Аляксей Пятровіч Айдараў |
Род дзейнасці |
біятланіст |
Дата нараджэння |
15 лістапада 1974(1974-11-15) (50 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Аляксей Пятровіч Айдараў (15 лістапада 1974, Арцёмаўскі, Свярдлоўская вобласць) — беларускі і ўкраінскі біятланіст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998).
Займаецца біятлонам з 1984, з 2006 года прадстаўляе на міжнароднай спартыўнай арэне Украіну. Першым трэнерам быў Фефелаў Сяргей. Трэнерам у юніёрскім узросце быў Свісцельнікаў Ігар Пятровіч. Пачынаў займацца на лыжнай базе «Сняжынка», якая належала Ягоршынскаму радыёзаводу. Вучыўся ў сярэдняй школе № 56 станцыі Ягоршына г. Арцёмаўскі.
Аляксей з'яўляецца спартсменам году Беларусі (1998), разам з Уладзімірам Самсонавым і Іванам Іванковым.
10 чэрвеня 2008 г. украінскі біятланіст Аляксей Айдараў прыняў рашэнне аб завяршэнні кар'еры.
Літаратура
- Айдаров Алексей Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 51.
- Алексей Айдаров // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 152–157.
- Петриков, А. М. Айдаров Алексей Петрович / А. М. Петриков // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 17.