У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Цеплавыя электрычныя станцыі», у 1993 годзе — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю»[1].
1976—1987 — інжынер ВТА, інжынер групы рэжымаў, начальнік змены катлатурбіннага цэха, старшы інжынер — кіраўнік лабараторнага цэха Віцебскай ЦЭЦ «Белгалоўэнерга».
1987—1996 — начальнік службы цеплатэхнічнага абсталявання РЭУ «Віцебскэнерга», намеснік галоўнага інжынера па цеплатэхнічнай частцы ВА «Віцебскэнерга».
1996—2000 — намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Віцебскага РУП «Віцебскэнерга».
У 2000 годзе прызначаны генеральным дырэктарам Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга».