З 1974 да 1979 года працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам і сакратаром камітэта камсамола БДУ.
У 1980 годзе скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску. Да 1994 года працаваў у органах бяспекі, потым да 2000 года на кіруючых пасадах у Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь.
13 красавіка2006 года быў зняты з пасады старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[2]. 28 снежня2010 года быў адстаўлены з гэтай пасады і прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[3]. З 27 снежня2014 года ў адстаўцы.