Чарні́гаў (укр.: Чернігів) — горад на поўначы Украіны на рацэ Дзясна, адзін з найстарэйшых гарадоў Украіны (IX ст.). Цэнтр Чарнігаўскай вобласці. Насельніцтва складае 282,7 тыс. чал. (2022).
Назва
Назва Чарнігаў найімаверней адыменнага (антрапанімічнага) паходжання.
Крыніцай тапоніма мог быць засведчаны на Падняпроўі антрапонім Чарніга (Чэрніга). У ім вылучаецца корань, роднасны слову чорны. Антрапанімічны пашыральнік -іг- таксама ў сучасных прозвішчах у рэгіёне тыпу Брыдзіга, Скаліга, Сувіга, Шэліга і пад.
Ад антрапоніма тапонім Чарнігаў утвораны так жа сама, як тапонімы Быхаў, Чэрыкаў і інш.
Горад знаходзіцца ў зоне, якая характарызуецца кантынентальным кліматам. Самы цёплы месяц — ліпень са сярэдняй тэмпературай 18,9 °C (66 °F). Самы халодны месяц — студзень, з сярэдняй тэмпературай −5.6 °C (22 °F).
У IX ст. цэнтр севяран. Упершыню згадваецца ў летапісе пад 907 годам. 3 X стагоддзя ў складзе Кіеўскай Русі. У 1024—1036 і 1054—1239 гадах эканамічны і палітычны цэнтр Чарнігаўскага княства. У 1239 годзе разбураны мангола-татарскімі войскамі Батыя. 3 2-й пал. XIV ст. ў складзе ВКЛ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 разам з Чарнігава-Северскай зямлёй адышоў да Расійскай дзяржавы. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года ў складзе Рэчы Паспалітай, у 1623 атрымаў магдэбургскае права. Летам 1648 горад захоплены паўстанцамі, цэнтр Чарнігаўскага казацкага палка. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 у складзе Расійскай дзяржавы. 3 1679 у Чарнігаве дзейнічала друкарня, з 1700 — калегіум. 3 1782 цэнтр Чарнігаўскага намесніцтва, з 1797 Маларасійскай, з 1802 года Чарнігаўскай губерні. Акупіраваны германскімі войскамі (сакавік 1918 — студзень 1919), арміяй Дзянікіна (кастрычнік—лістапад 1919). 3 1925 цэнтр акругі, з 1932 — вобласці. У ІІ сусветную вайну акупаваны (1941) нацысцкай Германіяй, заняты Чырвонай Арміяй у выніку Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943.
Станам на сярэдзіну ліпеня 2022 года, адзін з найбольш разбураных гарадоў Украіны пасля падчас ўварвання Расіі ва Украіну, шэраг яшчэ больш разбураных населеных пунктаў знаходзіцца на ўсходзе Украіны[2][3].
Лёгкая прамысловасць (шарсцяная, абутковая, швейная), харчовая (мясная, малочная, кандытарская), машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, паліграфічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Транспарт
Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дзясна (бас. р. Дняпро). У горадзе дзейнічае тралейбусная сетка.
Культура, адукацыя
2 тэатры, у т.л. драматычны. Музеі: гістарычны, мастацкі, народнага дэкаратыўнага мастацтва, М. М. Кацюбінскага.
Архітэктурна-гістарычны запаведнік: Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі (XII ст.) сабор; Пятніцкая царква (XII—XIII ст.); ансамблі Ялецкага (XVII ст.; з Успенскім саборам, XII ст.) і Троіцкага (XVII—XVIII ст.) манастыроў.