2 кастрычніка — дзвесце семдзесят пяты (дзвесце семдзесят шосты ў высакосны год ) дзень года па Грыгарыянскім календары .
Падзеі
Нарадзіліся
Махатма Гандзі
971 : Махмуд Газневі , эмір і падзішах дзяржавы Газневідаў
1847 : Паўль фон Гіндэнбург , нямецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч
1852 : Уільям Рамзай , англійскі хімік , лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
1869 : Махатма Гандзі , ідэолаг і адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху Індыі (пам. 30.1.1948)
1828 : Міхаіл Каяловіч , расійскі гісторык і грамадскі дзеяч беларускага паходжання (пам. 23.8(4.9).1891)
1935 : Амар Сівары , аргенцінскі і італьянскі футбаліст
1948 : Эверы Брукс , амерыканскі акцёр
1948 : Сямён Дамарад , беларускі мастак-манументаліст
1961 : Сяргей Шупа , беларускі перакладчык, журналіст
1965 : Зміцер Сідаровіч , беларускі музыкант
1987 : Андрэй Чухлей , беларускі футбаліст
Памерлі
Марсель Дзюшан у вобразе Проз Сэляві
534 : Аталарых , кароль остготаў
1264 : Урбан IV, Папа Рымскі
1892 : Жазеф Эрнест Рэнан , французскі пісьменнік , гісторык
1927 : Свантэ Аўгуст Арэніус , шведскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
1937 : Лукаш Калюга , беларускі пісьменнік (нар. 27.9.1909)
1946 : Ігнацы Масціцкі , польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, вучоны-хімік (нар. 1.12.1867)
1952 : Уладзімір Агіевіч , беларускі літаратурны крытык (нар. 26.10.1910)
1968 : Марсель Дзюшан , французскі і амерыканскі мастак
1998 : Ежы Бінчыцкі , польскі акцёр
2004 : Ражэ-Эдгар Жыле , французскі мастак
Святкуюць
Крыніцы