Пры́лукы (укр.: Прилуки), або Пры́лукі[1] (укр.: Прилуки) — горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Прылуцкага раёна.
1999 года ў грамадскай вытворчасці было занята 34,9 тыс. чал., што складае 49,4% ад усяго насельніцтва. Размеркаваны працоўныя рэсурсы наступным чынам: у прамысловасці занята 10,1 тыс. чал.; у будаўніцтве 1,3 тыс. чал.; у галінах невытворчай сферы 14,5 тыс. чал. Нацыянальны склад г. Прылукы (2001): украінцы — 92,3 % рускія — 6,5 % беларусы — 0,3 %.
Размешчаны на рацэ Удай. Адлегласць да Чарнігава па чыгунцы — 148 км, па аўтадарогах — 155 км. Адлегласць да Кіева па чыгунцы — 191 км, па аўтадарогах — 147 км.
Горад умоўна падзяляецца на 17 мікрараёнаў.