Керч (укр.: Керч, крымскатат.: Keriç, Керич, руск.: Керчь) — горад ва ўсходняй частцы Крыма, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым (Украіна[заўв 1]) на беразе Керчанскага праліва, горад-герой. Адзін са старажытных гарадоў свету. На тэрыторыі горада знаходзіцца мноства помнікаў гісторыі і архітэктуры, што адносяцца да розных эпох і культур.
Заснаваны старажытнымі грэкамі пад назвай Пантыкапей у 1-й пал. VI ст. да н.э. У пач. V—IV ст. да н.э. сталіца Баспорскай дзяржавы.
На месцы разбуранай гунамі Пантыкапея ўзнік горад Баспор[крыніца?]. У V — пач. VI ст. залежаў ад гунаў, сярод яго жыхароў пераважалі сарматы і аланы. У 520-х гг. быў далучаны да Візантыі і стаў адным з важных памежных пунктаў імперыі. У кан. VII ст. Баспор і Фанагарыя, якая месцілася праз праліў, былі захопленыя хазарамі. Баспор стаў сталіцай хазарскага намесніка ўсходняга Крыма. У сяр. IX ст. аслабшыя хазары адыйшлі да Дону, і Баспор ізноў стаў гуляць ролю буйнага гандлёвага порта, цэнтра транзітнага гандлю. У кан. IX — пач. X ст. у Паўночнае Прычарнамор’е ўварваліся печанегі і разбурылі большасць гарадоў усходняга Крыма, аднак гэты лёс абмінуў Баспор, бо ён быў патрэбен печанегам для абмену захопленай здабычы на заморскія тавары. У кан. X ст. Баспор увайшоў ва ўзніклае на Таманскім паўвостраве Тмутараканскае княства і атрымаў новае імя — Корчаў. Пасля сыходу русінаў з Прычарнамор’я ў першай пал. XII ст., некаторы час горад ізноў нахадзіўся ў зоне візантыйскага ўплыву, але з пач. XIII ст. Візантыя перастала кантраляваць басейн Чорнага мора, і Корчаў трапіў пад уладу генуэзцаў. Горад быў пераназваны італьянцамі ў Чэркіё, у ім з’явілася вялікая генуэзская гандлёвая факторыя і крэпасць. 3 1318 консульства (адміністрацыйная адзінка), падпарадкаваная Генуі. З сяр. XIII ст. гаспадарамі Паўночнага Прычарнамор’я сталі татары, але генуэзцы суіснавалі з імі і захоўвалі за сабою шэраг гарадоў, у т.л. і Чэркіё.
Прыход асманаў у 1475 годзе паклаў канец знаходжанню генуэзцаў у гэтым краі. Тут паўстаў апорны пункт Турцыі для абароны Крыма ад казакоў. Ва ўладзе асманаў Керч заставалася да 1771 года, калі яе захапілі войскі Расійскай імперыі. Паводле Кючук-Кайнарджыйскага міру 1774 года горад адышоў да Расіі.
16 лістапада 1941 года горад акупаваны германскімі войскамі. Вызвалены ў ходзе Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі (1941—1942), але ізноў страчаны 19 мая 1942 года. Керч уваходзіла ў генеральную акругу «Таўрыя» Рэйхсккамісарыята Украіна. Цэнтр партызанскага руху знаходзіўся ў Аджымушкайскіх каменаломнях. За час акупацыі горад быў практычна поўнасцю разбураны. У выніку Керчанска-Эльтыгенскай дэсантнай аперацыі (31 кастрычніка — 11 снежня 1943) на Керчанскімм паўвостраве быў захоплены плацдарм, а ў ходзе Крымскай аперацыі Керч 11 красавіка 1944 года занята савецкімі войскамі.
З 1954 года ў складзе Украіны.
З 2014 года пад кантролем Расіі. 4 лістапада 2023 года атакаваны ракетамі суднабудаўнічы завод у Керчы[2].
Здабыча жалезнай руды (Камыш-Бурунскі камбінат). Металургія, суднабудаванне і суднарамонт, харчасмакавая прамысловасць.
Марскі порт. Чыгуначная станцыя. Злучаны чыгуначнай паромнай пераправай са ст. Каўказ (Таманскі паўвостраў).
Тэатр. Гісторыка-археалагічны музей.
Алушцінскі • Армянскі • Джанкойскі • Еўпатарыйскі • Керчанскі • Краснапэрэкопскі • Сакскі • Сімферопальскі • Судакскі • Феадасійскі • Ялцінскі
Бахчысарайскі • Білагірскі • Джанкойскі • Кіраўскі • Краснагвардзійскі • Краснапэрэкопскі • Лэнінскі • Ныжнягірскі • Пэрвамайскі • Раздольнэнскі • Савецкі • Сакскі • Сімферопальскі • Чарнаморскі
Алупка2 • Алушта1 • Армянск1 • Бахчысарай2 • Білагірск2 • Джанкой1 • Еўпаторыя1 • Керч1 • Краснапэрэкопск1 • Сакы1 • Сімферопаль1 • Стары Крым2 • Судак1 • Феадосія1 • Шчолкінэ2 • Ялта1
Аграрнэ •Аэрафлоцкы • Азоўскэ • Акцябрскэ • Арджанікідзэ • Арэанда • Багэравэ • Бэрэгавэ • Васход • Відраднэ • Вільнэ • Вынаграднэ • Галуба Затока • Гаспра • Гвардзійскэ • Грэсіўскы • Гурзуф • Заазэрнэ • Зуя • Кактэбэль • Камсамольскэ • Карэіз • Кацывэлы • Кіраўскэ • Краснагвардзійскэ • Краснакам’янка • Куйбышэвэ • Курортнэ • Курпаты • Лівадзія • Лэнінэ • Масандра • Маладзіжнэ • Мыкалаіўка • Мырны • Навасэліўскэ • Навучны • Нікіта • Новаазэрнэ • Навафэдарыўка • Навы Світ • Ныжнёгірскы • Панызіўка • Паркавэ • Партэніт • Паштовэ • Прыморскы • Пэрвамайскэ • Раздольнэ • Санаторнэ • Савецкы • Савецкэ • Сімэіз • Фарос • Чарнаморскэ • Шчэбэтоўка
Адэса • Керч • Кіеў • Ленінград • Масква • Мінск • Мурманск • Новарасійск • Севастопаль • Смаленск • Сталінград • Тула • Брэсцкая крэпасць (крэпасць-герой)