Аляксандр Васілевіч Газаў

Аляксандр Газаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Васілевіч Газаў
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1946(1946-06-17) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Від стралковага спорту кулявая стральба (вінтоўка)
Спартыўнае званне ЗМС СССР
Медалі
Алімпійскія гульні
Золата Манрэаль 1976 малакаліберная вінтоўка
па «бягучым кабане»
Бронза Масква 1980 малакаліберная вінтоўка
па «бягучым кабане»
Чэмпіянаты свету
Золата Берн 1974 стральба па рух. мішэні,
50 м (каманда)
Золата Берн 1974 стральба па рух. мішэні
з перам. хуткасцю, 50 м (каманда)
Бронза Берн 1974 стральба па рух. мішэні
з перам. хуткасцю, 50 м
Бронза Берн 1974 стральба па рух. мішэні,
50 м

Аляксандр Васільевіч Газаў (17 чэрвеня 1946, в. Брыкава  (руск.), Істрынскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР —) — савецкі і беларускі стралок з вінтоўкі, алімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён і рэкардсмен свету, Еўропы і СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1976)[1].

Біяграфія

Стральбой пачаў займацца ў 12 гадоў. Спачатку захапляўся разам з бацькам паляваннем, затым стаў наведваць секцыю стэндавай стральбы. Пасля праходжання службы ў войску перайшоў у кулявую стральбу па рухомых мішэнях[2].

Перад Алімпіядай у Манрэалі самастойна мадэрнізаваў вінтоўку нямецкай фірмы «Вальтэр», эксперыментальным шляхам пакараціўшы ствол да 42 см. Пасля «Вальтэр» стаў выпускаць зброю з кароткім ствалом[3].

Спартыўную кар’еру скончыў у 1983 годзе. У перыяд з 1983 па 1989 працаваў галоўным трэнерам стралковай каманды Групы савецкіх войскаў у Германіі, а ў 1989 годзе пераехаў у Мінск і трэніраваўся ў якасці спартсмена. На працягу некаторага часу займаў пасаду начальніка стралковага ціра імя маршала Цімашэнкі, затым у 1992 годзе звольніўся[3].

На 2014 год пражывае ў вёсцы Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Займаецца разьбой па дрэве[2][3].

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»[2].

Спартыўныя дасягненні

  • Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1976)
  • Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (1980)
  • Пяціразовы чэмпіён свету (1973, 1974, 1979)
  • Трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (1974, 1979)
  • Двухразовы чэмпіён Еўропы (1977, 1978)
  • Сяміразовы чэмпіён СССР (1972—1974, 1976, 1978, 1980)
  • Рэкардсмен Алімпійскіх гульняў (1976)
  • Сяміразовы рэкардсмен свету
  • Сяміразовы рэкардсмен Еўропы
  • Васьміразовы рэкардсмен СССР

Зноскі

  1. Газов Александр Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 133. — 737 с.
  2. а б в Газов Александр Васильевич. Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 24 сакавіка 2011.
  3. а б в Ванкович А.. Охотник за счастьем. Советская Белоруссия (20 жніўня 2005). Праверана 24 сакавіка 2011.

Спасылкі

  • Пулевая стрельба: Справочник / сост. Корейс М.К.. — М.: Физкультура и спорт, 1982. — 400 с.
  • Газов Александр Васильевич. Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 24 сакавіка 2011.
  • Ванкович А.. Охотник за счастьем. Советская Белоруссия (20 жніўня 2005). Праверана 24 сакавіка 2011.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!