Гарадзе́льская унія (2 кастрычніка 1413, Гародла) — дамова вялікага князя літоўскага Вітаўта са сваім стрыечным братам, польскім каралём Уладзіславам Ягайлам.
Перадумовы
Перамога ў Вялікай вайне з Тэўтонскім ордэнам, што скончылася падпісаннем Торунскага мірнага дагавору (1411), не стала канчатковым вырашэннем пагрозы для ВКЛ і Польшчы з боку крыжакоў. Торунскі дагавор быў кампрамісам, які не задавальняў ні адзін з бакоў, а новы Вялікі магістр Ордэна Генрых Плаўэн энергічна ўзяўся за адбудову былое велічы рыцарскай дзяржавы. Гэта азначала магчымасць новай вайны. У дадзенай сітуацыі Вітаўт і Ягайла палічылі неабходным падпісаць новую унію. Да таго ж, вялікі гаспадар літоўскі Вітаўт імкнуўся замацаваць незалежнасць ВКЛ і пазбавіцца залежнасці ад Польскага каралеўства.
Час і месца
Заключана 2 кастрычніка 1413 (праз тры гады пасля Грунвальдскай бітвы) у вёсцы Гародлі на Заходнім Бугу (цяпер Польшча).
Асноўныя палажэнні уніі
Паводле артыкулаў уніі, Вітаўт прызнаваў вярхоўную ўладу Ягайла; частка вотчынных правоў Ягайлы на землі ВКЛ пераходзіла польскай Кароне, а тытул вярхоўнага князя літоўскага рабіўся часткай польскага каралеўскага тытулу. Адначасова ўводзіўся інстытут спадчыннасці стальца і тытула вялікага князя літоўскага, што скасоўвала вызначанае Віленска-Радамскім актам аднаўлення простага ўладарання польскім каралём ВКЛ пасля смерці Вітаўта. Польскія магнаты абвясцілі Вітаўта апекуном малалетняй дачкі Ягайла. Вітаўт заняў першае месца ў кароннай радзе і другой па значнасці асобай ва ўладнай сістэме злучанай дзяржавы.
Акрамя таго, у Літве ўводзілася аднолькавае з Польшчай адміністрацыйнае дзяленне на ваяводствы і кашталяніі (уводзіліся і адпаведныя пасады - віленскіх і троцкіх ваявод і кашталянаў); літоўскія баяры-каталікі атрымлівалі правы польскай шляхты, а таксама польскія гербы. Гэтыя змены закранулі 47 родаў. Агульныя шляхетныя соймы вырашалася склікаць у Любліне, або ў Парчаве.
Прыняцце гербаў
Няпоўны спіс гербаў, прынятых літоўскімі родамі ў Гародле.
Герб
|
Назва
|
Польскі бок
|
Літоўскі бок
|
|
Абданк
|
Пётр з Відавы, Якуб з Рагозна
|
Ян Гаштаўт
|
|
Багорыя
|
Марэк з Накола
|
Станіслаў Вышыгін
|
|
Геральт
|
Мікалай з Гажкова, біскуп віленскі
|
Сургут з Рэчынак
|
|
Грыф
|
?
|
Бутаўт
|
|
Даліва
|
Мацей Кот, Януш Фурман, Пётр з Фалькова
|
Начка Гінвілавіч
|
|
Дэмбна
|
Дабеслаў з Алясніцы
|
Альбрэхт Карэйва
|
|
Дзялоша
|
?
|
Воўчка Ракутовіч
|
|
Задора
|
Збігнеў з Бжэзя
|
Яўнут Валімонтавіч
|
|
Зарэмба
|
Ян з Кролікава, Марцін з Каліновы
|
Гінет Кончавіч
|
|
Лебедзь
|
Дзерслаў (са Скжына?)
|
Андрэй Галігунт
|
|
Ліс
|
Крысцін, кашталян сандэцкі
|
Ян Сунігайла
|
|
Ляліва
|
Ян з Тарнова, Ядвіга з Ляжэніц
|
Войцех Манівід
|
|
Памян
|
Ян Пэля, біскуп уроцлаўскі
|
Станіслаў Сак
|
|
Порай
|
Міхал з Міхалова, Яка
|
Мікалай Былімін
|
|
Равіч
|
Крыстын з Астрова, кашталян кракаўскі, Грот з Янковіч
|
Мінігайла Гедыгольдавіч
|
|
Трубы
|
Мікалай Тромба, архібіскуп Гнезненскі
|
Крысцін Осцік
|
|
Цёлак
|
Станіслаў з Бжэжа (?)
|
Ян Эвілд
|
|
Ястрабец
|
Войцех, біскуп кракаўскі, Марцін з Любніцы
|
Ян Няміра
|
Значэнне
Падпісаныя акты рэгулявалі адносіны Літвы і Польскага каралеўства.
У параўнанні з невыразным тэрмінам «злучэнне (прымыканне)», якім аперыраваў Крэўскі акт, «далучэнне» азначала відавочнае прыгнятанне літоўскай дзяржаўнасці, а для вышэйшай літоўскай арыстакратыі, што толькі пачала палітычна сябе выяўляць, гэта азначала ўключэнне яго ў польскія саслоўныя інстытуты.[1]
Права займаць важныя пасады ў Віленскім і Троцкім ваяводствах, а таксама прывілеі, гарантаваныя Гарадзельскай уніяю, датычылі толькі каталіцкай магнатэрыі і шляхты, якая прыхільна паставілася да уніі. Выразны пракаталіцкі характар уніі вынікаў з імкнення Вітаўта здабыць падтрымку Свяшчэннай Рымскай імперыі і тым самым пазбавіць Тэўтонскі ордэн т.зв. хрысціянска-асветніцкай місіі - галоўнага аргументу, што абгрунтоўваў экспансію на ўсход.
Праваслаўныя князі і магнаты з Полацкага, Віцебскага, Смаленскага княстваў не ўдзельнічалі ў з'ездзе ў Гародлі, таму акты уніі іх не датычылі, а згаданыя княствы ў межах ВКЛ захоўвалі шырокую аўтаномію.
Гарадзельская унія зрабіла каталіцтва прывілеяваным веравызнаннем, што значна абвастрыла ўнутраную сітуацыю ў ВКЛ. Нягледзячы на тое, што забарона праваслаўным займаць дзяржаўныя пасады выконвалася далёка не заўсёды, гэта стала нагодаю для ўзнікнення падстаў для дыскрымінацыі большасці насельніцтва.
Зноскі
- ↑ Гудавичюс Э. История Литвы... С. 226.
Літаратура
- Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. Том I. Перевод Г. И. Ефромова. Москва: Фонд имени И. Д. Сытина, Batrus, 2005. ISBN 5-94953-029-2. С. 225—229.
Спасылкі