Магдэбу́ргскае пра́ва — феадальнае гарадское права, якое склалася ў нямецкім горадзе Магдэбург у ХІІ—ХІІІ стст.
Магдэбургскае права склалася з розных крыніц, у т.л. з прывілеяў, выдадзеных архіепіскапам Віхманам гарадскому патрыцыяту (1188), Саксонскага зярцала, пастаноў суда шэфенаў Магдэбурга і інш. Мела ўніверсальны характар, г.зн. трактавала розныя віды праваадносін: дзейнасць гарадской улады, суда, яго кампетэнцыю і парадак судаводства, пытанні зямельнай уласнасці «ў межах горада», парушэнні ўладання, захопу нерухомасці, устанаўлівала пакаранні за розныя віды злачынстваў і г.д. Асобае месца займалі нормы, што рэгулявалі гандаль і рамесніцтва, дзейнасць цэхаў і купецкіх гільдый, парадак падаткаабкладання. Магдэбургскае права з'явілася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе з феадаламі за самастойнасць. Яно давала гораду права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне ад большай часткі феадальных павіннасцей. Магдэбургскае права было перанята многімі гарадамі Усходняй Германіі, Усходняй Прусіі, Сілезіі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы.
Вялікае Княства Літоўскае
3 XIV ст. магдэбургскае права пашыралася на гарады ВКЛ. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваявод, старост і інш. дзяржаўных службовых асоб. У прыватнаўладальніцкіх гарадах Магдэбургскае права не вызваляла гараджан ад залежнасці і ўлады феадалаў, аднак залежнасць не мела рыс прыгонніцтва. На аснове Магдэбургскага права ў горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання — магістрат. 3 увядзеннем Магдэбургскага права адмянялася дзейнасць мясцовага права, але не адмаўлялася правамернасць карыстання мясцовымі звычаямі, калі вырашэнне справы не прадугледжвалася Магдэбургскім правам. У судовай практыцы магістратаў Беларусі разам з Магдэбургскім выкарыстоўваліся нормы агульнадзяржаўнага права — Статутаў ВКЛ, судовых статутаў сталіцы — Вільні і ўласнай юрыдычнай практыкі.
Магдэбургскае права мелі каля 60 гарадоў і мястэчакБеларусі. Граматы на Магдэбургскае права дзяржаўным гарадам выдавалі вялікія князі ВКЛ, прыватнаўладальніцкім гарадам — уладальнікі гарадоў або па іх хадайніцтве вялікія князі. На Беларусі Магдэбургскае права скасавана паводле ўказаў Кацярыны II у Магілёўскай губерні ў лістападзе 1775, у Мінскай — у маі 1795, у заходняй Беларусі — у снежні 1795.
Зноскі
↑ абАляксандр Доўнар. Магдэбургскае права // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 242.
Alexander Rogatschewski. Das Magdeburger Recht auf dem heutigen Territorium Rußlands: Forschungsstand und Forschungsperspektiven // Rechts- und Sprachtransfer in Mittel- und Ostmitteleuropa. Sachsenspiegel und Magdeburger Recht. Internationale und interdisziplinäre Konferenz in Leipzig vom 31. Oktober bis 2. November 2003. (IVS SAXONICO-MAIDEBVRGENSE IN ORIENTE. Bd. 1) / Hrsg. von E. Eichler und H. Lück. — Berlin: Walter de Gruyter, 2008. — S. 207—287. — ISBN 978-3-89949-428-0.
Gerhard Buchda: Magdeburger Recht. In: Adalbert Erler (Hrsg.) u.a.: Handwörterbuch zur deutschen Rechtsgeschichte. Band 3. Erich Schmidt Verlag, Berlin 1984, ISBN 3-503-00015-1, Sp. 134ff.
Friedrich Ebel: Magdeburger Recht. In: Norbert Angermann (Hrsg.): Lexikon des Mittelalter. Band 6. Metzler, Stuttgart und Weimar 1999, ISBN 3-476-01742-7.
Friedrich Ebel: Magdeburger Recht. In: Matthias Puhle (Hrsg.): Erzbischof Wichmann (1152—1192) und Magdeburg im hohen Mittelalter (Ausstellung zum 800. Todestag Erzbischof Wichmanns vom 29. Oktober 1992 bis 21. März 1993). Magdeburger Museen, Magdeburg 1992.
Heiner Lück: Die Verbreitung des Sachsenspiegels und des Magdeburger Rechts in Osteuropa. In: Mamoun Fansa (Hrsg.): Der sassen speyghel. Sachsenspiegel — Recht — Alltag. Band 2. Isensee, Oldenburg 1995, ISBN 3-89598-241-5, S. 37-49.
Herman Rosenthal und Peter Wiernik: Magdeburg Law. In: The standard Jewish encyclopedia. (zitiert nach: JewishEncylopedia.com)
Prof. Ludwik Łysiak. Ius supremum Magdeburgense castri Cracoviensis 1356—1794, Decreta iuris supremi Magdeburgensis castri Cracoviensis 1456—1481 oraz Decreta iuris supremi Magdeburgensis castri Cracoviensis 1481—1511.
Margret Obladen. Magdeburger Recht auf der Burg zu Krakau. Die güterrechtliche Absicherung der Ehefrau in der Spruchpraxis des Krakauer Oberhofs. 2006.
Alexander Rogatschewski: Das Magdeburger Recht auf dem heutigen Territorium Rußlands. Forschungsstand und Forschungsperspektiven. In: Ernst Eichler und Heiner Lück (Hrsg.): Rechts- und Sprachtransfer in Mittel- und Ostmitteleuropa. Sachsenspiegel und Magdeburger Recht. Internationale und interdisziplinäre Konferenz in Leipzig vom 31. Oktober bis 2. November 2003. (IVS saxonico-maidebvrgense in Oriente Bd.
Владимирский-Буданов, А. Ф. Немецкое право в Польше и Литве / А. Ф. Владимирский-Буданов. — СПб.: [б. и.], 1868. — 304 с.
Грицкевич, А. П. Социальная борьба горожан Белоруссии (XVI-XVIII вв.) / А. П. Грицкевич. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 152 с.
Грицкевич, А. П. Частновладельческие города Белорусии в XVI—XVIII вв.: (социально-экономическое исследование истории городов) / А. П. Грицкевич; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1975. — 248 с., 1 л. карт.
Копысский, З. Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. / З. Ю. Копысский; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1975. — 193 с.
Тарановский, Ф. Д. Обзор памятников Магдебургского права западно-русских городов литовской эпохи: историко-юридическое исследование / Ф. Д. Тарановский. — Варшава: Тип. Варшавского Учебного Округа, 1897. — 203 с.