Хатхор (стар.-ег. ḥwt-ḥr) — старажытнаегіпецкая багіня неба, кахання і забаў.
Культ багіні Хатхор паходзіў з паўднёваегіпецкага месца Дэндэра. У позняй міфалогіі яна выступала ў якасці дачкі Ісіды, але часам пэўныя рысы Хатхор пераносіліся на саму Ісіду. У іншых паданнях Хатхор малявалася як стварэнне бога Ра і жонка бога Хора.
Выявы Хатхор утрымоўвалі рысы птушак, змей, ільвіц, але найчасцей выяўлялася як карова, або жанчына з каровінымі рогамі, паміж якімі трымаўся сонечны дыск.
Іерагліфічныя выявы:
Культ Хатхор быў надзвычай папулярным у Старажытным Егіпце. Вядомы выпадкі шанавання багіні ў Кушы і Фінікіі. Лічылася, што яна заступаецца за жанчын, дапамагае пры нараджэнні і ахоўвае немаўлят, звязана з люстэркамі і касметыкай, забаўляльнымі музычнымі інструментамі і танцамі. У астраноміі атаесамлялася з Млечным Шляхам.