Заходняя частка раёна знаходзіцца ў Прыпяцкім Палессі, паўночная і ўсходняя — у Гомельскім Палессі. Паверхня раёна — нізінная раўніна на вышыні 120—135 м. Каля аграгарадка Юравічы — вышэйшы пункт раёна — 167.5 м. Карысныя выкапні — нафта, торф, пяскі. Сярэдняя тэмпература студзеня −6.2 °C, ліпеня 18,7 °C. За год выпадае 575 мм ападкаў. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Прыпяць з прытокамі, Трэмля, Іпа, Ненач, Закованка, Віць. Возера Пясчанка. Лясы займаюць 48 % тэрыторыі. Балоты — 2,4 %.
3 ліпеня 1939 года Калінкавіцкі раён утвораны зноў у складзе Палескай вобласці БССР, уключаў горад Калінкавічы і 12 сельсаветаў: Антонаўскі, Бярозаўскі, Вялікааўцюкоўскі, Гулевіцкі, Дудзіцкі, Калінкавіцкі, Клінскі, Крышыцкі, Малааўцюкоўскі, Юравіцкі, Якімавіцкі сельсаветы Мазырскага раёна і Сухавіцкі сельсавет Даманавіцкага раёна. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гулевіцкі сельсавет. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны Зеляноцкі, Ліпаўскі, Нахаўскі, Чкалаўскі, Хобненскі сельсаветы і вёска НавінкіВасілевіцкага сельсавета скасаванага Васілевіцкага раёна, 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Даманавіцкі, Капліцкі, Крукавіцкі, Навасёлкаўскі, Хаміцкі сельсаветы і гарадскі пасёлак Азарычы скасаванага Даманавіцкага раёна, 24 сакавіка 1960 года — Савіцкі сельсаветКапаткевіцкага раёна. З 7 сакавіка 1963 года Калінкавічы горад абласнога падпарадкавання. 21 кастрычніка 1968 года ўтвораны Гарочыцкі і Казловіцкі сельсаветы, скасаваны Навасёлкаўскі і Хаміцкі сельсаветы. 28 чэрвеня 1973 года перайменаваны сельсаветы: Антонаўскі — у Гарбавіцкі, Калінкавіцкі — у Сіродскі. 1 кастрычніка 1973 года перайменаваны сельсаветы: Клінскі — у Міхнавіцкі, Крышыцкі — у Прудоцкі, Сухавіцкі — у Шыіцкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна гарадскі пасёлак, 22 сельсаветы, 131 населены пункт[6]. 28 снежня 2005 года Сіродскі сельсавет перайменаваны ў Сыродскі[7]. 26 верасня 2006 года скасаваны Міхнавіцкі і Прудоцкі сельсаветы[8], 1 снежня 2009 года — Хобненскі сельсавет[9], 12 лістапада 2013 года — Бярозаўскі і Крукавіцкі сельсаветы[10].
У склад раёна ўваходзяць гарадскі пасёлак Азарычы, 130 сельскіх населеных пунктаў, 18 сельсаветаў.
Эканоміка
Прамысловасць раёна прадстаўлена прадпрыемствамі дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. У Калінкавічах вырабляюць жалезабетонныя вырабы, бытавую хімію, мэбля, прадукты харчавання. Сельская гаспадарка прадстаўлена мяса-малочнай жывёлагадоўляй, вытворчасцю збожжавых і кармавых культур.
Транспарт
Калінкавічы знаходзяцца за 122 км на паўднёвы захад ад Гомеля. Горад — вузел чыгунак на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч (Украіна) і аўтамабільных дарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. Пасажырскі аўтобусны парк раёна налічвае 33 аўтобуса і 2 мікрааўтобуса, якія працуюць на 2-х гарадскіх і 21 прыгарадным маршрутах.
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 87. — 248 с. — 10 000 экз.
Памяць: Калінкавіцкі раёнАрхівавана 3 сакавіка 2022.: Гіст.-дак.хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэд.-склад. Феранц В. Р.; Рэдкал.: Піліпец В. І.(старшыня каміс.) і інш.; Маст. Жакевіч Э. Э., Мінск : Ураджай, 1999.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.