Горад
Славянск на карце Украіны ±
|
|
Славя́нск (укр.: Слов'янськ) — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на рацэ Казённы Тарэц (прыток Северскага Данца, басейн Дона). Уваходзіць у Краматорскую агламерацыю.
Гісторыя
У XVI ст. на тэрыторыі сучаснага Славянска пачалі сяліцца беглыя сяляне з іншых частак Украіны. У 1645 дзеля абароны ад набегаў татараў казакі збудавалі крэпасць Тор. З тых часоў Славянск — цэнтр здабычы солі і гандлю ёй. Існуе таксама іншая версія заснавання горада: пад прыкрыццём Маяцкая астрога ў 1664 распачалося дзяржаўнае (па—татарску казённае) солеварэнне на Торы, якое знаходзілася пад няспыннай аховай, што спрыяла фарміраванню тут сталага насельніцтва. Вынікам чаго стала ў 1676[3] заснаванне мястэчка Тор, у якім на пачатак 1677 ужо пражывала 245 украінскіх сем’яў.
У 1685—1764 Тор — соценнае мястэчка Ізюмскага палка. У 1784 паселішча перайменавалі ў Славянск (пазней Славянскае). Адначасна яно атрымала статус горада і стала цэнтрам павета Кацярынаслаўскага намесніцтва. У 1787 Славянск увайшоў у склад Ізюмскага павета Слабадской-Украінскай (з 1835 — Харкаўскай) губерні. З 1880-х чыгуначны вузел.
У 1930-я пачаўся рост прамысловасці Славянска. 19 красавіка 2011 горад атрымаў статус курорта дзяржаўнага значэння.
Вайнныя дзеянні
Пачынаючы з красавіка 2014 г. горад стаў арэнай баявых дзеянняў паміж сепаратысцкімі групоўкамі і ўкраінскімі сілавікамі. Узброены канфлікт пачаўся ў ноч 11 красавіка 2014, калі ўзброеныя аўтаматамі сепаратысты захапілі райаддзел міліцыі і вывесілі там сцяг Расіі[4]. Да 25 красавіка украінскім войскам удалося акружыць горад[5], але толькі 5 ліпеня ўкраінскія ваенныя цалкам вызвалілі горад[6].
Насельніцтва
Эканоміка
Транспартны вузел Данбаса. Прадпрыемствы з вытворчасці соды, керамічных вырабаў, заводы цяжкага машынабудавання, алоўкавая, мэблевая фабрыкі і іншае. Здабыча кухоннай солі. ГРЭС.
Адукацыя і навука
Турыстычная інфмармацыя
Славянск — адзін з найстарэйшых гразелячэбных курортных цэнтраў Украіны. З 19 красавіка 2011 г. з’яўляецца курортам дзяржаўнага значэння. У горадзе дзейнічае краязнаўчы музей.
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Раёны | | |
---|
Гарады | |
---|
1горад абласнога значэння; |