selection 1859–1969 Before the adoption of the 1969 constitution of the party, the party was led by the prime minister or the most recent politically active prime minister from the party. In the absence of one of...

Chess endgame The two knights endgame is a chess endgame with a king and two knights versus a king. In contrast to a king and two bishops (on opposite-colored squares), or a bishop and a knight, a king and two knights cannot force checkmate against a lone king (however, the superior side can force stalemate[1][2]). Although there are checkmate positions, a king and two knights cannot force them against proper, relatively easy defense.[3] abcdefgh8877665544332211abcdefg...

 

大列車強盗 The Great Train Robbery 劇中のワンシーン監督 エドウィン・S・ポーター脚本 エドウィン・S・ポーター原作 スコット・マーブル撮影 エドウィン・S・ポーター編集 エドウィン・S・ポーター製作会社 エジソン社公開 1903年12月1日上映時間 12分製作国 アメリカ合衆国言語 英語テンプレートを表示 『大列車強盗』(だいれっしゃごうとう、The Great Train Robbery)は1903年...

 

この記事には参考文献や外部リンクの一覧が含まれていますが、脚注によって参照されておらず、情報源が不明瞭です。脚注を導入して、記事の信頼性向上にご協力ください。(2018年6月) 海上公試(かいじょうこうし)とは、船舶建造の最終段階で行う性能試験のこと。改装工事などで性能に変化があった時も行われる。船舶が全てにおいて所定の性能を有するか否...

Valle Aurelia L'ingresso con la stazione ferroviaria sullo sfondoStazione dellametropolitana di Roma GestoreATAC Inaugurazione1999 Statoin uso Linea Localizzazionevia Angelo Emo (angolo via Baldo degli Ubaldi), Aurelio, Roma Tipologiastazione sotterranea, passante, con due binari e relative banchine in due canne sovrapposte Interscambio Valle Aureliaautobus urbani Accessibilità accessibile alle persone con disabilità motorie se aiutate Valle Aurelia Metropolitane del mondo Modifica dati su ...

 

Grande Prêmio dos Estados Unidos de 2022 Grande Prêmio dos Estados Unidos de 2022. Detalhes da corrida Data 23 de outubro de 2022 Nome oficial Formula 1 Aramco United States Grand Prix 2022 Local Circuito das Américas, Austin, Estados Unidos Total 56 voltas / 308.405 km Pole Piloto Carlos Sainz Jr. Ferrari Tempo 1.34.356 Volta mais rápida Piloto George Russell Mercedes Tempo 1.38.788 (na volta 56) Pódio Primeiro Max Verstappen Red Bull Racing-RBPT Segundo Lewis Hamilton Mercedes Terceiro...

 

American professional basketball player Kenyon Martin Jr.Martin with the Houston Rockets in 2023No. 1 – Philadelphia 76ersPositionSmall forward / power forwardLeagueNBAPersonal informationBorn (2001-01-06) January 6, 2001 (age 22)Los Angeles, California, U.S.Listed height6 ft 6 in (1.98 m)Listed weight216 lb (98 kg)Career informationHigh school Chaminade College Prep(Los Angeles, California) Sierra Canyon(Chatsworth, California) IMG Academy(Bradenton, F...

Housing estate in Tseung Kwan O, Hong Kong For the town centre in Burnaby, British Columbia, see Metrotown, Burnaby. This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) This article may contain excessive or inappropriate references to self-published sources. Please help improve it by removing references to unreliable sources where they are used inappropriately. (September 2011) (Learn how and...

 

Episode of Neon Genesis Evangelion Both of You, Dance Like You Want to Win!Neon Genesis Evangelion episodeThe episode's final battle, in which the two Evas fight in unison and act as one, received praise from critics.Episode no.Episode 9Directed bySeiji MizushimaWritten byHideaki Anno, Akio SatsukawaOriginal air dateNovember 29, 1995 (1995-11-29)Running time22 minutesEpisode chronology ← PreviousAsuka Strikes! Next →Magmadiver List of episodes Both of You, Dance L...

 

1973 film by David Miller Executive ActionTheatrical posterDirected byDavid MillerWritten byDalton TrumboStory byMark LaneDonald FreedProduced byEdward LewisStarringBurt LancasterRobert RyanWill GeerCinematographyRobert SteadmanEdited byGeorge GrenvilleMusic byRandy EdelmanDistributed byNational General PicturesRelease date November 7, 1973 (1973-11-07) Running time91 min.CountryUnited StatesLanguageEnglishBudgetunder $1 million[1]: 276  Executive Action...

Questa voce o sezione sull'argomento unità militari non cita le fonti necessarie o quelle presenti sono insufficienti. Puoi migliorare questa voce aggiungendo citazioni da fonti attendibili secondo le linee guida sull'uso delle fonti. Segui i suggerimenti del progetto di riferimento. Questa voce sull'argomento unità militari è solo un abbozzo. Contribuisci a migliorarla secondo le convenzioni di Wikipedia. Segui i suggerimenti del progetto di riferimento. Centro subacquei dell'Ar...

 

Department of France For other uses, see Ardennes (disambiguation). Department in Grand Est, FranceArdennesDepartmentPrefecture building of the Ardennes department, in Charleville-Mézières FlagCoat of armsLocation of Ardennes in FranceCoordinates: 49°30′N 4°40′E / 49.500°N 4.667°E / 49.500; 4.667CountryFranceRegionGrand EstPrefectureCharleville-MézièresSubprefecturesRethelSedanVouziersGovernment • President of the Departmental CouncilNoël Bourg...

 

Pene Pene merupakan salah satu pasta yang bentuknya tabung. Pene biasanya diolah dengan saus krim dan kacang polong. Pene sendiri dapat dihidangkan dengan bahan lainnya seperti daging ayam, sayur-sayuran, sapi dan masih banyak lagi sesuai selera. Pene biasanya terbuat dari tepung terigu. Namun warna lainnya juga dapat dibuat dengan mencampurkan bahan lain dalam adonan, yang juga mempengaruhi rasa, misalnya, beetroot untuk merah, bayam untuk hijau, dan tinta ikan sotong untuk hitam. Lihat pula...

1962 children's novel by James Krüss You can help expand this article with text translated from the corresponding article in German. (October 2011) Click [show] for important translation instructions. View a machine-translated version of the German article. Machine translation, like DeepL or Google Translate, is a useful starting point for translations, but translators must revise errors as necessary and confirm that the translation is accurate, rather than simply copy-pasting machine-t...

 

Catholic and Eastern Orthodox saint Not to be confused with Servetus. Saint Servais redirects here. For other uses, see Saint-Servais (disambiguation). SaintServatiusReliquary bust of Saint Servatius (15/16th c.)BornUnknownArmenia (traditionally)Died13 May 384 AD (traditionally)MaastrichtVenerated inCatholic ChurchEastern Orthodox Church[1]Major shrineBasilica of Saint Servatius, MaastrichtFeast13 MayAttributesSo-called Key of Saint Servatius, crozier, dragon (under his feet)Patr...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!