Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік (нар. 11 чэрвеня 1976, Гомель) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2022—2024).
Біяграфія
У 1998 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці». У 2011 годзе ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
З 2011 па 2018 год працаваў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Оптаэлектронныя сістэмы» ў Мінску.
З 2018 па 2022 год займаў пасаду генеральнага дырэктара Мінскага маторнага завода[1].
3 кастрычніка 2022 года прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь[2].
27 чэрвеня 2024 года прызначаны паслом Беларусі ў Расійскай Федэрацыі[3].
Зноскі
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Расійскай Федэрацыі |
---|
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства | 28 чэрвеня 1992 1993 |
---|
Паслы | |
---|
Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь |
---|
Міністры | |
---|