У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Камінскі.
Уладзімір Уладзіміравіч Камінскі (18 красавіка 1950, в. Цна, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі велагоншчык. Кандыдат педагагічных навук (1992).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Цна Мінскага раёна. Быў трэцім сынам у сям'і, старэйшыя браты — Леанід і Анатоль — таксама займаліся веласпортам. Вучыўся ў Дубаўлянскай сярэдняй школе, якая знаходзілася ў двух кіламетрах ад роднай вёскі.
Скончыў у 1980 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры (спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў). Алімпійскі чэмпіён Летняй алімпіяды 1976 года ў Манрэалі (Канада) у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км; чэмпіён свету (1977, Сан-Крыстобаль, Венесуэла); сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1974, г. Манрэаль, Канада; 1975, г. Метэ, Бельгія; 1978, г. Кёльн, ФРГ), чэмпіён СССР (1976—1978, 1980) у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км.
З 1980 года ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры). З 1996 года па 1999 год галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па веласпорце.
Узнагароды
Заслужаны майстар спорту СССР (1976).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Каминский Владимир Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 862.
- Каминский Владимир Владимирович // Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 138.
- Каминский Владимир Владимирович // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 213—214.
Спасылкі