ганаровая грамата Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі[d]
Аксана Вячаславаўна Гайдук (нар. 6 лютага 1974, в. Зорная, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.
Нарадзілася 6 лютага 1974 года ў в. Зорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Будаўніцтва аўтамабільных дарог і аэрадромаў»; праходзіла навучанне ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала першым намеснікам генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама».
З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.
Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Замужам, мае сына.