Іван Рыгоравіч Ціхан

Лёгкая атлетыка
Іван Ціхан
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя кіданне молата[d]
Клуб Дынама
Нарадзіўся 24 ліпеня 1976(1976-07-24)[1] (48 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Рост 185 см
Вага 107.2 кг
IAAF 14176509
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іва́н Рыго́равіч Ці́хан (нар. 24 ліпеня 1976, в. Глоўсевічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён свету (2003, 2005, 2007), сярэбраны прызёр Летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра (2016). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам свету ў кіданні молату ў жніўні 2003 на чэмпіянаце свету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласць 83 метры 3 сантыметры.

У 2005 у Хельсінкі заваяваў першы залаты медаль для Беларусі. Іван Ціхан устанавіў новы рэкорд чэмпіянатаў свету, кінуўшы молат на 83,89 м.

Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі (2005). На гэтым чэмпіянаце Беларусі ён устанавіў нацыянальны рэкорд 86,73 м, што ўсяго на адзін сантыметр менш сусветнага рэкорда савецкага атлета Юрыя Сядых (1986). На Алімпійскіх гульнях у Афінах Іван Ціхан атрымаў срэбны медаль.

У 2006 ў Гётэбаргу выйграў еўрапейскае першынства, а ў 2007 на чэмпіянаце свету ў Осацы з вынікам 83,63 м у трэці раз стаў чэмпіёнам свету. Да 2008 трэніраваўся ў расійскага трэнера Сяргея Літвінава.

На Летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне (2008) Іван Ціхан паказаў трэці вынік і быў узнагароджаны бронзавым медалём. Аднак допінг-пробы І. Ціхана і сярэбранага прызёра спаборніцтваў В. Дзевятоўскага, якія яны здалі 17 жніўня адразу пасля алімпійскага фіналу, далі станоўчы вынік на тэстастэрон. Ціхан і Дзевятоўскі за прымяненне допінгу былі дыскваліфікаваныя, а заваяваныя імі медалі перададзены іншым спартсменам. Гэта рашэнне было аб’яўлена 11 снежня, пасля паседжання выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта. Але 10 чэрвеня 2010 Спартыўны арбітражны суд (САS) вынес рашэнне аб тым, што допінг-пробы І. Ціхана і В. Дзевятоўскага былі ўзяты з парушэннем правілаў. Такім чынам, спартсменам вернуты тытулы прызёраў Алімпіяды-2008.

У 2012 Іван Ціхан быў лідарам сусветнага сезона ў кіданні молата. Аднак ён не змог прыняць удзел на Алімпіядзе ў Лондане. Віной гэтаму стала рашэнне Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) аб адхіленні атлета з-за станоўчых допінг-пробаў, узятых у яго на Гульнях-2004 у Афінах і на чэмпіянаце свету-2005 у Хельсінкі. Паводле рашэння МАК допінг-пробы захоўваюцца 8 гадоў, на працягу якіх яны могуць быць пераправерана з выкарыстаннем новых методык выяўлення забароненых прэпаратаў. Тэрмін захоўвання матэрыялаў, узятых у Афінах-2004, заканчваўся 29 жніўня. Іван Ціхан на Гульнях у Афінах стаў сярэбраным прызёрам. Вестка пра яго станоўчы тэст і запрашэнне на ўскрыццё пробы «В» прыйшлі ў Мінск у сярэдзіне ліпеня. 24 ліпеня ў Лазане аналізы 2004 і 2005 гадоў зноў аказаліся станоўчымі.[2]

Удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе заваяваў сярэбраны медаль з вынікам 77,79 м[3].

Срэбраны прызёр Чэмпіяната Еўропы 2016 года ў кіданні молата з вынікам 78,84 м[3].

Чэмпіён Беларусі 2016 года ў кіданні молата з вынікам 80,04 м[3].

Асабістае жыццё

Жыве ў Гродне. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданнем дыска. Мае сына Івана і дачку Веру.

Грамадская дзейнасць

Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі з 24 верасня 2020 года.

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].

Зноскі

  1. Ivan Tsikhan // World Athletics database
  2. nashaniva.by
  3. а б в Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
  4. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  5. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!