Нарадзілася ў 1992 годзе ў Мінску. У дзяцінстве займалася гімнастыкай, але ва ўзросце 7 гадоў перайшла ў фрыстайл, дзе трэніравалася пад кіраўніцтвам Уладзіміра Дашчынскага, бацькі Дзмітрыя Дашчынскага. Другім трэнерам Ганны Гуськовай быў Юрый Купрацэвіч, які давёў яе да скачкоў на лыжах. Неўзабаве яна заваявала першыя медалі на юніёрскім узроўні[2].
У 2005 годзе трапіла ў дарослую каманду зборнай Беларусі па фрыстайле і дэбютавала на міжнароднай арэне на адкрытым чэмпіянаце Расіі[2].
З 2006 года актыўна выступала ў Кубку Еўропы, які выйграла ў заліку акрабатыкі ў сезоне 2008/09. У 2009 годзе таксама дэбютавала ў Кубку Свету на этапе ў Маскве, дзе стала 24-й. На чэмпіянаце свету ў тым жа годзе заняла 14-е месца. Праз два гады ў 2011 годзе на сусветным першынстве ў Дзір-Вэлі фрыстайлістка ўзнялася на 5-ю пазіцыю. У 2012 годзе заваявала «серабро» на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Італіі[2].
31 студзеня 2015 года ў амерыканскім Лэйк-Плэсідзе ўпершыню трапіла на подыум этапа Кубка свету, заняўшы 3 месца[2].
Спартсменка двойчы перанесла цяжкія траўмы (пашкоджанне меніска і разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі), пасля адной з аперацый ёй у калена ўставілі тытанавы шруб. З-за траўмаў яна практычна цалкам прапусціла сезон Кубка свету 2016/17[2].
На першым этапе алімпійскага сезона 2017/18 заваявала першую перамогу на этапе Кубка свету ў Кітаі, а па выніках сезона заняла другое месца ў заліку акрабатыкі, саступіўшы толькі кітаянцы Сю Ментао[2].
На зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ў 2018 годзе трапіла ў асноўны фінал пасля першай кваліфікацыйнай спробы, а ў суперфінале прадэманстравала скачок, які прынёс ёй адзнаку 96,14 балаў і залаты медаль. У адным з інтэрв’ю пасля трыумфальнага выступлення Ганна сказала, што пераможны скачок прысвяціла свайму бацьку. За гэтае дасягненне спартсменка была ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені і ганаровым званнем «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь»[2].
На XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях у 2022 годзе выйграла срэбны медаль у лыжнай акрабатыцы. Спартсменка атрымала за свой скачок 107,95 бала, пры тым што ў сваёй лепшай спробе першага фінальнага этапу Ганна Гуськова атрымала 92,00 бала, паказаўшы шосты вынік[3].
Дасягненні
Месцы ў класіфікацыі
сезон 2008/2009: 153.
сезон 2009/2010: -
сезон 2010/2011: 42.
сезон 2011/2012: 31.
сезон 2012/2013: -
сезон 2013/2014: 171.
сезон 2014/2015: 18.
сезон 2015/2016: 42.
сезон 2016/2017: 91.
сезон 2017/2018:
Месца на подыуме на спаборніцтвах
Лэйк-Плэсід — 31 студзеня 2015 (акрабатыка) — 3 месца
Чжанцзякоў — 31 студзеня 2017 (акрабатыка) — 1 месца
Лэйк-Плэсід — 19 студзеня 2018 (акрабатыка) — 2 месца
18 жніўня 2020 года падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[5].