З 1772 года ў Расійскай імперыі, мястэчка. З 1773 года ў Гомельскім павецеРагачоўскай правінцыі, з 1777 года ў Беліцкім павецеМагілёўскай губерні. У 1825 годзе заснавана гарбарнае прапрыемства, млын. З 1852 года мястэчка Гомельскага паветаМагілёўскай губерні. У 1861 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1875 годзе пабудавана мураваная праваслаўная царква Раства Багародзіцы, у 1876 годзе заснавана крупадзёрнае прадпрыемства. У 1880 годзе — 902 жыхары, 165 двароў; 2 цагельныя прадпрыемствы, бровар, 4 ветраныя млыны, 8 крам, праваслаўная царква, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы. У пачатку XX стагоддзя належалі Ліпінскім і Уваравіцкай сельскай грамадзе. У 1909 годзе — 2372 жыхароў, 314 двароў.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).