Назва Жыткавічаў упершыню засведчаная ў форме «Жыдкавічы» (Жидковичи) пад 1500 годам. Назва звязана з адпачатнай назвай возера Чырвонае — Жыд-возера. Назва паселішча пайшла ад назвы ракі Жыдкаўка, што з Жыд-возера цекла ў Прыпяць.
Назва «Жыд-возера» балцкага паходжання і не звязаная з састарэлым беларускім жыд «яўрэй».
Назва «Жыд» паходзіць ад балцкага кораня *žeid- / *žid- «гарэць; свяціць, ззяць», ад якога літоўскае žydėti «свяціць; цвісці», žaida «агмень (месца для адкрытага агня)». Далей да карацейшага балцкага *žei- / *ži- (з тым жа значэннем), ад якога таксама латышскае zīt «світаць, віднець», zaigs «зіхоткі» (*žei-, -g-), літоўскае žibus «зіхоткі» (*ži-, -b-)[6].
Літоўскія гідранімічныя аналагі — назвы тыпу Žiba, Žiegas, Žied-upė, Žyd-a-upis[7]. «Зіхоткія» водныя назвы ў балцкай гідраніміі на ўсходзе — Лучоса (на старой балцкай тэрыторыі тройчы), Свіцязь (двойчы).
Ад таго ж балцкага *žei- / *ži-, што і назва Жыд-возера, яцвяжскія назвы *Zeitō (адна ў форме «Зъято» з Іпацьеўскага летапісу, другая як Zyatha у крыніцы сярэдзіны XVI ст.). Абедзве гэтыя азёрныя назвы значаць «Блішчастае (возера)» і матываваныя «блішчастасцю» воднай паверхні.
Балцкія гідронімы ў басейне Прыпяці не рэдкасць. З аднаго боку ад Жыд-возера — рака Арэса, з другога — у Прыпяць уцякаюць Цна, Лунія (Лань).
Герб
У чырвоным полі срэбны хвалісты пас, над пасам герб «Сястрынец» срэбнага колеру. Хвалісты срэбны пас сімвалізуе раку Гніліцу. Герб «Сястрэнец» — памяць пра род Кучукаў-Сестранцэвічаў, якіх называюць першымі вядомымі уладальнікамі паселішча. Аднак, на праўдзе першымі ўладальнікамі былі Кучукі герба «Сякера», якіх з Кучакамі-Сестранцэвічамі сталі блытаць пазней.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі (звалася таксама Убярэжжэ), цэнтр воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Насельніцтва ў асноўным займалася сельскай гаспадаркай і бортніцтвам. З пракладкай Палескіх чыгунак і адкрыццём у 1886 годзе чыгуначнай станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бярэжжа пачаў фармавацца рабочы пасёлак Жыткавічы. Пачала развівацца прамысловасць, прадстаўленая ў асноўным прадпрыемствамі па перапрацоўцы драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Жыткавічы былі пад акупацыяй войск кайзераўскай Германіі.
Леанід Юр’евіч Марголін (нар. 1957) — расійскі музыкант-мультыінструменталіст, кампазітар, аранжыроўшчык.
Ісаак Якаўлевіч Маўшовіч (нар. 1933) — украінскі вучоны ў галіне машынабудавання. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны[15].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
↑S. Karaliūnas. Iš baltų kalbų puodininkystės terminijos istorijos // Lietuvių kalbotyros klausimai. XVI. 1975. С. 137—141.
↑A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 400, 401.
↑Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275 (польск.)
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 лістапада 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскіх пасёлкаў Жыткавічы Жыткавіцкага раёна і Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарады раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 33 (1335).
↑Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 кастрычніка 1989 г., 23 студзеня, 20 лютага, 19 красавіка і 28 чэрвеня 1990 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
Жыткавічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 315. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.