Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе ў якасці інжынера-канструктара ў канструктарскім бюро машынабудавання завода імя Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1974—1996 гг. працаваў інжынерам-канструктарам, начальнікам КБ-44, начальнікам ТА-4 ОКБМ, галоўным інжынерам АКБМ, галоўным інжынерам машынабудаўнічага комплексу завода імя Ф. Э. Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1996—2001 гг. працаваў генеральным дырэктарам Мінскага ВА «Гарызонт» — дырэктарам Мінскага завода «Гарызонт».
У 2001 годзе прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
З ліпеня 2003 года па снежань 2003 года — выконваючы абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2003 года — Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
27 снежня2014 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі[1].
16 кастрычніка2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2].
13 лістапада2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ[3]. Заставаўся паслом у Расіі да 1 жніўня 2022 года[4].
Узнагароды
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000) — за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё радыёэлектроннай прамысловасці;
падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001) — за плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання;