У Старажытным Егіпце існавала падабенства адной агульнай рэлігіі, а таксама была вялікая разнастайнасць мясцовых культаў, прысвечаных пэўным божаствам. Большасць з іх мела генатэістычны(руск.) (бел. характар (засяроджанасць на глыбокай пашане аднаму бажаству з адначасовым прызнаннем іншых божастваў) і таму егіпецкая рэлігія разглядаецца як політэістычная[1]. Праіснаваў таксама нядоўга культ атанізму(руск.) (бел., які можна разглядаць як монатэістычны. Некаторыя егіптолагі сцвярджаюць, што ў Старажытным Егіпце здаўна існавалі монатэістычныя тэндэнцыі[2][3].