Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка

Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзіўся 11 верасня 1937(1937-09-11) (87 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 171 см
Вага 70 кг[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка (нар. 11 верасня 1937, Крывы Рог) — беларускі спартсмен па веславанні на байдарках і каноэ, алімпійскі чэмпіён (1960, Рым) на каноэ-двойцы на дыстанцыі 1000 метраў. Чэмпіён свету 1963 года. Двухразовы чэмпіён Еўропы (1959, 1963). Шматразовы чэмпіён СССР (1959—1963).

Біяграфія

Нарадзіўся 11 верасня 1937 года ў Крывым Рогу.

З 1940 па 1977 год пражываў у Брэсце. Спартыўную кар’еру пачаў у Брэсце пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Карпавіча Піліпенкі.

У 1955 годзе на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод адзіночак паказаў другі вынік на дыстанцыі 5 000 м, а ў 1956 годзе на рэспубліканскай спартакіядзе стаў першым на дыстанцыі 10 000 м.

У 1959 годзе на спартакіядзе народаў СССР заняў першае месца на дыстанцыі 10 000 м. У 1960 годзе на XVII Алімпійскіх гульнях у Рыме алімпійскае золата заваявана беларускай двойкай у складзе: Сяргей Макаранка і Леанід Гейштар.

У 1966 годзе пасля заканчэння спартыўнай кар’еры стаў трэнерам зборнай СССР па каноэ, затым — старшым трэнерам зборнай Беларусі.

Узнагароды

  1. Olympedia — 2006.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!