Нарадзіўся ў Маскве ў 1960 годзе. З трохгадовага ўзросту жыў на тэрыторыі Беларусі.[1]
У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. У 1985—1988 гадах працаваў спачатку старэйшым майстара, намеснікам начальніка цэха і намеснікам начальніка зборачнай вытворчасці завода «Дыяпраектар», г. РагачоўГомельскай вобласці, а у 1988—1989 гадах — інструктарам арганізацыйнага аддзела Рагачоўскага гаркаму КПБ.
У 1991—1992 гадах быў начальнікам планава-эканамічнага аддзела завода, а ў 1992—1995 гадах — намеснікам дырэктара па эканоміцы заводу «Дыяпраектар».
У 1995—1996 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Службы кантролю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ў 1996—1998 гадах - намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1998 года — прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
2 снежня 1998 года загадам прэзідэнта № 575 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, а 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белпрамбудбанк».
У 2000—2001 гадах з’яўляўся першым намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 студзеня 2001 г. яму даручана стварыць камісію, якая зоймецца аператыўным кантролем за рытмічным напаўненнем дзяржбюджэту ў 2001 г. 21 верасня 2001 г. ізноў абраны прэзідэнт прыняў адстаўку Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. 24 верасня 2001 г. загадам прэзідэнта № 519 прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
З 3 ліпеня 2002 года па 24 снежня 2003 года — міністр эканомікі Беларусі. Са снежня 2003 года па 28 снежня 2010 года — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
З 28 снежня 2010 года — намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
8 снежня2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[3].