Уладзімір Уладзіміравіч Парфяновіч

Уладзімір Уладзіміравіч Парфяновіч
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзіўся 2 снежня 1958(1958-12-02)[1] (66 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Уладзіміравіч Парфяновіч (нар 2 снежня 1958, Мінск) — беларускі спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), палітык. Трохразовы Алімпійскі чэмпіён (1980), шматразовы чэмпіён свету і Еўропы.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1981). З 1977 года інструктар Спартыўнага камітэта пры Савеце Міністраў Беларусі. Заслужаны майстар спорту СССР (1979). З 1995 года ў прадпрымальніцкіх і грамадскіх структурах.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. У чэрвені 2004 года ён з іншымі прадстаўнікамі парламенцкай групы «Рэспубліка» зладзіў галадоўку, каб дамагчыся разгляду ў парламенце змяненняў у Выбарчы кодэкс. Галадоўка доўжылася 18 дзён, аднак галоўнай мэты не дасягнула.

У 2013—2015 гадах працаваў галоўным трэнерам нацыянальных зборных Расійскай Федэрацыі па веславанні на байдарках і каноэ[2]. Станам на 2020 год Уладзімір Парфяновіч працуе дзіцячым трэнерам[3].

Спартыўныя дасягненні

Чэмпіён XXII Алімпійскіх гульняў (1980, Масква) на байдарцы-адзіночцы (к-1) на дыстанцыі 500 м, на байдарцы-двойцы (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. Чэмпіён свету і Еўропы — 1979, 1981, 1982 (к-1, к-2) на дыстанцыі 500 м; 1981, 1982 (к-2) на дыстанцыі 1000 м; 1983 (к-1) на дыстанцыі 500 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы — 1978 (к-1) на дыстанцыі 500 м; 1983 (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. 17-разовы чэмпіён СССР. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР 1979 года[4].

Зноскі

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!